Часьціца: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне

Радок 27:

== Словаўтваральныя часьціцы ==
Словаўтваральныя часьціцы служаць для ўтварэньня слоўсловаў:
* '''бы (б)''' — для ўтварэньня ўмоўнага ладу
* '''няхай (хай), давай (давайце)''' — для ўтварэньня загаднага ладу
Радок 33:

== Правапіс часьціц ==
Часьціцы '''бы (б), жа (ж)''' пішуцца асобна. Пасьля слова, якое канчаецца на зычны, ужываюцца часьціцы '''бы, жа''', а пасьля слоўсловаў, якія канчаюцца на галосны, — '''б, ж''': ''будаваў бы, пісаў бы, гаварыла б, чытаў жа, рабілі ж, гэта ж''.

Часьціца '''-такі''' пішацца праз злучок, калі стаіць пасьля [[Дзеяслоў|дзеясловаў]]: ''узараў-такі, сьпісала-такі, вярнулася-такі'', а таксама ў словах ''усё-такі, зноў-такі, так-такі, даволі-такі''. У астатніх выпадках часьціца '''-такі''' пішацца асобна: ''Яна такі прыйшла. Мы ўсё ж такі сьпяшаліся''.
Радок 43:
== Ужываньне часьціц не (ня), ні ==

Адмоўныя часьціцы '''не (ня), ні''' — асноўны сродак выражэньня адмаўленьня ў беларускай мове.

=== Ужываньне часьціцы не (ня) ===
Часьціца '''не (ня)''' найбольш часта знаходзіцца пры выказьніку, але можа быць і пры любым іншым члене сказа:

'''''Не''' скруціць ніякай чорнай скрусе маладосьць крылатую маю''. ([[Генадзь Бураўкін]])

''Калі '''ня''' сёньня, дык цераз гады ты мусіш з дальняй далечы зьявіцца''. (С. Грахоўскі)

Часьціца '''не (ня)''' ўжываецца як адмоўны адказ на пытаньне: ''"Максім яшчэ не вярнуўся?" — "Не"''. (Якуб Колас) Для ўзмацненьня адмоўя часьціца '''не (ня)''' можа паўтарацца: ''"Ты, мусіць, злуесься на мяне, што я папужала табе качак?" " '''Не, не''' злуюся"''. (Якуб Колас)

Сказ набывае сьцьвярджальнае значэньне, калі адна часьціца не стаіць перад дапаможным дзеясловам (звычайна гэта дзеяслоў ''магчы''), а другая перад неазначальным{{Заўвага|Або па іншаму інфінітыў}} дзеясловам: ''Тон быў такі, што Лясьніцкі '''ня''' мог '''не''' пайсьці''. ([[Міхась Зарэцкі]]) Часьціца '''не (ня)''' мае сьцьвярджальнае значэньне ў пытаньнях або клічных сказах:

''І хіба можна ўжо ўстрымацца, у час касьбы '''не''' пакупацца''? (Якуб Колас)

''Таемны вы, зямлі скрыжалі! Чаго ў сябе вы '''не''' ўпісалі''! (Якуб Колас)

=== Ужываньне часьціцы ні ===
Часьціца '''ні''' надае адмоўнае значэньне сказу бязь дзейніка:

''У лесе '''ні''' гуку. '''Ні''' хмурынкі на небе''. (Якуб Колас)

''На полі не было '''ні''' душы''. (Т. Хадкевіч)

У адмоўным сказе '''ні''' часта ўжываецца са значэньнем злучніка і можа быць заменена злучнікам '''і''': ''Я '''ні''' ў жыцьці, '''ні''' ў людзях не зьняверыўся, людзкую ласку дбайна берагу''. ([[Пімен Панчанка]])

Часьціца '''ні''' можа ўжывацца перад выказьнікам даданага члена сказа для ўзмацненьня сьцьвярджэньня, ўтвараючы з займеньнікам ці прыслоўем устойлівыя спалучэньні ('''хто ні, хто б ні, што ні, што б ні, які б ні, як ні, дзе ні, дзе б ні, куды б ні''' і інш.): Прыпяць не сьпяшаецца выносіць свае воды, беражэ, ашчаджае, разьмяркоўвае так, каб хапіла на ўсё лета, '''якое б''' засушлівае яно '''ні''' было. (Б. Сачанка)

=== Правапіс не (ня), ні ===

'''Не (ня)''' як прыстаўка пішацца разам:

* калі без '''не''' слова не ўжываецца: ''непагадзь, недахоп, неабходны, неабсяжны, наздаровіцца, ненавідзець, неабходна

