Угар: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 8:
29 сакавіка 1792 году [[Сьпіс каралёў польскіх|кароль]] і [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі]] надаў Угару [[Магдэбурскае права]] і герб: «''у срэбным полі Сьвяты Юрай, які забівае дзідай цмока''»<ref>{{Літаратура/Геральдыка беларускіх местаў|к}}</ref>. У гэты час тут было 48 [[Дым (адзінка падаткаабкладаньня)|дымоў]].
 
За часамі [[Паўстаньне 1794 году|паўстаньня Т. Касьцюшкі]] 3 чэрвеня 17041794 году каля Ўгару канфэдэраты напалі на абоз графа Мікалая Мануццы, які ахоўвалі расейскія войскі. Па здушэньні паўстаньня граф надумаў ліквідаваць прывілеі местачкоўцаў, якіх на той час налічвалася каля 350. Урэшце ён спаліў Угар, а жыхароў перасяліў на другі бок возера, каля маёнтку Богіна. Усе скаргі местачкоўцаў апынуліся марнымі ўва ўмовах крызы дзяржавы і безуладзьдзя<ref>{{Літаратура/Памяць/Браслаўскі раён|к}}</ref>.
 
== Крыніцы ==