Плоць: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выдаленая Катэгорыя:Чалавечая плоць; дададзеная Катэгорыя:Плоць з дапамогай HotCat
Радок 1:
[[Файл:Human.png|міні|Плоцевы дымарфізм чалавека]]
'''Плоць'''<ref>[http://slounik.org/miedrb/по Пол — плоць] // {{Шаблён:Літаратура/Расейска-беларускі, беларуска-расейскі слоўнік мэдычных тэрмінаў (2001)}}</ref> ('''пол'''<ref>[http://slounik.org/nn/по/3 Пол Гл. плоць] // {{Літаратура/Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс, 2001)}}</ref>) — [[Біялёгія|біялягічна]] ([[Генэтыка|генэтычна]]) абумоўлены падзел [[арганізм]]аў на [[самец|самцоў]] і [[саміца|саміц]] (для [[чалавек|людзей]] — на [[мужчына|мужчынаў]]ў і [[жанчына|жанчын]]), а таксама сукупнасьць [[Генэтыка|генэтычных]], [[марфалёгія (біялёгія)|марфалягічных]] і [[Фізыялёгія|фізыялягічных]] асаблівасьцяў, якія забясьпечваюць плоцевае размнажэньне арганізмаў. У больш шырокім сэнсе плоць — гэта комплекс рэпрадуктыўных, саматычных і сацыяльных характарыстыкаў, якія вызначаюць індывіда як [[Мужчына|мужчынскі]] або [[Жанчына|жаночы]] арганізм.
 
У большасьці арганізмаў плоць вызначаецца наборам спэцыфічных плоцевых [[храмасома|храмасомаў]]ў. Пры гэтым адна з плоцяў зьяўляецца гомахрамасомнаю (2 аднолькавыя храмасомы: у людзей гэта [[жанчына]], набор ХХ), а іншая — гетэрахрамасомнаю (2 розныя [[Храмасома|храмасомы]]: у людзей гэта [[мужчына]], набор ХУ).
 
У пераважнай большасьці выпадкаў плоць можна вызначыць візуальна: паводле наяўнасьці [[першасныя плоцевыя прыметы|першасных]] плоцевых прыметаў (найбольш папулярным гэты мэтад зьяўляецца пры вызначэньні плоці [[дзіця]] або [[Эмбрыён|плоду]]). Выняткам зьяўляюцца выпадкі цяжкае генэтычнае або [[гармон|гарманальнае]] [[паталёгія|паталёгіі]] (напрыклад [[гермафрадытызм]]), калі '''генэтычную''' плоць вызначаюць [[мікраскоп|мікраскапічна]] (пошук [[целца Бара|цялец Бара]] ў [[лейкацыт]]ах). [[Другасныя плоцевыя прыметы]] не зьяўляюцца паказьнікам плоці, яны толькі адлюстроўваюць слушнасьць працяканьня працэсу [[Плоцевае сасьпяваньне|плоцевага сасьпяваньня]].