Сьвіслач (басэйн Дняпра): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Асноўныя прытокі: выпраўленьне спасылкі
д выпраўленьне спасылак
Радок 29:
* ''[[Гарадзкі пасёлак|Мястэчкі]]'': [[Сьвіслач (Менская вобласьць)|Сьвіслач]]
* ''Гістарычныя мястэчкі'': [[Дукора]], [[Холы]], [[Сьвіслач (Магілёўская вобласьць)|Сьвіслач]]
* ''Вадасховішчы'': [[Заслаўскае вадасховішча|Заслаўскае]], [[Крыніца (вадасховішча)|Крыніца]], [[Дразды (вадасховішча)|Дразды]], [[Камсамольскае возера (Менск)|Камсамольскае возера]], [[Чыжоўскае вадасховішча|Чыжоўскае]], [[АсіповіцкаеАсіпавіцкае вадасховішча|АсіповіцкаеАсіпавіцкае]]
 
== Агульныя зьвесткі ==
Пачынаецца на [[Менскае ўзвышша|Менскім узвышшы]] за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі [[Шапавалы (Ракаўскі сельсавет)|Шапавалаў]] [[Валожынскі раён|Валожынскага раёну]], вусьце на паўднёва-ўсходняй ускраіне мястэчка [[Сьвіслач (Магілёўская вобласьць)|Сьвіслачы]] [[АсіповіцкіАсіпавіцкі раён|АсіповіцкагаАсіпавіцкага раёну]]. Працякае цэнтральнай часткай Менскага ўзвышша і заходняй ускраінай [[Цэнтральнабярэзінская раўніна|Цэнтральнабярэзінскай раўніны]]. Пераважаюць штучныя вадаёмы — вадасховішчы і рыбагаспадарчыя сажалкі.
 
Даліна ў вытокавай частцы У-падобная і скрынкападобная, у сярэдняй плыні пераважна трапэцападобная, у ніжняй — невыразная або трапэцападобная, шырыня яе ў вярхоўі 0,4—0,6 км, у сярэдняй і ніжняй плыні 1—2 км. Схілы ў верхняй і сярэдняй плыні ўмерана стромкія, радзей спадзістыя (вышыня 10—12 м), парэзаныя далінамі прытокаў. [[Абалона]] двухбаковая (радзей аднабаковая), чаргуецца па берагах, парэзаная старыцамі і мэліярацыйнымі каналамі, пераважна адкрытая. Шырыня яе 0,3—0,5 км у верхняй і 0,8—1 км у ніжняй плыні<ref>{{Літаратура/Блакітная кніга Беларусі|к}}</ref>.
 
У вярхоўі ад вёскі [[Векшыцы|Векшыцаў]], дзе рака зьяўляецца часткай канала [[Вялейска-Менская водная сыстэма|Вялейска-Менскай воднай сыстэмы]], шырыня рэчышча да Заслаўскага вадасховішча 20—25 м. Рэчышча ў межах Менску і ніжэй да вёскі [[Каралішчавічы|Каралішчавічаў]] [[Менскі раён|Менскага раёну]] на 7 невялікіх дзялянках агульнай працягласьцю 7,9 км каналізаванае, ніжэй за плаціны Камсамольскага возера — выпраставанае. У межах Менску рака ўтварае 8 лукавінаў. У цэнтры места берагі забэтанаваныя, добраўпарадкаваныя. У сярэдняй і ніжняй плыні рэчышча мэандруе, глыбокаўрэзанае, зьвілістае, шырынёй 25—30 м, ніжэй за плаціну АсіповіцкагаАсіпавіцкага вадасховішча — да 50 м. Берагі ў ніжняй плыні вышынёй 2—3 м, месцамі 6—8 м. Дно роўнае, пясковае і пяскова-глеістае.
 
Прыродны рэжым ракі зарэгуляваны каскадам вадасховішчаў. На сьцёк уплывае перапампоўка вады з ракі [[Вяльля|Вяльлі]] [[Вялейска-Менская водная сыстэма|Вялейска-Менскай воднай сыстэмай]]. 3 вадасховішча Драздоў частка сьцёку ідзе ў [[Сьляпянская водная сыстэма|Сьляпянскую водную сыстэму]], у пэрспэктыве паступіць у [[Лошыцкая водная сыстэма|Лошыцкую водную сыстэму]], што дасьць магчымасьць стварыць воднае кола ў Менску агульным працягам каля 50 км. Рэжым ракі вывучаўся на 19 пастах і значна зьмяніўся па пабудове Вялейска-Менскай воднай сыстэмы. Да яе будаваньня рака замярзала ў сярэдзіне сьнежня, крыгалом у 2-й палове сакавіка, найбольшыя ўзроўні вады ў 1-й дэкадзе красавіка, трываласьць разводзьдзя 50 дзён; па пабудове сыстэмы рэжым ракі мала вывучаўся<ref>[http://pogoda.by/315/gid.html?ind=311 Гідрамэтцэнтар Беларусі]{{ref-ru}}</ref>.