* з назоўнікамі, прыметнікамі і прыслоўямі, ў якіх яна зьяўляецца прыстаўкай і надае слову супрацьлеглае значэньне: ''удача—няўдача, лёгкі—нялёгкі, густы—негусты, весела—нявесела, ласкава—неласкава

* у поўных дзеепрыметніках, калі яны ня маюць паясняльныхпаясьняльных слоўсловаў: ''незасеяннае поле, неадраматаваная школа

* ззь неазначальнымі займеньнікамі і прыслоўямі: ''нехта, нешта, нейкі, некаторыя, некалі, недзе, неяк, некуды

* у дзеяслоўнай прыстаўцы '''неда-''', якая абазначае неадпаведнасьць патрэбе: ''недаглядзець'' (недастаткова, дрэнна глядзець), ''недаацэньваць'' (ацэньваць ніжэй, чым належыць), ''недапісваць'' (не пісаць да канца радок, старонку), ''недавыканаць'' (выканаць менш за патрэбную меру){{Заўвага|Дзеясловы з прыстаўкай неда- трэба адрозьніваць ад дзеясловаў з прыстаўкай да-, якія маюць адмоўе не і абазначаюць не даведзенае да канца дзеяньне. Напрыклад, не даглядзець кіно, не дапісаць пісьмо.}}

Часьціца '''не (ня)''' пішацца асобна:

* зь дзеясловамі (у тым ліку зь дзеепрыслоўямі і кароткімі дзеепрыметнікамі): ''не засеялі, не адрамантавалі; не засеяўшы поля, не адрамантаваўшы школы; поле не засеяна, школа не адрамантавана'';

* з поўнымі дзеепрыметнікамі, калі пры іх ёсьць паясьняльнае слова або супрацьпастаўленьне: ''не ўзаранае вясною поле; ня зьвезенае, а толькі зжатае жыта'';

* з назоўнікамі, прыметнікамі і прыслоўямі, калі ёсьць або маецца на ўвазе супрацьпастаўленьне: ''ня сябра, а вораг; ня рослы, а малы; ня ціха, а гучна'';

* са словамі ''ня трэба, ня варта, ня супраць, не шкада''.

'''Ні''' як прыстаўка пішацца разам у адмоўных займеньніках і прыслоўях ''ніхто, нішто, ніякі, нічый, нідзе, нікуды''. Часьціца '''ні''' пішацца са словамі асобна.

=== Адрозьненьне часьціц не (ня), ні ===

У некаторых выпадках ненаціскныя часьціцы '''не (ня), ні''' ў вымаўленьні цяжка адрозьніць паміж сабой, а гэта выклікае блытаніну ў іх напісаньні. Найбольшую цяжкасьць выклікае адрозьненьне спалучэньняў ''як не'' і ''як ні'', ''хто не'' і ''хто ні'', ''чаго не'' і ''чаго ні'', ''чаго толькі не'' і ''чаго толькі ні'', ''дзе не'' і ''дзе ні'', ''дзе толькі не'' і ''дзе толькі ні'' і інш. Часьціцы '''не (ня)''' ўжываюцца ў незалежных пытальных і клічных сказах: ''Хто '''не''' вучыў толькі яго! Дзе ён толькі '''ня''' езьдзіў! Чым '''не''' артыстка? Чаго толькі '''не''' пабачыла яна!'' Часьціца '''ні''' ўжываецца ў складаназалежных сказах, у якіх спалучэньні віду ''хто ні, дзе ні, куды ні'' падпарадкоўваюць адзін сказ другому і ўзмацняюць сьцьвярджальнае значэньне:

'''Хто ні''' ўваходзіў, усе зьвярталі ўвагу на воўчую скуру. (Якуб Колас)

Вакол сінее лес, '''куды ні''' глянь. (Кузьма Чорны)

Трэба адрозьніваць напісаньні спалучэньняў '''ня раз''' (а шмат разоў) ад '''ні разу''' (ніколі), '''не адзін''' (а многа, некалькі) ад '''ні адзін''' (ніхто, ніводны):

'''''Ня раз''' мне даводзілася быць у гэтых лясах, але '''ні разу''' ня бачыў мядзьведзя, хоць ён тут, ведаю, водзіцца''. (В. Вольскі)

"Ты - адзін?" — запытаўся асьцярожны незнаёмы чалавек. — "Адзін і '''не адзін''': са мной стрэльба". (Якуб Колас)

Ва ўстойлівых зваротах ужываецца толькі '''ні''': ''ні ўзад ні ўперад, ні жывы ні мёртвы, ні села ні пала, ні складу ні ладу, ні праехаць ні прайсьці, ні рыба ні мяса'' і інш.

== Заўвагі ==