Заслаўскае вадасховішча: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д {{Вялейска-Менская водная сыстэма}}
Радок 34:
|Водступ подпісу на мапе =
}}
'''Засла́ўскае вадасхо́вішча''' (''Ме́нскае мо́ра'', ''Ганале́с'')  — вадасховішча ў [[Менскі раён|Менскім раёне]] Беларусі. Плошча  — 25,6 км². Найбольшая глыбіня дасягае 8,6  м. Даўжыня  — 9  км, шырыня  — 4  км. Агульная даўжыня берагавой лініі  — 38,2  км. Аб′ём вады больш за 100  млн м³. Вадазбор  — 562 км². Другі па велічыні штучны вадаём на Беларусі (пасьля [[Вялейскае вадасховішча|Вялейскага вадасховішча]]).
 
== Агульныя зьвесткі ==
Заслаўскае [[вадасховішча]] месьціцца на рацэ [[Сьвіслач (басэйн Дняпра)|Сьвіслач]], за 10  км на паўночны захад ад Менску. Створанае ў [[1956]] року, рэканструяванае ды добраўпарадкаванае ў 1977. Чаша вадасховішча да затапленьня была забалочанай абалонай рэк Сьвіслач, [[Вяча]], [[Ратамка (рака)|Ратамка]], Чарняўка. Асноўнае прызначэньне  — сэзоннае рэгуляваньне сьцёку, абвадненьне Сьвіслачы, забесьпячэньне вадой Менску ды стварэньне зон адпачынку. Вадасховішча ўваходзіць у [[Вялейска-Менская водная сыстэма]], таксама ўваходзіць у зону адпачынку ''Менскае мора'', на берагах разьмешчаны міжнародны моладзевы цэнтар адпачынку «Юнацтва», базы адпачынку і прафілякторыі, базы для аматараў-рыбаловаў, спартбазы, дзіцячыя летнікі ды інш. Зьяўляецца папулярным месцам адпачынку і аматарскага рыбалоўства.
 
Са стварэньнем Вялейска-Менскай воднай сыстэмы праточнасьць вадасховішча павялічылася ў 3 разы. Ёсьць асобныя дзялянкі, дзе абмен вады вельмі замаруджаны (на ўсходзе ў Спартакаўскай [[заліў|затоцы]], каля прафілякторыя). Пераважаюць вятры паўночна-заходняга напрамку, якія могуць утвараць хвалі вышынёй 0,7—1,2  м. Сярэднямесячная тэмпэратура вады ў ліпені  — жніўні 18—21 °С, у асобныя рокі ў жніўні максымальная дасягае 27 °С. Замярзае ў 1-й палове сьнежня (у асобныя рокі напрыканцы лістапада), лёд (таўшчыня 60—70 см) трымаецца да канца сакавіка  — пачатку красавіка. Сярэдняя працягласьць ледаставу 125—130 дзён.
 
Берагі вадасховішча спадзістыя, на поўдні і захадзе парослыя лесам (з пасадкамі таполі, вярбы, акацыі). Месцамі створаныя штучныя пясчаныя пляжы шырынёй 20—50  м. Ёсьць 3 глыбокаўрэзаныя затокі (самая буйная  — Ратамская), 11 [[востраў|выспаў]] агульнай плошчай ~0,29 км². Дно да глыбіні 2  м і вакол выспаў пясчанае, да глыбіні 8  м выслана глеем, уздоўж былых рэчышчаў Сьвіслачы ды Вячы  — торфам. Месцамі ад вадасховішча дамбамі адсечаныя мелкаводзьдзі, дзе створаны польдэры. Гадавыя ваганьні ўзроўню вады перавышаюць 1  м.
 
== Расьлінны ды жывёльны сьвет ==
Радок 47:
 
== Літаратура ==
* Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П.  Шамякин (гл.ред.) и др.  — Мн.: БелСЭ, 1986.  — 599  с., 40 л. ил.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
 
{{Вялейска-Менская водная сыстэма}}
 
[[Катэгорыя:Вялейска-Менская водная сыстэма]]