Асманская імпэрыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Асманская імпэрыя, Атаманская імпэрыя''' ([[Асманская мова|Па-асманску]] دَوْلَتِ عَلِيّهٔ عُثمَانِیّه ДэвлэтіДэвлэці Аліеі Османійе)— адна з найбуйнейшых і наймацнейшых дзяржаваў у [[Міжземнамор'е|Міжземнамор’і]], якая існавала з [[1299]] да [[1923]] году і займала тэрыторыю [[Малая Азія|Малай Азіі]], [[Балканы|Балканаў]], [[Чорнае мора|чарнаморскага]] [[басэйн]]у, [[Блізкі Ўсход|Блізкага]] і [[Сярэдні Ўсход|Сярэдняга Ўсходу]], а таксама [[Паўночная Афрыка|Паўночнай Афрыкі]]. З [[16 стагодзьдзе|16 стагодзьдзя]] Асманская імпэрыя стаецца выключна [[іслам]]скай дзяржавай.
 
== Гісторыя ==
Асманская імпэрыя была першапачаткова часткай уладаньняў [[сэльджукі|сэльджукаў]]. У [[1299]], [[Асман I]] абвяшчае незалежнасьць Атаманскага прынцыпіята, яго праўнук [[Мурад I]] быў першым, хто абвясьціў тытул валадара Асманскай дзяржавы — [[султан]]ам. Пасьля заваяваньня [[Канстантынопаль|Канстантынопаля]] ў [[1453]] г., дзяржава стала магутнай імпэрыяй.
 
Краіна дасягнула свайго піка пад кіраўніцтвам [[Сулейман I|Сулеймана І]] ў 16-м ст, калі межы яе раскінуліся ад [[Пэрсыдзкі заліў|Пэрсыдзкага заліва]] да ўсходняй частцы [[Вугоршчына|Вугоршчыны]] на паўночным-захадзе і ад [[Эгіпет|Эгіпту]] на поўдні да [[Каўказ]]а на поўначы.
Радок 8:
Дзякуючы сваёй магутнасьці аказвала ўплыў на краіны розных частак сьвету, напрыклад: Асманская імпэрыя вяла падтрымку мусульманскіх кіраўнікоў у [[Кенія|Кеніі]], а таксама дапамагла галяндзкай пратэстанцкай уладзе ў змаганьни з каталіцкай [[Гішпанія]]й.
 
У 17-м стагодзьдзі, пад уплывам зьнешніх і нутраных ворагаў, дарагіх войнаў, асабліва супраць [[Пэрсія|Пэрсіі]], [[Расейская імпэрыя|Расеі]] і [[Аўстра-Вугоршчына|Аўстра-Вугоршчыны]], пачынаецца палітычны і эканамічны спад. Нягледзечы на цяжкія абставіны імпэрыі і дагэтуль атрымоўваецца заставацца адной з найболей важных палітычных сілаў у [[Эўропа|Эўропе]] і [[Заходняя Азія|Заходняй Азіі]]. У [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайне]], далучылася да цэнтральных сілаў, якія ў выніку прайгралі вайну. Пасьля турэцкай вайны за незалежнасьць ([[1918]]—[[1923]]1918—1923), на астатках былой імпэрыі [[29 кастрычніка]] [[1923]] ўтвараецца новая краіна — [[Турэччына|Рэспубліка Турцыя]].
 
== Эканоміка ==
Радок 14:
Асманскі ўрад наўмысна вёў палітыку разьвіцьця такіх гарадоў як [[Бурса]], [[Эдзірне]] (Адрыянопаль)і Канстантынопаль, пасьлядоўныя Атаманскія сталіцы, у далейшым галоўныя камэрцыйныя і прамысловыя цэнтры краіны, вакол якіх фармавалася нутраная эканоміка краіны.
 
Асманская імпэрыя, якой эканамічнае меркаваньне было цесна зьвязана з фундамэнтальнымі паняцьцямі [[грамадзтва]] на [[Блізкі Ўсход|Блізкім Ўсходзе]], у якім абсалютнай мэтай была кансалідацыя і пашырэньне магутнасьці кіраўніка, імкнулася дасягнуць гэтага павелічэньнем прыбыткаў у дзяржаўную казну, ствараючы прадукцыйныя багатыя клясы. Абсалютная мэта складалася ў тым, каб павялічыць дзяржаўныя прыбыткі ў максымальна магчымай ступені, не парушаючы традыцыйную арганізацыю грамадзтва. Казначэйства і канцылярыі былі на многа больш разьвітыя, чым у любой іншай ісламскай краіне, да [[17 стагодзьдзе|XVII стагодзьдзя]], яны былі вядучымі арганізацыямі сярод усіх дзяржаўных установаў.
 
Эканамічная структура імпэрыі таксама вызначалася яе геапалітычнай структурай. Асманская імпэрыя стаяла паміж Захадам і Ўсходам, такім чынам кантралюючы маршрут ва ўсходнім кірунку, што вымусіла гішпанскіх і партугальскіх мараходаў шукаць новыя маршруты на Ўсход. Перад адкрыцьцём новых марскіх шляхоў, Асманская імпэрыя была ў зеніце эканамічнага разьвіцьця, сваёй тэрыторыяй яна ахапіла тры кантынэнта. Пасьля настаў эканамічны спад, выкліканы зьніжэньнем маршрутаў ва ўсходнім кірунку праз Блізкі Ўсход і [[Міжземнамор'е]], паколькі [[Заходняя Эўропа]] адчыняла новыя акіянскія маршруты.
Радок 48:
Унікальная асаблівасьць грамадзкага жыцьця заключалася ў суіснаваньні шматлікіх культураў, з традыцыйным мусульманскім вобразам жыцьця і запазычваньнем заходніх манэраў жыцьця. Сталіца Асманскай імпэрыі — Канстантынопаль таксама мела ўнікальную культуру, галоўным чынам таму што да асманаў горад зьяўляўся сталіцай рымскай і бізантыйскай культураў. Асманскі суд ў шматлікіх аспэктах сабраў старажытныя традыцыі пэрсыдзкіх шахаў, але меў шмат грэцкіх і эўрапейскіх уплываў.
 
Адной з галоўных частак грамадзтва ў Асманскай імпэрыі было [[рабства]], якое мела рэгілійныя і сацыяльныя падтрымкі. Яшчэ ў [[1908]] у імпэрыі прадаваліся рабы. На працягу 19 ст. імпэрыя пад ціскам заходнеэўрапейскіх краінаў, абвясьціла рабства па-за законам, але на практыкі гандаль рабамі працягваўся.
 
== Культура ==