Дызэль-цягнік: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам ''''Дызэль-цягнік, ''дызэль-поезд''''' — чыгуначны састаў з маторнымі...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 20:18, 23 сакавіка 2019

Дызэль-цягнік, дызэль-поездчыгуначны састаў з маторнымі (абсталяванымі цягавымі рухавікамі — дызэлямі) і прычапнымі вагонамі. Выкарыстоўваюцца для прыгарадных і мясцовых зносін на неэлектрыфікаваных лініях.

Дызэль-поезд можа складацца з 1-2 маторных (па канцах састава) і 1-4 прычапных вагонаў. У маторным вагоне разьмешчаны кабіна машыніста, сілавая ўстаноўка з дадатковым абсталяваньнем (унутры вагона ці пад нім) і салон для пасажыраў. Для павелічэньня яго пасажыраўмяшчальнасьці рухавік можа быць разьмешчаны пад рамай маторнага вагона. У прычэпным вагоне акрамя пасажырскага салёну можа быць дадатковы пост кіраваньня. Маторны вагон, які выкарыстоўваецца самастойна (без прычапных вагонаў), называецца аўтаматрысай.

Вядучай зьяўляецца пярэдняя каляска. Сілавая перадача звычайна гідраўлічная, гідрамеханічная або мэханічная (пры малой магутнасьці). Канструкцыйная хуткасьць да 120 км/г і больш.

Дызэль-цягнік