Зьміцер Кісель: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне спасылкі
Радок 1:
{{Іншыя значэньні|Кісель (неадназначнасьць)}}
'''Зьміцер Уладзімеравіч Кісель''' ([[1963]], [[Горадня]] — [[30 верасьня]] [[2005]], [[Горадня]]) — публіцыст, журналіст, гісторык, грамадзкі дзяяч [[Горадня|Гарадзеншчыны]], сын антысавецкага падпольшчыка [[Уладзімер Кісель|Уладзімера Кісяля]].
 
== Біяграфія ==
Радок 11:
 
=== Дзейнасьць ===
У канцы 80-х гадоў мінулага стагодзьдзя Зьміцер Кісель пачынае актыўную грамадзка-асьветніцкую дзейнасьць. Узначальваў навуковую суполку моладзі імя [[Максім Багдановіч|Максіма Багдановіча]]. Ідэя выдаваць уласную газэту уў сяброў суполкі нарадзілася перад Калядамі 1988 году. У госьці да іх прыехалі тады [[Янка Мордань]], беларускі дзяяч зь Беласточчыны і Надзея Артымовіч. Пра сваё выданьне размова пайшла пад час сустрэчы ў музэі Багдановіча. Менчукі тады ўжо мелі свае газэты і правінцыялы, вырашылі, што і ім час стварыць сваё выданьне. Сябры спрачаліся вакол назвы газэты: Зьміцер прапаноўваў «Гараднічанка», хтосьці іншы — «Гарадніца», але ў рэшце перамагла прапанова мастака Міхася Баярчука — «Рэанімова». Першы наш нумар выйшаў на пачатку 1989 году. Яго адметнасьцю было тое, што там упершыню ў беларускім друку зьявіліся словы і ноты гімну «[[Магутны Божа]]», перададзеныя гарадзенскім сябрам беластоцкімі беларусамі.
 
На той нумар сябры суполкі імя Максіма Багдановіча зьбіралі ўласныя грошы. [[Данута Бічэль-Загнетава]] зьвязвалася зь [[Менск]]ам. Беларускія газэты друкаваліся тады ў Летуве, у Летувіскім Доме друку. У адной з камуністычных газэтаў у [[Вільня|Вільні]] працаваў беларускі хлопец, які і дапамагаў. Летувісы бралі з нашых патрыётаў вялізныя грошы, а менавіта 10 капеек за друкаваную старонку.
Радок 23:
 
=== Сьмерць ===
Апошнія 3 гады Зьміцер Кісель моцна хварэў, было слабое сэрца, а яшчэ большаю хваробаю стаў алкагольалькаголь. За суткі да сьмерці Зьміцер Кісель вярнуўся зь [[Беласток]]у, дзе быў у сяброў. Як стала вядомым, то прыехаўшы дамоў ён прылёг на канапу, дзе і сустрэў вечны сон. Цела Зьмітра Ўладзімеравіча знайшлі празь некалькі сутак, бо той жыў сам.
 
Памёр ва ўзросьце 43-х гадоў у сваёй кватэры ў [[Горадня|Горадні]] 30 верасьня 2005 году.