Канстытуцыя 3 траўня 1791 году: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Радок 1:
[[Файл:Oryginal Konstytucji 3 maja.jpg|250пкс|міні|Арыгінальны [[рукапіс]] Канстытуцыі 3 траўня]]
'''Канстыту́цыя 3 тра́ўня''', афіцыйная назва «Ўрадавы закон» ({{мова-pl|Ustawa Rządowa z dnia 3 maja}}) — канстытуцыя [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]], прынятая на паседжаньні [[Чатырохгадовы Сойм|Вялікага Сойму]] ў Варшаве [[3 траўня]] [[1791]] году. Сойм увайшоў ў гісторыю польска-літоўскай дзяржавы пад назвай чатырохгадовага канфэдэратыўнага Сойму. «Урадавы закон» стаўся перамогай так званай «патрыятычнай партыі», якая аб’ядноўвала ў сваім складзе прыхільнікаў рэформаў дзяржаўнага ладу, і істотна карэктаваў сыстэму дзяржаўнага кіраваньня, сацыяльнае разьмежаваньне ў краіне, кардынальныя правы шляхты.
 
== Перадумовы ==
[[Файл:Wojniakowski_Passing_of_the_3rd_of_May_Constitution.jpg|250пкс|міні|[[Казімеж Вайнякоўскі|К. Вайнякоўскі]]. ''Прыняцьце Канстытуцыі 3 траўня'']]
У кастрычніку [[1788]] году ў Варшаве быў скліканы Вялікі Сойм (пазьней атрымаў назву чатырохгадовага — з-за сваёй працягласьці). [[Расейская імпэрыя]] ў гэты час была ўцягнутая адначасова ў дзьве вайны — з [[Турцыя]]й і [[Швэцыя]]й. Гэта давала шанец прыхільнікам рэформаў правесьці пераўтварэньні ў краіне, пакуль галоўная «апякунка» [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] занятая іншымі справамі. Няспадзявана для самой сябе [[Кацярына ІІ]] згуляла на карысьць рэфарматараў, дазволіўшы злучыць Сойм у канфэдэрацыю, што аўтаматычна ліквідоўвала права «[[liberum veto]]». Да ўсяго гэтага дадаўся той факт, што прускі кароль [[Фрыдрых Вільгельм II]], у сваіх мэтах, падтрымаў «патрыятычную» партыю.
 
Супадзеньнем усіх гэтых абставінаў рэфарматары скарысталіся: ужо ў першы год дзейнасьці Сойму было павялічанае войска, ліквідавалася [[Пастаянная Рада]] — падкантрольны Расеі выканаўчы орган пры каралі, заключаны саюз з [[Прусія]]й. У [[1789]] годзе ў межах гэтых рэформаў была створаная спэцыяльная «Дэпутацыя па зьмене формы дзяржаўнага кіраваньня» ({{мова-pl|Deputacja do poprawy formy rzadu}}), якой было даручана распрацаваць новыя прынцыпы дзяржаўнага кіраваньня. У працэсе дзейнасьці Сойма выявілася супрацьстаяньне двух бакоў: «патрыётаў», якія імкнуліся да найбольш радыкальных рэформаў (адмена «[[Liberum Veto]]», спадчыннасьць трону, павелічэньне правоў мяшчанаў) і кансэрватараў, якія прытрымліваліся захаваньня старых гарантыяў шляхецкай вольнасьці.
 
Прыхільнікі рэформаў згуртаваліся вакол галоўных ідэолягаў «патрыятычнай» партыі — маршалка ВКЛ [[Ігнаці Патоцкі|Ігнація Патоцкага]], ксяндза Гуга Калянтая, прымаса Патоцкага. Распрацоўка канстытуцыі ішла патаемна ў Радзівілаўскім палацы ў Варшаве, дзе зьбіраліся ўсе прыхільнікі пераменаў.
Радок 12:
Пазыцыі патрыётаў умацаваліся, калі да заканчэньня тэрміна паўнамоцтваў сойму (Сойм склікаўся тэрмінам на 2 гады) «патрыятычнай партыі» атрымалася, з аднаго боку, дамагчыся падаўжэньня яго паўнамоцтваў яшчэ на два гады і, зь іншага боку, павялічыць склад пасольскай палаты ў 2 разы шляхам правядзеньня яе давыбараў.
 
У выніку праведзеных давыбараў атрымалася суадносіны сілаў у сойме зьмяніць на карысьць групоўкі «патрыятычнай партыі», і ўжо ў пачатку [[1791]] году соймам былі прынятыя два важныя законы — закон аб рэарганізацыі соймікаў (сакавік [[1791]] году) і закон аб гарадах і аб становішчы мяшчанаў (красавік [[1791]] году).
 
== 3 траўня 1791 году ==
[[Файл:Konstytucja 3 Maja.jpg|250пкс|міні|[[Ян Матэйка]]. ''Канстытуцыя 3 траўня'']]
Нягледзячы на моцныя пазыцыі сваёй партыі ў Сойме, «патрыёты» баяліся, што прыхільнікі захаваньня шляхецкіх гарантыяў здолеюць заблякаваць прыняцьце Канстытуцыі. У такой сытуацыі было прынятае рашэньне прызначыць абвяшчэньне канстытуцыі на [[3 траўня]], за 2 дні да афіцыйнага пачатку паседжаньняў. Паслы, прыхільнікі рэформаў, патаемна прыбылі ў Варшаву ў той час, як большасьць паслоў яшчэ не вярнулася зь велікодных вакацыяў. Замак, дзе павінна было праходзіць паседжаньне, ахоўвала каралеўская варта. Усё гэта дае падставы некаторым дасьледчыкам параўноўваць прыняцьце канстытуцыі зь дзяржаўным пераваротам. Такім чынам, пры няпоўным складзе паслоў, канстытуцыя была абвешчаная.
 
