Берасьцейская унія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выява, дапаўненьне
д кірылічная «і»
Радок 1:
[[Файл:Church of St Mikola Bierascie.jpg|250пкс|міні|[[Царква Сьвятога Міколы (Берасьце)|Царква сьв. Міколы]] ў Берасьці, дзе была падпісана Берасьцейская унія. Малюнак 18 ст.]]
'''Берасьцейская унія''' 1596 году  — рашэньне беларускіх і ўкраінскіх герархаў Кіеўскай праваслаўнай мітраполіі аднавіць еднасьць з Апостальскай Сталіцай ([[каталіцтва|Каталіцкай]] царквой) на тэрыторыі [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]].
 
== Перадумовы уніі ==
У 1054 годзе адбыўся канчатковы раскол хрысьціянскай царквы на заходнюю  — [[каталіцтва]] і ўсходнюю  — [[праваслаўе]]. [[Вялікае Княства Літоўскае]] геапалітычна знаходзілася на мяжы дзьвюх рэлігіяў, таму абедзьве канфэсіі былі шырока прадстаўленыя ў дзяржаве. Гэта давала падставы праваслаўнай Маскве і каталіцкаму Захаду для ўмяшаньня ва ўнутраныя справы Княства. Каб зьяднаць народ і абараніць незалежнасьць [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]] ад прэтэнзіяў Масковіі, у царкоўных і дзяржаўных колах зьявілася прагненьне пазбавіць краіну рэлігійнага супрацьстаяньня паміж каталіцтвам і праваслаўем.
 
[[Файл:Kazanie Skargi.jpg|350пкс|міні|Пропаведзь [[Пётар Скарга|Пятра Скаргі]]. Карціна [[Ян Матэйка|Яна Матэйкі]]]]
Да XVI стагодзьдзя выразна праступілі рысы крызісу праваслаўя. [[Канстантынопаль]] быў захоплены туркамі, праваслаўная Царква ў ВКЛ ня здолела стварыць незалежную сыстэму адукацыі, падрыхтаваць кваліфікаваныя кадры шэраговага духавенства, назіраўся крызіс прапаведніцтва. У выніку праваслаўе аказалася няздатнае супрацьстаяць націску [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]]. Многія праваслаўныя цэрквы ператварыліся ў [[Пратэстанцтва|пратэстанцкія]] зборы. Праваслаўе імкліва страчвала сваю інтэлектуальную і матэрыяльную апору  — [[магнат]]аў, [[Шляхта|шляхту]] (тагачасную інтэлігенцыю), якая масава пераходзіла на [[кальвінізм]] і ў каталіцтва. Езуіт [[Пётар Скарга]] адзначаў стан праваслаўя ў ВКЛ так: «Папы́ схалопелі, навука ўпала». Да таго, ва ўмовах [[Лівонская вайна|Лівонскай вайны]] з [[Масковія]]й арыентацыя на Маскву (якая стала цэнтрам праваслаўя, бо ў 1589 годзе там быў абвешчаны патрыярхат) выглядала здрадніцтвам. У той час на Захадзе пачаўся духоўны ўздым, выкліканы Рэфармацыяй, ствараліся нацыянальныя Цэрквы, а каталіцкая Царква з дапамогай новага [[Езуіты|ордэну езуітаў]] распачала [[контрарэфармацыя|контррэфармацыю]]. Неабходнасьць рэфармаваньня ўсходняй Царквы разумелі і беларускія і ўкраінскія герархі [[Кіеўская мітраполія|Кіеўскай мітраполіі]]. Сукупнасьць гэтых фактараў (культурная дэградацыя праваслаўя, узвышэньне праваслаўнай Масквы, імкненьне дзяржаўных кіраўнікоў ВКЛ да ўмацаваньня незалежнасьці і памкненьні Рымскіх папаў пашырыць каталіцтва ў Княстве) паспрыяла хуткаму правядзеньню царкоўнай рэформы  — стварэньню [[Уніяцкая Царква|Ўніяцкай царквы]].
 
