Маршрутнае таксі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам ''''Маршрутнае таксі''' — аўтобусы і мікрааўтобусы (часам мікравэны і нават л...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 15:37, 23 сакавіка 2019

Маршрутнае таксі — аўтобусы і мікрааўтобусы (часам мікравэны і нават легкавыя аўтамабілі), якія ажыцьцяўляюць перавозку пасажыраў і багажу па вызначаных маршрутах, але якія не ўваходзяць у рэгулярную сыстэму грамадзкага транспарту. Прыкметамі нерэгулярнасьць могуць быць: дробныя апэратары, якія абслугоўваюць па некалькі маршрутаў, дубляваньне муніцыпальных маршрутаў, уласныя тарыфы, ня прывязаныя да муніцыпальных, непрытрымліваньне да раскладу і інтэрвалаў (адпраўленьне па запаўненьні), адсутнасьць сацыяльных абавязацельстваў (не працуюць да позьняй ночы, абмежавана перавозяць ільготнікаў), прыпынкі ў любым не забароненым ПДР месцы і іншае. Маршруткі шырока распаўсюджаны ў многіх краінах сьвету таксама ў Беларусі.

Гісторыя

Магчыма, месцам ўзьнікненьня маршрутных таксі (маршрутак) зьяўляюцца ЗША у 1910-х гадах. Павышэньне якасьці брукаваньня вуліц, нарастальная даступнасьць транспартных сродкаў з рухавіком унутранага згараньня ў некаторых гарадах прывялі да страты трамваем манаполіі на гарадзкія перавозкі. На вуліцах з трамвайным рухам зьявіліся прыватныя аўтамабілі, якія дублявалі найбольш выгадныя ўчасткі трамвайных маршрутаў.

У СССР маршрутныя таксі зьявіліся ў 1930-х гадах у Маскве. Легкавыя аўтамабілі ЗІС-101, пазьней ЗІС-110 курсыравалі паміж найважнейшымі плошчамі сталіцы, вакзаламі і буйнымі выставамі, паркамі, адвозілі пасажыраў на спартыўныя матчы. Так, у 1939 годзе дастаўкай наведвальнікаў Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі разам са шматлікімі трамваямі, тралейбусамі і аўтобусамі займаліся 120 аўтамабіляў маршрутнага таксі.

Да ўзьнікненьня кааператыўнага руху ў СССР у 1987 годзе, маршрутныя таксі абслугоўваліся або дзяржаўнымі аўтобуснымі паркамі, альбо таксапаркамі. З канца 1980-х гадоў сталі зьяўляцца і каапэратыўныя маршрутныя таксі.

Маршрутнае таксі