Першая Ўсебеларуская канфэрэнцыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
 
Радок 1:
'''Пе́ршая Ўсебелару́ская канфэрэ́нцыя''', таксама '''''Першая Ўсебеларуская палітычная канфэрэнцыя''''', '''''Нацыянальна-палітычная нарада''''' — сход прадстаўнікоў беларускіх арганізацыяў і партыяў [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]], [[Нямеччына|Нямеччыны]], [[Латвія|Латвіі]], [[Летува|Летувы]], [[Польшча|Польшчы]] і [[Чэхаславаччына|Чэхаславаччыны]]. Адбылася 25—28 верасьня (паводле іншых крыніцаў 26—29 верасьня) 1921 году ў [[Прага|Празе]].
 
У яе рабоце ўдзельнічалі 37 чалавек. [[Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраў|Беларускую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянэраў]] прадстаўлялі [[Сяргей Баран|С. Баран]], [[Клаўдзі Дуж-Душэўскі|К. Душэўскі]] (Дуж-Душэўскі), [[Лявон Заяц|Л. Заяц]], [[Аляксандар Карабач|А. Карабач]], [[Вацлаў Ластоўскі|В. Ластоўскі]], [[Язэп Мамонька|Я. Мамонька]], [[Мікалай Шыла|М. Шыла]]; [[Беларуская партыя сацыялістаў-фэдэралістаў|Беларускую партыю сацыялістаў-фэдэралістаў]] — [[Васіль Захарка|В. Захарка]], [[Кастусь Езавітаў|К. Езавітаў]], [[Пётра Крачэўскі|П. Крачэўскі]], [[Аляксандар Цьвікевіч|А. ЦвікевічЦьвікевіч]]; [[Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя|Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю]] — [[Браніслаў Тарашкевіч|Б. Тарашкевіч]].
 
Канфэрэнцыя прыняла рэзалюцыю аб [[Слуцкі збройны чын|Слуцкім паўстаньні 1920]], у якой перасьцерагала беларускі народ ад непажаданага праліцьця крыві. У рэзалюцыі аб дзейнасьці [[Барыс Савінкаў|Б. Савінкава]] адзначалася, што ён «Беларускім Нацыянальным Штандарам прыкрывае авантуры польскай і расейскай рэакцыі», «ня мае ніякай сувязі зь беларускімі палітычнымі й нацыянальнымі арганізацыямі й зьяўляецца правакатарам беларускай дзяржаўнасьці й ворагам беларускага народу». У рэзалюцыі аб дзейнасьці [[Станіслаў Булак-Балаховіч|С. Булак-Балаховіча]] сьцьвярджалася, што ён ня мае ніякай падтрымкі з боку беларускіх нацыянальных палітычных арганізацыяў і зьяўляецца «узурпатарам і авантурнікам». Асобная рэзалюцыя датычылася [[Рыская мірная дамова 1921 году|Рыскай мірнай дамовы 1921]]. У ёй канфэрэнцыя пацьвярджала вернасьць [[Трэцяя Ўстаўная грамата|Трэцяй Устаўнай грамаце]] [[Рада БНР|Рады БНР]]. У рэзалюцыі аб дзяржаўным будаўніцтве Беларусі канфэрэнцыя абвяшчала, што Беларусь — край працоўнага сялянства, рабочых і працоўнай інтэлігенцыі, а таму павінная быць «дзяржавай працоўнага народу»; пацьвярджаўся прынцып незалежнасьці й непадзельнасьці Беларусі. Канфэрэнцыя заявіла, што адзіным заканадаўчым органам Беларусі зьяўляецца [[Рада БНР|Рада Беларускай Народнай Рэспублікі]].