Гэта выклікала пратэсты з боку рэакцыйнага лягера, але праз 2 дні пад ціскам [[шляхта|шляхты]] і мяшчанства новая канстытуцыя афіцыйна была абвешчаная «Ўрадавым законам», і, акрамя таго, Сойм адмысловым законам усталяваў, што ўсе выступы і пратэсты супраць Канстытуцыі ня маюць ніякай сілы.
Радок 62:
 
== Пытаньне фэдэратыўнасьці Рэчы Паспалітай ==
Дыскусійным пытаньнем застаецца тое, што ў тэксьце ні аднаго разу ня ўзгадваецца Вялікае княства Літоўскае і толькі 2 разы Рэч Паспалітая. У астатніх выпадках ужываецца назва краіны «Польшча». Гэта дае падставы сьцьвярджаць, што Канстытуцыя 3 траўня па сутнасьці ліквідоўвала [[Вялікае княства Літоўскае]] як асобную дзяржаву. Аднак сучасныя польскія гісторыкі мяркуюць, што адсутнасьць узгадак пра ВКЛ у тэксьце Канстытуцыі гаворць хутчэй, наадварот, пра вострую супярэчнасьць у гэтым пытаньні паміж літоўскімі і польскімі пасламі. Баючыся, што пытаньне ўніфікацыі можа пазбавіць Канстытуцыю падтрымкі паслоў [[Вялікае княства Літоўскае|ВКЛ]], распрацоўшчыкі папросту абмінулі яго ў сваім праекце. Ускосным пацьверджаньнем гэтай вэрсіі зьяўляецца тое, што ВКЛ як асобны суб’ект Рэчы Паспалітай працягвала прысутнічаць і пасьля 3 траўня ва ўсіх дакумэнтах. А [[20 кастрычніка]] 1791 году паміж ВКЛ і Польшчай былі падпісаныя «[[Узаемныя Заручыны абодвух народаў]]» ({{мова-pl|Zaręczenie Wzajemne Obojga Narodów}}) — дакумэнт, дзе дакладна разьмяжоўваліся функцыі дзьвюх дзяржаваў.
 
== Значэньне канстытуцыі ==
Канстытуцыя Рэчы Паспалітай [[3 траўня]] [[1791]] году была другім у сьвеце канстытуцыйным законам такога выгляду пасьля [[Канстытуцыя ЗША|Канстытуцыі ЗША]] [[1787]] году і першым у Эўропе.
 
Прыняцьце Канстытуцыі [[3 траўня]] [[1791]] году, нягледзячы на яе абмежаваны характар, было ўсё ж прагрэсіўнай зьявай у жыцьці Рэчы Паспалітай, бо садзейнічала ліквідацыі фэадальнай анархіі, некалькі абмяжоўвала самаўпраўнасьць і магутнасьць магнатаў, прызнавала ў якасьці грамадзка-сацыяльнай сілы толькі ўзьнікаючую буржуазію.
 
Істотна адзначыць, што канстытуцыя так і не была да канца распрацаваная. Дакумэнт, прыняты 3 траўня павінен быў быць толькі пачаткам вялікай працы. У самой канстытуцыі ёсьць спасылкі на неабходнасьць дапрацоўкі. [[Гуга Каланта]] 5 траўня абвесьціў аб працы над эканамічнай канстытуцяй, якая так і не была завершаная.
 
== Ліквідацыя Канстытуцыі 3 траўня ==
Дзеяньні [[Таргавіцкая канфэдэрацыя|таргавіцкай канфэдэрацыі]], падтрыманай адкрытай ваеннай [[інтэрвэнцыя]]й [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], прывялі да адмены Канстытуцыі 3 траўня і ліквідацыі створаных на яе аснове органаў улады ў [[1792]] годзе. У сакавіку [[1794]] году пачалося [[Паўстаньне Касьцюшкі|паўстаньне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшка]], мэтамі якога было ўзнаўленьне тэрытарыяльнай цэласнасьці, сувэрэнітэту і Канстытуцыі 3 траўня, аднак увесну таго жа году яно было задушана. Пасьля здушэньня паўстаньня ў [[1795]] годзе адбыўся [[трэці падзел Рэчы Паспалітай]] (па дамове, заключанай паміж Расеяй, Прусіяй і Аўстрыяй) і канфэдэратыўная дзяржава (Польшча і Літва) на вызначаны час зьніклі з мапы Эўропы.
 
== Глядзіце такскама ==
* [[Канстытуцыя 5 сьнежня 1793 году]]
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Constitution of the 3rd May 1791}}
* [http://www.law.edu.ru/article/article.asp?articleID=1179285 Прыведзены прававы аналіз канстытуцыі Рэчы Паспалітай ад 3 траўня 1791 году] {{ref-ru}}
 
== Літаратура ==
* Łojek J. Geneza i obalenie Konstytucji 3 maja. Lublin 1986, {{ISBN |83-222-0313-6}}
* Lelewel J. Wybór pism historycznych. Wrocław, 2005
* Kalinka W. Sejm Czteroletni. Kraków 1880. Ponowne wydanie W-wa. 1991
* Бардах Юліуш. Штудыі з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Мінск, 2002
* Чудаков М. Ф. Конституция Речи Посполитой 3 мая 1791 г. Государственно-правовая характеристика. Минск 2005
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
* [http://www.law.edu.ru/article/article.asp?articleID=1179285 Прыведзены прававы аналіз канстытуцыі Рэчы Паспалітай ад 3 траўня 1791 году] {{ref-ru}}
 
{{Польска-літоўскія уніі}}