Канзас: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 143 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q1558 (translate me)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Канзас''' (анг. Kansas) — [[штаты ЗША|штат у цэнтральнай частцы ЗША]], адзін з штатаў Сярэдняга захаду. Насельніцтва — 2.688.000 чалавек (2000). Сталіца — [[Топіка]]. Найбуйнейшы горад — Ўічыта. Штат таксама называюць «кошык хлеба нацыі»: ён лідыруе сярод штатаў па вырошчваньню пшаніцы. Кветка штата — [[сланечнік]], дрэва штата — [[таполя]]. Дэвіз — «Празь цёрні да зораў». На мове індзейцаў каў ці канза, якія засялялі Канзас, назва штата азначае «людзі (паўднёвага) ветру» або «людзі вады». Абшары будучага Канзасу, упяршыню дасьледаваныя канкістадорамі Васкэса дэ Каранада, паводле Луізіянскае купоўлі перайшлі пад амерыканскую ўладу ў 1803 годзе, паўднёва-захадная частка штату належала пачаргова да Гішпаніі, Мексікі й Рэспублікі Тэхас да 1848 года. Перад Грамадзянскай вайною Канзас стаў баёвішчам прыхільнікаў і супраціўнікаў нявольніцтва. Пасьля вайны штат даў прытулак асаднікам-стараваярам ды чарнаскурым-вальнаадпушчанікам, што ўцякалі ад прыгнёту ў паўднёвых штатах. З адчыненьнем Чізгольмскага шляху ў Канзас прыйшоў дзеячас Дзікага Захада, вядомыя Біл Гікак і Ўаят Эрп шчыравалі ў мястох штату. Аднаго года праз Додж-сіці прайшло восемь мільёнаў галоў гавяды, пасьля чаго места набыла годнасьць «Каралевы Каровіных мястэчак». Адказваючы вымогам мэтадыстаў ды іншых пратэстанцкіх плыняў Канзас першым, у 1881 годзе, прыйняў статутную папраўку, якая ўсталёўвала сухі закон. Папраўку скасавалася толькі ў 1948 годзе.
 
== Вонкавыя спасылкі ==