Антоні Пацей: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Rasool (гутаркі | унёсак)
Радок 39:
Служыў у войску Вялікага Княства Літоўскага. 19 верасьня 1715 году атрымаў [[Урад (Вялікае Княства Літоўскае)|урад]] абознага, 4 чэрвеня 1729 году — стражніка вялікага літоўскага<ref name="Zielinska">Zofia Zielińska. [http://ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/antoni-pociej-h-waga Antoni h. Waga Pociej]{{ref-pl}}</ref>.
 
Быў прысутны ў Варшаве ў час студзеньскага сойму 1720 году, на восеньскім сойме таго ж году быў [[Пасол соймавы|паслом]] ад Берасьцейскага ваяводзтва. Сойм 1724 году абраў яго на канфэрэнцыю з замежнымі міністрамі, а сойм 1726 году — у склад камісіі для перамоваў з прадстаўніком [[Швэцыя|Швэцыі]]. Ад берасьцейскага сойміку быў абраны паслом на студзеньскі сойм 1733 году<ref name="Zielinska"/>.
 
Пры жыцьці бацькі пісаўся ўладаром на [[Кадзіна (Магілёўскі раён)|Кадзіню]] ([[Амсьціслаўскае ваяводзтва]]) і [[Рэчыца (Камянецкі раён|Рэчыцы]] ([[Берасьцейскае ваяводзтва]]). Пасьля сьмерці свайго стрыя гетмана [[Людвік Канстантын Пацей|Людвіка Пацея]] ўспадкаваў у Берасьцейскім ваяводзтве [[Ражанка (Уладаўскі павет)|Ражанку]] (фундаваў там каля 1726 году ўніяцкую царкву), [[Уладава|Уладаву]] (аздобіў там касьцёл Сьвятога Людвіка) і [[Тэрэспаль]] (аднавіў там уніяцкую царкву), Орхаў у Холмскай зямлі, а таксама Піліцы і Мжыглуд у Кракаўскай зямлі. Меў у валоданьні таксама Вашкевічы ў Лідзкім павеце, Малую Ельню ў Берасьцейскім павеце (тут надаў і павялічыў фундуш уніяцкай царкве), палац у [[Вільня|Вільні]]<ref name="Zielinska"/>. Патрапіўшы ў даўгі, прадаў берасьцейскія ўладаньні падскарбію ВКЛ [[Ян Юры Флемінг|Яну Юрыю Флемінгу]] з намерам выкупіць іх да 29 лютага 1749 году, але за 13 дзён да сканчэньня тэрміну памёр у Берасьці.