== Падрыхтоўка уніі ==
У першай палове 1590-х гадоў на шматлікіх сустрэчах з прадстаўнікамі каталіцкай Царквы праваслаўныя герархі выпрацоўвалі ўмовы аб’яднаньня ўсходняй Царквы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Ініцыятарамі уніі выступілі япіскап Берасьцейскі і Ўладзімерскі [[Іпаці Пацей]] і япіскап Луцкі і Астроскі [[Кірыла Тарлецкі]]. Іх падтрымалі Кіеўскі мітрапаліт [[Міхаіл Рагоза]], кароль і князь [[Жыгімонт ІІІ Ваза]] і канцлер ВКЛ [[Леў Сапега]]. На царкоўным саборы вясной 1595 году з намерам заключыць унію згадзіліся ўсе праваслаўныя япіскапы, акрамя львоўскага, хоць ён раней адным зь першых выступаў за падпісаньне уніі. Уладыкамі (найперш Іпаціем Пацеем і Кірылам Тарлецкім) былі ылі выпрацаваныя «33 артыкулы»  — умовы аб’яднаньня, згодна зь якімі:
[[Файл:Ipaci Paciej. Іпаці Пацей.jpg|220пкс|міні|[[Іпаці Пацей]]]]
* захоўваліся ўсе царкоўныя сьвяты згодна з праваслаўным календаром;
Радок 19:
 
[[Файл:Кирило Терлецький.png|220пкс|міні|Кірыла Тарлецкі]]
Пасьля прыняцьця уніі не павінна было быць ломкі звычаяў і традыцыяў  — зьнешне нічога не зьмянілася. На гэта вельмі спадзяваліся ініцыятары аднаўленьня царкоўнай еднасьці. У лістападазе 1595 году з дазволу караля і пры падтрымцы дзяржаўнай улады Рэчы Паспалітай прадстаўнікі Кіеўскай мітраполіі ўладыкі Іпаці Пацей і Кірыла Тарлецкі выправіліся ў падарожжа ў Рым. 23 сьнежня 1595 году ў іх адбылася аўдыенцыя ў [[Рым]]е з [[Клімэнт VIII (папа рымскі)|Клімэнтам VIII]], які згадзіўся з усімі ўмовамі і падпісаў папскую булу аб уніі.
 
== Абвяшчэньне уніі на царкоўным Саборы ў Берасьці ==
Радок 26:
У Саборы, які абвясьціў царкоўную унію Кіеўскай мітраполіі з Рымскай Царквой, удзельнічалі кіеўскі мітрапаліт Міхаіл Рагоза і 5 біскупаў: уладзімерскі і берасьцейскі Іпаці (Пацей), біскуп луцкі і астроскі Кірыла (Тарлецкі), які да таго ж выступаў пад тытулам патрыяршага экзарха, архібіскуп полацкі [[Герман Загорскі]], холмскі біскуп [[Дыянісі Зьбіруйскі]] і кобрыньскі архімандрыт, менаваны біскуп пінскі і тураўскі [[Ёна Гогаль]]; тры архімандрыты з Беларусі: з Менскага манастыра, [[Гедэон Бральніцкі]] з [[Лаўрышаўскі манастыр|Лаўрышаўскага манастыра]] і Браслаўскага манастыра. Дакладную колькасьць прадстаўнікоў парафіяльнага духавенства, якія падтрымалі Унію, сярод тых, што прыехалі ў Берасьце, вызначыць не ўдалося, аднак іх колькасьць была значнай. Сьвецкія ж людзі на гэтым прадстаўнічым царкоўным саборы маглі быць толькі слухачамі.
 
Праціўнікі Уніі амаль адразу зразумелі, што яны ня ў стане перашкодзіць абвяшчэньню царкоўнай уніі, таму сабраліся ў Берасьці на свой сход у доме пратэстанта М. Райскага, які таксама абвясьцілі царкоўным саборам. Прыхільнікаў захаваньня незьяднанай усходняй Царквы ў Рэчы Паспалітай узначальваў уплывовы магнат Канстантын Астроскі, які прывёў з сабой войска ў 2-3 тысячы жаўнераў, і япіскап Львоўскі Гедэаон Балабан. У антыўнійным саборы браў удзел яшчэ адзін біскуп  — перамышальскі — Міхаіл (Капыстэнскі), а таксама 16 пратапопаў, 9 архімандрытаў (сярод якіх выдзяляўся Нікіфар Тур з Кіева-Пячорскай лаўры), ігумены і манахі з 12 манастыроў. Як і львоўскі ды перамышальскі біскупы, архімандрыт Нікіфар Тур у першых дэкларацыях падтрымаў унію, але ў апошнія месяцы перад саборам у Берасьці стаў яе ўплывовым праціўнікам. Было шмат прадстаўнікоў ніжэйшага духавенства. У лягеры праціўнікаў уніі знаходзіліся таксама 22 магнаты і прадстаўнікі брацтваў  — 35 месьцічаў з 16 гарадоў. Хоць кароль адзначыў у сваёй грамаце, што на сабор у Берасьці будуць дапушчаныя толькі біскупы, духоўныя і сьвецкія «рускія», але не чужаземцы, галоўнай духоўнай фігурай антыўнійнага сабору стаў прадстаўнік Канстантынопальскага патрыярхату грэк Нікіфар, які патрапіў на сабор толькі дзякуючы К. Астроскаму. Паколькі Нікіфар, хоць і быў прадстаўлены ў Берасьці як патрыяршы экзарх, не зьяўляўся сьвятаром, а тым больш біскупам, яго права галасаваць і накладваць санкцыі на «рускіх» уладык уяўлялася сумнеўным нават самім удзельнікам антыуніяцкага сабора. Таксама на сабор у Берасьці грэк Кірыл Лукарыс, які прадстаўляў патрыярха Александрыйскага Мялеція Пігаса. Такі склад удзельнікаў альтэрнатыўнага сходу толькі ўзмацніў большасьць герархаў Кіеўскай мітраполіі ў іх намеры давесьці справу аднаўленьня царкоўнай еднасьці з Рымскай Царквой да канца. У іх вачах антыўнійны сход увасабляў ўсе прычыны бедаў Рускай Царквы: умяшаньне сьвецкіх асобаў у царкоўныя справы, непаслушэнства актывістаў брацтваў, умяшаньне грэкаў з няпэўнымі паўнамоцтвамі ў кіраваньне Кіеўскай мітраполіяй, руйнуючы ўплыў пратэстантаў, якія дапамаглі арганізаваць альтэрнатыўны сход.
 
