Валдас Адамкус: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Крыніцы: пачатак
Радок 9:
}}
[[Файл:Valdas Adamkus.2007.jpg|міні|Валдас Адамкус]]
'''Ва́лдас Ада́мкус''' ({{Мова-lt|Valdas Adamkus}}; {{Нарадзіўся|3|11|1926}}, [[Коўна]]) — летувіскі палітык, прэзыдэнт [[Летува|Летувы]] з [[26 лютага]] [[1998]] да [[25 лютага]] [[2003]] і з [[12 ліпеня]] [[2004]] да [[12 ліпеня]] [[2009]]. Нарадзіўся 3 лістапада 2016 году ў Коўне. Падчас Другой сусьветнай вайны ўдзельнічаў у руху супраціву. Падчас Нацысцкай акупацыі выдаваў падпольную газэту. Пасьля вяртаньня Саветаў працягнуў барацьбу супраць іх. У ліпені 1944 году з бацькамі зьехаў у Нямеччыну, дзе наведваў лекцыі на факультэце прыродазнаўчых навук [[Мюнхэнскі ўнівэрсытэт Людвіга-Максыміліяна|Мюнхэнскага ўнівэрсытэту Людвіга-Максыміліяна]]. У 1948 годзе заваяваў два залатыя і два срэбныя мэдалі на Алімпійскіх гульнях сярод падняволеных нацыяў. У 1949 годзе разам зь сям’ёй эміграваў у ЗША. Пасяліўся ў летувіскай абшчыне ў [[Чыкага]] і спачатку працаваў рабочым на аўтазаводзе. У 1951 годзе ажаніўся з Альмай Нутаўрайтэ (Alma Nutautaitė). У 1960 годзе скончыў Ілінойскі інстытут тэхналёгій па спэцыяльнасьці будаўніцтва. У 1950-я — 1960-я быў актыўным дзеячам эмігранцкай палітыкі. Ад 1958 да 1965 году быў намесьнікам старшыні летувіскай эмігранцкай арганізацыі Santara-Šviesa. У 1967 годзе абраны старшынём гэтай арганізацыі. Падчас свайго жыцьця ў ЗША быў актывістам акцый пратэсту супраць акупацыі Летувы, ініцыяваў збор подпісаў пад шэрагам пэтыцый. У 1970 годзе пачаў працаваць у Фэдэральнай Агенцыі ЗША па абароне навакольнага асяродзьдзя ({{Мова-en|Environment Protection Agency|скарочана}}), якая тады адчынілася. Спачатку ўзначальваў цэнтар дасьледаваньня навакольнага асяродзьдзя. У 1971 г. абраны намесьнікам старшыні па Сярэднім Захадзе ЗША, праз 10 гадоў стаў старшынём па гэтым рэгіёне. Сярод ягоных дасягненьняў падчас гэтай працы было паляпшэньне якасьці вады ў [[Вялікія азёры|Вялікіх азёрах]]. Таксама дапамагаў у вырашэньні праблем навакольнага асяродзьдзя ва Ўсходняй Эўропе, рабіў кансультатыўныя і іншыя паслугі. На момант свайго звальненьня з Агенцыі па абароне навакольнага асяродзьдзя ў 1997 годзе працаваў там даўжэй за ўсіх кіраўнікоў.
 
У 1997 годзе аб’явіў пра свой намер вярнуцца ў Летуву, атрымаць летувіскае грамадзянства і балятавацца ў прэзыдэнты. Ня ўсе летувісы прынялі гэтую заяву прыязна. Іншыя ўспрынялі яго як сына летувіскай зямлі, які вяртаўся дадому. Ён атрымаў паразу ў першым туры выбараў прэзыдэнта Летувы, які адбыўся напрыканцы 1997 году. Але ў другім туры, які адбыўся 4 студзеня 1998 году, ён перамог зь перавагай менш за 1 адсотак. Заступіў на пасаду 26 лютага 1998 году. Ён выступаў за далучэньне Летувы да [[НАТО]] і [[Эўразьвяз]]у, але адначасова працаваў над зьмягчэньнем напружанасьці з Расеяй і ўсталяваньня сяброўскіх стасункаў з астатнімі суседзямі Летувы. Ён сутыкнуўся з далейшымі складанасьцямі пост-савецкай эканомікі, але здолеў павялічыць эканамічны рост і паменшыць беспрацоўе. У 2003 годзе Адамкус ня быў пераабраны, атрымаўшы паразу ад [[Раландас Паксас|Раландаса Паксаса]]. Стаў [[Амбасадар добрай волі|амбасадарам добрай волі]] ЮНЭСКА. На пазачарговых выбарах у 2004 годзе пасьля імпічмэнту Паксаса быў пераабраны прэзыдэнтам Летувы.