Канцылярыя ВКЛ: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д гэта трэба будзе яшчэ давесьці да чалавечыскага, божаскага выгляду
д афармленьне
 
Радок 1:
'''Канцылярыя Вялікага Княства Літоўскага''' — орган дзяржаўнага кіраваньня ў [[ВКЛ]] пры [[вялікі князь літоўскі|вялікім князі]]. Асноўная функцыя — дакумэнтацыйнае забесьпячэньне дзейнасьці гаспадара і [[паны-рада|паноў-рад]]. Канцылярыя была створана пры [[вялікі князь літоўскі|вял. князі]] [[Вітаўт|Вітаўце]].
 
Кіравалася канцлерам. Выканаўчы апарат складалі [[пісар]]ы і [[дзяк]]і ([[падпісак|падпіскі]]) лікам, у розны час, ад дзесяці і болей, да некалькіх дзясяткаў. Унутранае разрозьненьне службоўцаў паводле галіны дзейнасьці або тыпу дакумэнтацыйнага забесьпячэньня амаль не існавала. Да 1-й пал.паловы 1540-х гг. падзялялася на два моўныя аддзелы — «руская» і лацінская канцылярыі.
 
Ва ўмовах фактычнага існаваньня саслоўнай манархіі і моцнае клясы фэўдалаў у ВКЛ, і ў адрозьненьне ад канцылярыяў цэнтралізаваных дзяржаваў Заходняй Эўропы (а таксама і Маскоўскай дзяржавы часоў 1-й пал.паловы 16XVI ст.), канцылярыя ня мела самастойнасьці дзеяньня, і заставалася дапаможнай, выканаўча-тэхнічнай установай кіраваньня.
 
У 14—пач.XIV — пачатку 15XV ст. дакумэнтацыя выкарыстоўвалася пераважна ў замежнай палітыцы, рэдка — у кантактах з чальцамі дынастыі. З 2-й пал.паловы 15XV ст. дакумэнтацыя структурна ўскладнілася і набыла важнае значэньне ў зносінах улад ВКЛ з падданымі. Рэарганізаваная ў 1516—1522/1523 — рэзка скарочаны лік «рускіх» пісараў, быў фактычна ўведзены падзел пісараў-сакратароў на вядучых і дапаможных.
 
== Літаратура ==
* Груша А. І. Канцылярыя Вялікага княства Літоўскага 40-х гг. XV — першай паловы XVI ст. — Мн.: Беларуская навука, 2006. — 215 с. {{ISBN |985-08-0725-3.}}
{{Накід:Гісторыя ВКЛ}}
 
[[Катэгорыя:Органы дзяржаўнай улады Вялікага Княства Літоўскага]]