Мікалай Кузьміч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
скасаваньне ананімных рэдагаваньняў
Радок 19:
}}
 
'''Мікалай Пятровіч Кузьміч''' (нарадзіўся ([[28 лістапада]] [[1950]], в. [[Патрыкі]] [[Кобрынскі раён|Кобрынскага раёну]] [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскай вобласьці]]) — беларускі мастак-ювэлір, узнавіў нацыянальную сьвятыню [[Крыж Эўфрасіньні Полацкай]], заслужаны дзяяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь. Адрадзіў тэхніку старажытна-бізантыйскай перагародкавай эмалі XII ст.
 
== Жыцьцяпіс ==
Радок 36:
Пасьля быў разьмеркаваны на працу на Берасьцейскі мастацкі камбінат, дзе з 1984 году распачаў сваю творчую дзейнасьць. У 1987-ым стаў сябрам Саюзу мастакоў. У гэты час мастак удасканальваў сваю эмальерную тэхніку, удзельнічаў ва ўсерасейскіх і міжнародных выстаўках у Маскве і Менску, на сымпозіюмах у Юрмале (Латвія), Паланзе (Літва), Ля-Каруньі (Гішпанія), Кобургу (Нямеччына).
 
У 1992 распачаў шматгадовую дасьледніцкую і ювэлірна-мастацкую працу па ўзнаўленьні страчанай нацыянальнай каштоўнасьці беларусаў Крыжа сьв. Эўфрасіньні Полацкай. У 1994, на пачатку працы па ўзнаўленьні Крыжа сьв. Эўфрасіньні Полацкай, разам ззь мітрапалітам Філарэтам зьдзейсьніў паломніцтва на Сьвятую Зямлю.
 
У 1990-ыя гады зьяўляўся сябрам [[Беларускі Народны Фронт Адраджэньне|БНФ «Адраджэньне»]]. У канцы 1980-х вырабіў першы ў тагачаснай савецкай Беларусі значак «[[Пагоня]]» у выглядзе манэты-барацінкі.
Радок 51:
Мікалай Кузьміч працуе ў галіне ювэлірнага мастацтва, у тэхніцы гарачых эмаляў. Уваходзіць у пяцёрку лепшых майстроў у сьвеце, якія працуюць у гэтай унікальнай тэхніцы. Займаецца вырабам мастацкіх твораў, аб’ектаў і ювэлірных ўпрыгожаньняў.
 
Мастацкім творам Мікалая Кузьміча ўласьціва арыгінальнае спалучэньне колеру і гармоніі з мэталам, выкарыстаньне старадаўніх тэхнік і сучасных тэхналогіяўтэхналёгіяў. Дзеля гэтага ягоныя творы ювэлірнага мастацтва па-сапраўднаму ўнікальныя, а сам ён зьяўляецца ляўрэатам розных міжнародных прэміяў і конкурсаў. У калекцыі яго прац — іконы, ювэлірныя ўпрыгожаньні, дэкаратыўныя эмалевыя пласьціны.
 
Працы Мікалая Кузьміча знайшлі пачэснае месца ў музеяхмузэях, галерэях, прыватных калекцыях у шэрагу краінаў Эўропы і Амэрыкі. Галоўныя яго творчыя дасягненьні — копія Крыжа сьв. Эўфрасіньні Полацкай і стаўратэка для яго, а таксама рака для мошчаў сьв. Эўфрасіньні Полацкай. Сярод іншых прац мастака вызначаюцца дэкаратыўныя кампазіцыікампазыцыі «Блакітныя мары», «Купальле», «Слуцкія паясы», «Памяць», «Прастора і час» і іншыя.
 
Пэрсанальны сайт мастака-эмальера Мікалая Кузьміча: [http://nikolaikuzmich.by Художник-ювелир Николай Кузьмич].
Радок 62:
У наступныя гады Мікола Кузьміч працаваў над стварэньнем стаўратэкі для гэтага крыжа. 23 чэрвеня 2001 году ўзноўлены мастаком Крыж Эўфрасіньні Полацкай быў дастаўлены на некалькі дзён з Полацку ў Берасьце. У праваслаўным катэдральным саборы сьв. Сімяона Стоўпніка ён быў урачыста ўкладзены ў стаўратэку, вырабленую Мікалаем Кузьмічом.
 
Створаная берасьцейскім майстрам-ювэлірам стаўратэка — гэта спэцыяльны каштоўны куфэрак для захоўваньня крыжа. Яна ўяўляе сабою простакутны футляр (даўжыня стаўратэкі 75 см, шырыня 60 см, вышыня 7 см), які абшыты зьверху сярэбранымісрэбранымі з пазалотаю пласьцінкамі, усярэдзіне ніша для Крыжа выслана натуральным цёмна-зялёным аксамітам. Па пэрымэтры зьнешняга боку — літыя мэталёвыя карункі, якія выкананы паводле арнамэнтальных матываў XIII ст.: выразны акруглы рапорт, вытанчаная вязь і перапляценьне частак арнамэнту выдаюць старажытныя рэмінісцэнцыі, да якіх зьвярнуўся аўтар, каб дасягнуць больш поўнай адпаведнасьці сучаснага вырабу творам старажытнай мастацкай традыцыі. Зьверху, па баках і ўнізе арнамэнт «разрываецца» эмалевымі абразкамі з выявамі Магілы Гасподняй, прыладаў катаваньня Ісуса Хрыста, на двух эмалевых пласьцінках пасярэдзіне крыжа — выявы сьвятых імпэратара Канстанціна і яго маці Алены, пасярэдзіне ўнізе — мініяцюрныя выявы самой Эўфрасіньні Полацкай, а таксама сьвятых арханёлаў Міхаіла і Гаўрыіла. Зьверху на ражках — дзьве эмалевыя выявы шасьцікрылых хэрувімаў. Кожная выява непаўторная, зьяўляецца дасканала выкананай стылізацыяй старажытнабізантыйскай эмалі, якой уласьціва стрыманая экспрэсія.
 
У 2003—2007 гг. Мікола Кузьміч працаваў над стварэньнем ракі для мошчаў сьв. Эўфрасіньні Полацкай.