Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Гайна): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д кірылічная «с»
Dzivak (гутаркі | унёсак)
Радок 25:
== Гісторыя ==
=== Вялікае Княства Літоўскае ===
Каля 1386 году [[Ягайла|Ўладзіслаў Ягайла]] заснаваў ў Гайне драўляны касьцёл. Лічыцца, што гэтая сьвятыня належыць да першых фундацыяў Ягайлы і зьяўляецца адной зь сямі, якія збудаваў на [[Вялікае Княства Літоўскае|Літве]] [[Вялікі князь літоўскі|вялікі князь]] на месцы былых [[Паганства|паганскіх]] [[капішча]]ў<ref name="museum">{{Спасылка|аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url = http://museum.logoysk.info/be/logoysk-district/122-villages/1862-bitva.html| загаловак = Як святкавалі Аршанскую бітву| фармат = | назва праекту = | выдавец = [http://museum.logoysk.info/be.html «Віртуальны музей горада Лагойска»]| дата = 25 студзеня 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>. Каралева [[Ядзьвіга Анжуйская|Ядзьвіга]] адарыла касьцёл дарагім убраньнем і срэбрам. Вялікі князь [[Вітаўт]] надаў касьцёлу маёнтак [[Кацялі]] з 6 вёскамі, а Ягайла — [[фальварак]] побач з Гайнай у 6 [[валока|валок]]. Па [[Бітва пад Воршай (1514)|бітве пад Воршай]] у 1514 годзе вялікі князь [[Жыгімонт Стары]] стаяў тут з войскам і адбываў набажэнства ў гонар перамогі. Пры гэтым ён адарыў сьвятыню каралеўскімі дарамі, новымі фундушамі і прывілеем з абавязкам 2 разы на год праводзіць тут імшу ў гонар Вітаўта Вялікага<ref name="kniha"/>. Гэтую падзею апісаў [[граф]] [[Яўстах Тышкевіч]] у сваёй кнізе «Апісаньне Барысаўскага павету»:
 
{{Цытата|У 1514 годзе, па бітве пад Воршай, Жыгімонт Стары прыбыў з Барысава ў Гайну да найбліжэйшага касьцёла дзеля ўскладаньня Богу падзякаваньня — з войскам, са сьвітай і з ваеннымі трафэямі. Знаходзіўся тут тры дні, адбываў жалобнае набажэнства і пахаваў дваіх слуг сваіх Станіслава Аарона і Станіслава Нізкоўскага, целы якіх былі прывезеныя з-пад Воршы; надаў плябаніі свае каралеўскія гарантыі, значна пашырыў землеўладаньні касьцёла дзеля таго, каб у знак памяці пра гэтую падзею сьвятары самі ці іх заступнікі ў кожны месяц адзін раз сьпявалі імшу аб Нараджэньні Найсьвяцейшай Панны Марыі з упамінаньнем двух Станіславаў, палеглых у бітве; нарэшце, пакінуўшы ў касьцёле дары, кароль выехаў да Вільні. Той цікавы прывілей, пісаны на лаціне, датаваны Жыгімонтам у Гайне 1514 годам у першую нядзелю па сьвяце Ўзьнясеньня Сьвятога Крыжа, яшчэ некалькі гадоў таму назад захоўваўся ў гаенскім архіве.|{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url = http://museum.logoysk.info/be/logoysk-district/122-villages/1862-bitva.html| загаловак = Як святкавалі Аршанскую бітву| фармат = | назва праекту = | выдавец = [http://museum.logoysk.info/be.html «Віртуальны музей горада Лагойска»]| дата = 25 студзеня 2011 | мова = | камэнтар = }}}}