Наклаўшы ўзаемныя праклёны, герархі унійнага сабору і ўдзельнікі антыўнійнага сходу разьехаліся па сваіх япархіях. Паінфармаваны пра сабор і ўрачыстае абвяшчэньне Уніі, кароль Жыгімонт III сваім унівэрсалам ад 15 сьнежня 1596 году зацьвердзіў усе рашэньні царкоўнага сабора 16—20 кастрычніка ў Берасьці, заклікаў усіх праваслаўных вернікаў дзяржавы да паслушэнства сваім біскупам, а М. Капыстэнскага і Г. Балабана каб не прызнавалі больш сваімі пастырамі. Афіцыйна праваслаўная Царква ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай перастала існаваць. У грамадзтве ж пачала расьці напружанасьць і варожасьць паміж прыхільнікамі і праціўнікамі Уніі.
 
== Успрыняцьце уніі грамадзтвам ==
Грамадзтва ўспрыняла ўвядзеньне уніі па-рознаму. Частка насельніцтва рашуча яе падтрымала, асабліва ў япархіях, што ўзначальвалі прыхільнікі уніі, частка насельніцтва рашуча адмовіліся ад рэформы, бо баяліся за захаваньне чысьціні ўсходняга хрысьціянства. Для іх увядзеньне уніі ўспрымалася як асабістая трагедыя. Іншыя ўплывовыя праваслаўныя дзеячы (князь К. Астроскі) выступалі ня супраць уніі, а супраць падпарадкаваньня Рымскаму папу, супраць рэгіянальнага характару уніі. Такое моцнае супраціўленьне было непрадбачаным, канфрантацыя нарастала. Адбываліся сутычкі, барацьба за храмы і япіскапскія катэдры, некаторыя падзеі прымалі жудасныя формы. Жорсткая дзейнасьць уніяцкага архіяпіскапа [[Язафат Кунцэвіч|Язафата Кунцэвіча]] ў [[Полацак|Полацку]] і [[Віцебск]]у, які спрабаваў прывесьці да царкоўнага послуху праваслаўных сьвятароў і вернікаў у сваёй япархіі, выклікала выбух гневу тых, хто хацеў застацца праваслаўным  — Полацкі ўніяцкі біскуп Язафат Кунцэвіч быў жорстка забіты, а цела яго было зьнявечана і кінута ў [[Дзьвіна|Дзьвіну]]. Такія паўстаньні жорстка падаўляліся ўладамі, якія спачатку падтрымалі зьяднаную Царкву.
 
