Крыт: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 5:
Рэльеф Крыту гарысты, моцна расчлянёны, створаны альпійскімі гораўтваральнымі рухамі. Вылучаецца некалькі вялікіх масіваў: на ўсходзе — Лясіты, або Дыкты (вышыня да 2148 м), у цэнтры — Іда (да 2456 м), на захадзе — Лефка-Оры (да 2452 м). Паміж гарамі Іда і Лефка-Оры знаходзіцца Сярэднекрыцкае пласкагор’е вышынёю 600—800 м. Схілы горных масіваў, расчлянёныя глыбокімі цясьнінамі, на поўдні стромка абрываюцца да мора, на поўначы зьніжаюцца паката і ствараюць шэраг паўастравоў і мысаў. На поўдні — Мэсарская раўніна, якая са старажытнасьці была жытніцай востраву. Горы складзены пераважна з мэзазойскіх вапнякоў (на захадзе — з сланцаў), пашыраны [[карст]]. Радовішчы жалезных руд, бурага вугалю. Частыя землятрусы.
 
Клімат міжземнаморскі. На ўзьбярэжжы сярэдняя тэмпэратура студзеня 12 °C, ліпеня 26 °C. Ападкаў на захадзе выпадае 800 мм за год, на ўсходзе — 200—400 мм; у гарах — больш за 1000 мм, частыя сьнегапады, сьнег на вяршынях ляжыць да траўня. Летняя засуха доўжыцца 6-7 месяцаў. Глебы горна-карычневыя, на нізінах алювіяльныя. Расьліннасьць другаснага паходжаньня. Пераважае нізкарослая [[фрыгана]] (ладаньнік, лаванда, [[верас]], жаўтазель, малачай, [[шалфей]] і інш.). У больш вільготных раёнах вечназялёныя хмызьнякі ([[маквіс]]). У гарах на вышыні 800—1600 м трапляюцца рэдкалесьсі з дубу палясьцінскага, хвоі калабрыйскай, [[плятан]]у, кіпарысу гарызантальнага. На вяршынях гораў  — альпійскія лугі.
 
== Гісторыя ==
Старажытная гісторыя Крыту поўная казачных паданьняў пра цара [[Мінас]]а, [[Кноскі лябірынт]], [[Мінатаўр]]а і інш.
 
Сьляды дзейнасьці чалавека на Крыце вядомы з часоў палеаліту. Крыт — адзін з цэнтраў найстаражытнейшай эўрапейскай культуры (глядзіце [[Крыта-мікенская культура]], [[Крыцкае палацавае пісьмо]]). У ІІІ тыс. да н. э. тут узьніклі першыя ў Эўропе гарады-дзяржавы ([[Кнос]], [[Фэст (горад)|Фэст]] і інш.). У II тыс. да н. э. увесь Крыт, верагодна, быў аб’яднаны пад уладай цароў Кносу ў магутную дзяржаву, якая дасягнула росквіту ў 17—16 ст. да н. э.: мела вялікі флёт і, паводле паданьня, захаванага старажытна-грэцкімі гісторыкамі, панавала на [[Эгейскае мора|Эгейскім моры]]. У 14 ст. да н. э. частка Крыту заваявана кааліцыяй [[ахэйцы|ахэйскіх]] царстваў мацерыковай Грэцыі; у 12 ст. ахэйскія дзяржавы тут распаліся пад націскам [[дарыйцы|дарыйцаў]]. З утварэньнем на яго тэрыторыі [[грэцкія калёніі|грэцкіх калёніяў]] на востраве ўзьніклі гарады-рэспублікі. У 68  г. да н. э. гэты востраў заваявалі [[Рымская імпэрыя|рымляне]]. Калі на Крыце зьявілася [[хрысьціянства]], невядома. Відаць, першым япіскапам на востраве быў Ціт, які, паводле [[Біблія|Бібліі]], пражыў 94 гады, да якога зьвяртаўся ў пасланьні апостал [[Павал (апостал)|Павал]] (64  г.).
 
З 395 н. э. востраў належаў [[Бізантыя|Бізантыі]], у 823—961 [[Арабы|арабам]], у 961—1204 зноў Бізантыі, у 1204 заваяваны [[Крыжовыя паходы|крыжакамі]] і прададзены [[Вэнэцыянская рэспубліка|Вэнэцыі]]. У пэрыяд вэнэцыянскага панаваньня шматлікія паўстаньні мясцовага насельніцтва; у 15—17 ст. разьвівалася культура, асабліва жывапіс ([[Эль Грэка]]) і літаратура (В. Карнарас) — г.зв. крыцкі рэнэсанс. У 1669 (канчаткова ў 1715) заваяваны [[Турцыя]]й. Насельніцтва Крыту ўдзельнічала ў [[Вайна за незалежнасьць Грэцыі|Грэцкай нацыянальна-вызваленчай рэвалюцыі 1821—1829 гадоў]]. У 1866—1869, 1878, 1887, 1895, 1896—1897 адбыліся Крыцкія паўстаньні супраць турэцкага панаваньня. У 1898 Крыт атрымаў адміністрацыйную аўтаномію. Пасьля [[Балканскія войны|Балканскіх войнаў 1912—1913 гадоў]] паводле грэка-турэцкага дагавору ад 14.11.1913 далучаны да Грэцыі. У ІІ сусьветную вайну ў траўні 1941 году акупіраваны войскамі нацысцкай Нямеччыны ў выніку паветрана-дэсантнай апэрацыі (буйнейшая паветраная апэрацыя вэрмахту ў час вайны). Вызвалены ў лістападзе 1944.
 
== Гаспадарка ==
Радок 36:
 
== Літаратура ==
* Крыт // БелЭн у 18 т. Т.8.  — Мн., 1999.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Crete}}
 
[[Катэгорыя:АстравыКрыт| Міжземнага мора]]
[[Катэгорыя:Пэрыфэрыі Грэцыі]]