Бялград: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Гісторыя: +Зьвязнасьць
Радок 73:
Тэрыторыю гораду да рымскай заваёвы насялялі плямёны [[тракійцы|тракійцаў]] і [[дакі|дакаў]]. Пасьля ўварваньня кельтаў у [[279 да н. э.|279 годзе да н. э.]] горад быў названы Сынгідун. У [[34 да н. э.|34]]—[[33 да н. э.|33 гадох да н. э.]] рымскае войска на чале з [[Сылян]]ам дасягнула Бялграду, горад быў заваяваны, а назва лацінізавана ў Сынгідунум ў [[1 стагодзьдзе|I стагодзьдзі н. э.]]<ref>Rich, John (1992). [http://books.google.com/?id=_uMP91pRf0UC&pg=PA113 The City in Late Antiquity]. CRC Press. p. 113. {{ISBN|978-0-203-13016-2}}.</ref> У [[331]] годзе ў горадзе нарадзіўся рымскі імпэратар [[Ёвіян]], вядомы тым, што аднавіў у якасьці галоўнай рэлігіі імпэрыі [[хрысьціянства]], пасьля кароткага адраджэньня традыцыйных рымскіх вераваньняў пры ягоным папярэдніку [[Юліян Апастыт|Юліяне Апастыце]]. У [[395]] годзе места быў перададзена ў склад [[Бізантыйская імпэрыя|Бізантыйскай імпэрыі]]<ref>[http://www.beograd.rs/cms/view.php?id=201172 History (Ancient Period)]. Beograd.rs</ref>.
 
Пад сваёй сэрбскай назвай горад упершыню згадваецца ў [[9 стагодзьдзе|IX стагодзьдзі]]. У IX—[[10 стагодзьдзе|X стагодзьдзях]] Бялградам валодалі [[баўгары]], у [[11 стагодзьдзе|XI]]—[[12 стагодзьдзе|XII стагодзьдзях]] ён знаходзіўся пад уладай Бізантыі, а затым баўгараў, [[вугорцы|вугорцаў]] і [[сэрбы|сэрбаў]]. З [[1427]] году Бялград зьяўляўся вугорскай памежная крэпасьцю, ля сьценаў якой у [[1456]] годзе войскі вугорскага вайскаводу [[Янаш Хуньядзі|Янаша Хуньядзі]] разьбілі войска турэцкага султану [[Мэхмэд II Заваёўнік|Мэхмэда II]]. У [[1521]] годзе Бялград усё ж такі быў захоплены туркамі. Падчас аўстра-турэцкіх войнаў Бялград тройчы пераходзіў у рукі аўстрыйцаў ([[1688]]—[[1690]], [[1717]]—[[1739]], [[1789]]—[[1791]]). У [[1806]] годзе ён быў вызвалены ад турэцкай няволі, а сэрбскай сталіцай стаў у [[1841]] годзе калі прынц [[Міхайла Абрэнавіч]] перанёс сюды сталіцу з гораду [[Крагуевац]]. 21 лістапада 1894 году заснавалі [[Бялградзкая біржа|Бялградзкую біржу]].
 
Пасьля адкрыцьця чыгункі зь Бялграду да [[Ніш]]у насельніцтва гораду пачало хутка павялічвацца, у [[1900]] годзе ў горадзе пражывала прыкладна 69 100 чалавек. Неўзабаве, у [[1905]] годзе насельніцтва павялічылася да 80 тысячаў чалавек, а да пачатку [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]] ў [[1914]] годзе да 10 тысячаў жыхароў. Пасьля Першай сусьветнай вайны і акупацыі аўстра-вугорскімі і нямецкімі войскамі, Бялград зноўку пачаў імкліва разьвівацца і мадэрнізавацца ў якасьці сталіцы [[Каралеўства Югаславія|Каралеўства Югаславіі]].