Уніяцтва праз падтрымку дзяржавы і культурна-асьветніцкую дзейнасьць паступова пашыралася сярод сельскага насельніцтва і гараджан, дробнай шляхты. Да пачатку [[18 стагодзьдзе|XVIII стагодзьдзя]] яно стала самай масавай рэлігіяй у Княстве, дапамагло захаваць нацыянальныя адметнасьці беларускага народу, стрымала апалячваньне беларускіх зямель. Гэта азначае, што тыя надзеі, якія ўсклалі на ўніяцтва ў польскія колы ў [[Кракаў|Кракаве]], не збыліся. Апостальская Сталіца дасягнула сваёй мэты  — Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая сталі каталіцкай краінаю з абсалютнай большасьцю ў складзе насельніцтва католікаў абодвух (заходняга і ўсходняга) абрадаў. Паланізацыя і пашырэньне каталіцтва лацінскага абраду больш пасьпяхова адбываліся ў асяродзьдзі сярэдніх і буйных фэадалаў ВКЛ. Падчас контррэфармацыі яны амаль ўсе перайшлі ў рыма-каталіцтва, што паспрыяла іх апалячваньню, зьліцьцю з фэадальным саслоўем Польшчы ў адзінае фэадальнае саслоўе Рэчы Паспалітай. Беларускія фэадалы страчвалі сувязь з гістарычнай традыцыяй дзяржавы ВКЛ, са сваім народам.
 
Прыхільнікі праваслаўя ня зьніклі з гістарычнай сцэны. У 1620 годзе яны тайна пасьвяцілі новую герархію ў Кіева-Пячорскай лаўры, якая кантралявалася праваслаўнымі. Так канчаткова адбыўся раскол былых праваслаўных Княства на дзьве Царквы  — зьяднаную і незьяднаную Кіеўскую мітраполію. Ва ўсходніх раёнах Княства праваслаўныя карысталіся большай падтрымкай, асабліва ў буйных гарадах. Таму кіраўнікі дзяржавы зь цягам часу вымушаныя былі афіцыйна дазволіць адраджэньне праваслаўя ў Княстве. У 1632 і 1633 гадах [[Уладзіслаў IV Ваза]] прызнаў існаваньне праваслаўных цэркваў і надаў ім некаторыя прывілеі, у 1650 годзе гэтыя прывілеі пацьвердзіў [[Ян Казімір]].
 
== Унія ў Расейскай імпэрыі ==
Радок 43:
[[Файл:marka2.jpg|міні|220пкс|Памятная марка, 350 гадоў Берасьцейскай уніі]]
{{Асноўны артыкул|Беларуская грэка-каталіцкая царква}}
Спроба адрадзіць унію ў Беларусі была зроблена на пачатку XX стагодзьдзя Галіцкім мітрапалітам [[Андрэй Шаптыцкі|Андрэем Шаптыцкім]] і маладой беларускай інтэлігенцыяй, якая гуртавалася вакол першай беларускай газэты «[[Наша Ніва]]»  — [[Іван Луцкевіч|Іванам Луцкевічам]], [[Алаіза Пашкевіч|Алаізай «Цёткай» Пашкевіч]] і інш.
 
