Эдвард Кісель: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 1:
{{Іншыя значэньні|Кісель (неадназначнасьць)}}
'''Эдвард Кісель''' (24 лютага 1918, [[Юндзілаў]], [[Браслаўскі павет]] - 28 верасьня 1993)  — рымска-каталіцкі дзеяч [[Польшча|Польшчы]], першы біскуп беластоцкі.
 
Вучыўся ў школе ў [[Германавічы|Германавічах]], пасьля ў гімназіях [[Дзісна|Дзісны]] і [[Пінск]]а. У 1937 паступіў у Архідыяцэзіяльную вышэйшую духоўную сэмінарыю ў [[Вільня|Вільні]]. Адначасова запісаўся на курсы тэалёгіі [[Віленскі ўнівэрсытэт|Віленскага ўнівэрсытэту імя Стэфана Баторыя]]. У 1941 у Віленскай катэдры атрымаў дыяканскія пасьвячэньні з рук арцыбіскупа [[Рамуальд Ялбжыкоўскі|Рамуальда Ялбжыкоўскага]]. 3 сакавіка 1942 арыштаваны [[гестапа]], знаходзіўся ў турме ў [[Лукішкі|Лукішках]], а потым быў высланы ў [[Нямеччына|Нямеччыну]], але ў [[варшава|Варшаве]] ўцёк з палону. Нейкі час хаваўся ў ксяндзоў [[Арыяністы|арыяністаў]], затым у [[Лазьнеў|Лазьневе]] (20  км ад Варшавы), дзе скончыў сваю навучаньне. 14 лютага 1943 атрымаў сьвятарскае пасьвячэньне, прыміцыйную Сьвятую Імшу адправіў у [[Чанстахова|Чанстахове]].
 
Вясной 1943 прызначаны вікарыем у [[Чорную Весь]] на [[Падляшша|Беласточчыне]], затым пераведзены ў [[Ухава]]. Пасьля таго, як немцы спалілі Ухава, пераехаў у [[Беласток]], дзе выконваў сьвятарскую паслугу ў касьцёле сьвятога Роха. У студзені 1953 абараніў доктарскую дысэртацыю. У 1971 прызначаны канцлерам арцыбіскупскае курыі ў Беластоку, а ў 1974  — капітульным канонікам базылікі [[Віленская дыяцэзія|Віленскае мэтраполіі]].
 
3 траўня 1976 прызначан тытулярным біскупам Ліматы і апостальскім адміністратарам [[Беласоцкая архідыяцэзія|Беластоцкай архідыяцэзіі]]. Кансэкрацыя адбылася ў Беластоцкай катэдры. Пад яго кіраўніцтвам на Беласточчыне было адбудавана 18 касьцёлаў і капліцаў, духоўная сэмінарыя ў Беластоку, інтэрнат для клерыкаў, дом для сьвятароў-пэнсіянэраў, паўстала 18 новых парафій. 25 сакавіка 1992 Папа [[Ян Павал II]] зацьвердзіў булай арцыбіскупства і мітраполію ў Беластоку, першым арцыбіскупам-мітрапалітам якой быў прызначаны Эдвард Кісель.
Радок 9 ⟶ 10:
Памёр 28 верасьня 1993 а дзевятай гадзіне вечара. Дзень 1 кастрычніка 1993 на Беласточчыне быў абвешчаны днём смутку і жалобы.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
== Крыніцы ==
* [http://cb.iatp.by/catholic/cp2.htm Біскуп Эдвард Кісель]
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Кісель, Эдвард}}