Друкарня Мамонічаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
д афармленьне
Радок 4:
 
== Пачатак працы ==
У траўні 1574 году ў хаце Лукаша і Кузьмы Мамонічаў была арганізаваная друкарня [[Пётра Мсьціславец|Пётры Мсьціслаўца]]. Матэрыяльную дапамогу Мсьціслаўцу аказвалі таксама актыўныя прыхільнікі [[Праваслаўе|праваслаўя]] браты [[Зарэцкія]]. Маёмасьць Мсьціслаўца ў друкарні не выкарыстоўвалася<ref name="400years">{{Кніга|аўтар = |частка = |загаловак = 400 лет русского книгопечатания|арыгінал = |спасылка = http://www.ivki.ru/svitok/book/kvb.htm|адказны = |выданьне = |месца = Москва|выдавецтва = Наука|год = 1964|том = |старонкі = |старонак = |сэрыя = |isbn = |тыраж = }}</ref>.
 
Першая кніга — літургічнае «Эвангельле напрастольнае» — выйшла 30 сакавіка 1575 году. Кніга мела «густоўнага рысунку» шрыфт, які праектаваў, выразаў ды адліў для свае друкарні сам Мсьціславец. Мова кнігі, як выданьня прызначанага для богаслужэбнага ўжытку ў праваслаўных цэрквах, была царкоўнаславянская<ref name="vilnja3">{{Кніга|аўтар = |частка = Друкарня Пётры Мсьціслаўца. Да 400-годзьдзя віленскага Евангельля|загаловак = Запісы|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = № 13|месца = Нью-Ёрк|выдавецтва = |год = 1975|том = |старонкі = 3|старонак = |сэрыя = |isbn = |тыраж = }}</ref>. 16 студзеня 1576 году выйшаў «Псалтыр», пасьля — «Часовник».
Радок 10:
Як вынікае з пасьляслоўяў да выдадзеных кнігаў, Пётра Мсьціславец за галоўных ініцыятараў і мэцэнатаў стварэньня друкарні ўважаў братоў Івана й Зянова Зарэцкіх, якія былі багатымі і ўплывовымі прадстаўнікамі тагачаснага купецкага стану ў Вільні ды займалі адказныя адміністрацыйна-дзяржаўныя пасады.
 
Пасьля таго, як у 1576 годзе [[Сьпіс каралёў польскіх|каралём]] стаў зацяты [[каталік]] і заступнік [[Езуіты|езуітаў]] [[Стэфан Баторы]], паміж Мсьціслаўцам і [[Мамонічы|Мамонічамі]] пачаўся канфлікт. Паводле пастановы суду друкарскае абсталяваньне было прысуджанае Мсьціслаўцу, а выдадзеныя кнігі — КузьмеКузьму Мамонічу пасьля сплаты ім Мсьціслаўцу 30 копаў грошаў «личбы литовское». Пастанова суду так і не была выкананая, таму ў 1577 годзе суд паўторна вынес вырак і прызначыў штраф. Друкарня была апячатаная і не працавала<ref name="400years"/>.
 
Далейшых зьвестак пра жыцьцё і дзейнасьць Мсьціслаўца не захавалася. Праз 20 гадоў ад віленскае судовае справы ягоныя шрыфты зьявіліся на [[Валынь|Валыні]], у [[Астроская друкарня|Астроскай друкарні]]<ref name="vilnja15">{{Кніга|аўтар = |частка = Друкарня Пётры Мсьціслаўца. Да 400-годзьдзя віленскага Евангельля|загаловак = Запісы|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = № 13|месца = Нью-Ёрк|выдавецтва = |год = 1975|том = |старонкі = 15|старонак = |сэрыя = |isbn = |тыраж = }}</ref>.