Тралейбусны парк: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам 'міні|Тралейбуснае дэпо ў [[Варонежы]]...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 09:51, 26 сакавіка 2019

Тралейбусны парк (ці тралейбуснае дэпо) — пасажырскае эксплюатацыйнае аўтатранспартнае прадпрыемства, якое займаецца тэхнічным абслугоўваньнем тралейбусаў і забясьпечвае іх выпуск на лінію ў патрэбнай колькасьці, укамплектаванае штатам кіроўцаў, дыспэтчараў, рамонтных рабочых.

Тралейбуснае дэпо ў Варонежы

Асноўнымі накірункамі дзейнасьці тралейбусных паркаў зьяўляюцца: задавальненьне патрэбаў насельніцтва, прадпрыемстваў і арганізацыяў у пасажырскіх перавозках тралейбусным транспартам; Ажыцьцяўленьне гаспадарчай дзейнасьці, накіраванай на атрыманьне прыбытку.

На балансе некаторых тралейбусных паркаў акрамя тралейбуснага рухомага складу, можа лічыцца і аўтобусны рухомы склад. У большасьці тралейбусных паркаў ажыцьцяўляецца тэхнічнае абслугоўваньне рухомага складу ў аб'ёме ТА-1 і ТА-2 і тэхнічны рамонт (ТР).

Схема тыпавога тралейбуснага парку

Тыпапавы тралейбусны парк (дэпо) на тэрыторыі былога СССР уключае ў сябе:

  • Адміністрацыйна-бытавы будынак — месца, дзе разьмяшчаецца кіруючы пэрсанал, а таксама бытавыя памяшканьні рамонтных рабочых. Можа сумяшчацца з вытворчым будынкам ці з будынкам сталовай.
  • Вытворчы будынак — месца, дзе знаходзіцца зона БР і ТА і іншыя рамонтныя ўчасткі. Вытворчы будынак звычайна сумешчаны з участкам мыцьця рухомага складу, і ў некаторых выпадках — са складам.
  • Складзкі будынак — у гэтым будынку захоўваюцца запасныя часткі і эксплютацыйныя матэрыялы, неабходныя для рамонта і абслугоўваньня рухомага складу.
  • Пляцоўка для адстою РС — месца для захоўваньня рухомага складу, які знаходзіцца не на лініі, ці ў няспраўным стане.
  • Кантрольна-прапускны пункт — пункт на якім ажыцяўляецца кантроль і ўлік тралейбусаў, якія адпраўляюцца на лінію, ці вяртаюцца з яе.

Тралейбусныя паркі на тэрыторыі Беларусі

На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дзейнічае 11 тралейбусных паркаў (дэпо) з якіх: па аднаму ў Бабруйску, Берасьце, Віцебску, Гомеле, Горадні і Магілёве, пяць — у Менску. Усе тралейбусныя паркі знаходзяцца ў муніцыпальнай маёмасьці.

Гл. таксама

  Тралейбусны парксховішча мультымэдыйных матэрыялаў


Тралейбусны парк