Язэп Драздовіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
д артаграфія
Радок 41:
 
[[Файл:Jazep Drazdvic Autabijahrafija.jpg|міні|Аўтабіяграфія. На досьледах старажытных гарадзішчаў. 1930-47]]
Язэп Драздовіч супрацоўнічаў зь [[Беларускі музэй у Вільні|Віленскім беларускім музэем імя Івана Луцкевіча]]. Дзеля папаўненьня экспазыцыі музэямузэю ён займаўся раскопамі гарадзішчаў, зьбіраў фальклёр, ствараў шматлікія замалёўкі прадметаў матэрыяльнай культуры, архітэктуры, тыпажоў сялянаў. З гэтай мэтай у 1926 годзе Драздовіч выправіўся ў навукова-творчую экспэдыцыю на [[Піншчына|Піншчыну]], а ў наступныя гады наведаў [[Трокі]], [[Вільня|Вільню]], [[Меднікі]], [[Крэва]], [[Гальшаны]], [[Ліда|Ліду]], [[Наваградак]], [[Любча|Любчу]], [[Мір]]. У выніку гэтых вандровак, якія ахапілі амаль усю Заходнюю Беларусь, зьявіліся ёмістыя альбомы графікі, якія зьяўляюцца непаўторнай зьявай у беларускім мастацтве.
 
У другой палове 1920-х Язэп Драздовіч выкладаў маляваньне ў [[Глыбокае|Глыбоцкай]] школе, [[Наваградзкая беларуская гімназія|Наваградзкай]] і [[Радашкавіцкая беларуская гімназія|Радашкавіцкай]] беларускіх гімназіях. З 1926 году Драздовіч працаваў у [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]], пры якой стварыў мастацкую студыю-майстроўню. Пры студыі Язэп Драздовіч гуртаваў маладых беларускіх мастакоў, сярод якіх былі [[Васіль Сідаровіч]], [[Мікола Васілеўскі]], [[Раман Семашкевіч]].
Радок 63:
== Творчасьць ==
[[Файл:Drazdovič Monument in Minsk.jpg|250px|thumb|«Вечны вандроўнік», помнік Язэпу Драздовічу]]
Аўтар жывапісных і графічных работаў на гістарычныя тэмы: «Трызна мінуўшчыны», «Дух зямлі», «Брамка будучыні» і іншых. У 1910—1920 гадах стварыў графічныя сэрыі «Старажытная будоўля на Беларусі», асобныя лісты «Менск. Высокае Места», «Месца ўпадзеньня Нямігі ў Сьвіслач», партрэты полацкіх і смаленскіх князёў, асобныя лісты: «Пажар гарадзішча», «Пажар у замку» і іншыя, жывапісныя эцюды. Напісаў жывапісныя палотны з жыцьця старажытнай [[Полацкае княства|Полаччыны]], а таксама карціны, прысьвечаныя [[Францішак Скарына|Францішку Скарыну]]. Запісваў фальклёр, апрацоўваў для слоўнікаў народную лексыку. Дасьледаваў у Менску рэчышча [[Няміга|Нямігі]], праводзіў раскопкі ў [[Заслаўе|Заслаўі]], [[Сьвір (вёска)|Сьвіры]]. Супрацоўнічаў з [[Іван Луцкевіч|Іванам]] і [[Антон Луцкевіч|Антонам Луцкевічамі]], заснавальнікамі [[Беларускі музэй у Вільні|Беларускага музэямузэю ў Вільні]], у які дасылаў матэрыялы, знойдзеныя ў час раскопак у [[Наваградак|Наваградку]].
 
Пахаваны ў вёсцы [[Ліпляны]] Глыбоцкага раёну. На магіле пастаўленая стэла з барэльефам мастака (скульптар А. Шатэрнік), у Менску — помнік (скульптар І. Голубеў).