З 1917 году да сярэдзіны 1920-х гадоў ва [[Усходняя Беларусь|Ўсходняй Беларусі]], занятай бальшавікамі, у [[Магілёў|Магілёве]], [[Віцебск]]у і іншых мясцовасьцях праводзілася місійная праца па адраджэньні уніі пад кіраўніцтвам расейскага грэка-каталіцкага экзарха [[Леанід Фёдараў|Леаніда Фёдарава]] (сёньня бэатыфікаваны Каталіцкай царквой) і магілёўскага рыма-каталіцкага дэкана [[Язэп Белагаловы|Язэпа Белагаловага]].
Радок 57:
== Літаратура ==
* Абламейка С. Хай будуць усе адно… // Бел. мінуўшчына. 1994. № 4.
* [https://carkva-gazeta.by/index.php?bib=13&ide=1&ie=3 АрхiўАрхіў унiяцкiхуніяцкіх мiтрапалiтаўмітрапалітаў. Дакументы да гiсторыiгісторыі царквы ў БеларусiБеларусі XV—XIX  стст. у фондзе «Канцылярыя мiтрапалiтамітрапаліта грэка-унiяцкiхўніяцкіх цэркваў у РасiiРасіі»: ДаведнiкДаведнік / Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы, Полацкая грэка-каталіцкая грамада. Склад. С.I І. ПаўловiчПаўловіч, Т. М.  Мальцава  Мiнск—ПолацкМінск—Полацк: «Сафія», 1999.  — 386  с.]
* Брэсцкая унія 1596 года : бібліяграфічны паказальнік / Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага ; [складальнікі: В.  А.  Гарбачэўская і інш. ; навук. рэд. А.  М.  Свірыд ; рэд.: Л.  К.  Кароль, А.  М.  Мяснянкіна].  — Брэст : Альтернатива, 2018.  — 399  с.
* Брэсцкай царкоўнай уніі  — 400: Матэрыялы міжнар. навук. канф.  — Брэст, 1997.
* [http://pawet.net/files/wizity.pdf Візіты уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680-1682 1680—1682 гг.: Зб. дак-таў / Склад. Д. В.  Лісейчыкаў. - — Мінск: І. П.  Логвінаў, 2009. - — с., 270 c.: іл.]
* Гайдук Н. Брестская уния 1596  г.  — Мн., 1996.
* Грыцкевіч А. Рэлігійнае пытанне і знешняя палітыка царызму перад падзеламі Рэчы Паспалітай // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1973. № 6.
* З гісторыі уніяцтва ў Беларусі (да 400-годдзя Брэсцкай уніі) / С. Марозава, Т.Казакова, Ю.Бохан і інш.. Пад рэд. М.Біча і П.Лойкі. Мн., 1996.
* Канфесіі на Беларусі (канец XVIII—XX ст.).  — Мн., 1998.
* Лыч Л.  М.  Уніяцкая царква Беларусі: этнакультурны аспект. 2-е выд.  — Мінск: «Кнігазбор», 2011.  — 128  с.
* [http://pawet.net/library/history/bel_history/marozava/02/Уніяцкая_царква_Ў_этнакультурным_развіцці_Беларусі_(1596-1839_гады).html Марозава С. Уніяцкая царква ў культурна-гістарычным развіцці Беларусі (1596—1839  гг.).  — Гродна: ГрДУ, 2001.]
* [http://pawet.net/library/history/bel_history/marozava/04/Берасцейская_царкоўная_унія_1596_г._у_беларускай_гістарыяграфіі.html Марозава С. Берасцейская царкоўная унія 1596  г. у беларускай гістарыяграфіі.  — Гродна: ГрДУ, 2002.]
* [http://pawet.net/files/supraciu_deunizacyii.pdf Марозава С. В. «Сваёй веры ламаць не будзем…»: Супраціў дэўнізацыі ў Беларусі (1780 – 18391780—1839 гады): манаграфія / С.  В.  Марозава. — Гродна, 2014. — 218  с.]
* [https://carkva-gazeta.by/index.php?bib=5&ide=1&ie=3 Марозава Сьвятлана. Дзейнасьць Уніяцкай Царквы па кансалідацыі беларускага народу.  — Берасьце—Горадня: Рэдакцыя газеты «Царква», 2001.  — 24  с.]
* Марозава С., Філатава А. Уніяцкая царква на Беларусі // ЭГБ. Т.6, кн. І.  — Мн., 2001.
* Падокшын С. Унія. Дзяржаўнасць. Культура: (Філас.-гіст. аналіз).  — Мн., 1998.
* Сагановіч Г. Берасцейская унія: планы і вынікі // Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя.  — Мн., 2001.
* Свирид А. Н.  Униатская церковь в Западной Беларуси (1921-1939 1921—1939 гг.).  — Брест: БрГУ, 2012.  — 218  с.
* [https://www.academia.edu/29468151/%D0%A1%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%B0%D1%80_%D1%83_%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D1%96%D0%BC_%D1%81%D0%BE%D1%86%D1%8B%D1%83%D0%BC%D0%B5_%D0%BF%D1%80%D0%B0%D1%81%D0%B0%D0%BF%D0%B0%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D1%96%D1%8F_%D1%9E%D0%BD%D1%96%D1%8F%D1%86%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%B4%D1%83%D1%85%D0%B0%D0%B2%D0%B5%D0%BD%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B0_1596_1839_%D0%B3%D0%B3._%D0%94%D0%B7%D1%8F%D0%BD%D1%96%D1%81_%D0%9B%D1%96%D1%81%D0%B5%D0%B9%D1%87%D1%8B%D0%BA%D0%B0%D1%9E._%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA_2015._719_%D1%81._16_%D0%BB._%D1%96%D0%BB Святар у беларускім соцыуме: прасапаграфія ўніяцкага духавенства 1596–1839 1596—1839 гг. / Дзяніс Лісейчыкаў. — Мінск, 2015. — 719  с., [16] л. іл.]
* Штодзённае жыццё ўніяцкага парафіяльнага святара беларуска-літоўскіх зямель 1720–1839 1720—1839 гг. / Д. В.  Лісейчыкаў. — Мінск : «Медысонт», 2011 – 198 2011—198 с. : іл.
* Уния в документах: Сб./ сост. В. А.  Теплова, З. И.  Зуева.  — Мн.: «Лучи Софии», 1997.  — 520  с.
* Religious Union of Bieraście // {{Літаратура/Гістарычны слоўнік Беларусі (1998)}}
 
Радок 84:
[[Катэгорыя:Усходнія Каталіцкія Цэрквы]]
[[Катэгорыя:Грэка-каталіцкая царква на Беларусі]]
[[Катэгорыя:Уніі]]