Фунт стэрлінгаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Фунт стэрлінгаў
д афармленьне
Радок 16:
 
== Падзел ==
Брытанскі фунт дзеліцца на 100 пэнсаў, якія абазначаюцца сымбалем «р», так ён завецца і ў штодзённай ангельскай мове. Да [[15 лютага]] [[1971]] году фунт дзяліўся на 240 пэнсаў (напісаньне якіх скарачалася як «d» ад слова «denar»), яны групаваліся на 20 шылінгаў («l», ці «s» ад «solid»). Пэнс, пасьля пераходу на дзесятковы ў 1971 годзе для азначэньня розніцы вартасьці, пачаткова меў назву «новы пэнс».
 
== Гісторыя ==
Стэрлінг быў уведзены ў абарачэньне ангельскім каралём [[Генры II]] у [[1158]] годзе і мяняўся на срэбра. У [[1816]] годзе быў зьменены эквівалент фунта з срэбра на [[золата]], і гэта доўжылася да [[1914]] году. Пасьля гэтага курс фунта ўтрымліваўся на ўзроўні каля 4,9 USD за 1£. У [[1926]] годзе зноў быў уведзены абмен на золата, але з абарачэньня былі зьнятыя залатыя манэты, банкноты можна было абмяняць на эквівалентную вагу золата. Сыстэма залатога абмену была канчаткова адмененая [[21 верасьня]] [[1931]] году ў час [[Вялікая дэпрэсія|Вялікай дэпрэсіі]]. Пасьля адмены сыстэмы залатой валюты фунт быў дэвальваваны на 20%. Фунт стаў [[цьвёрдая валюта|цьвёрдай валютай]] у [[1946]] годзе, што было варункам выдзяленьня 3,75 мільярду USD крэдыту [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|Злучанымі Штатамі]]. Пасьля адмены сыстэмы залатой валюты ішлі спробы стабілізаваць курс валюты зьвязваньнем кошту фунта зь іншымі валютамі, пачынаючы з [[амэрыканскі даляр|амэрыканскага даляра]]. Але спробы былі няўдалымі, што прывяло да 30% дэвальвацыі ў [[1949]] годзе.
 
У сярэдзіне [[1960-я|1960-х]] гадоў прайшла чарговая хваля зьніжэньня кошту фунта. У [[1966]] годзе ў выніку зьніжэньня курсакурсу валюты брытанскі ўрад увёў валютныя абмежаваньні. Адным зь іх была забарона на вываз з краіны турыстамі больш за 50 фунтаў (адменены ў [[1970]] годзе). Але ў [[лістапад]]зелістападзе [[1967]] году фунт быў дэвальваваны на 14,3% да ўзроўню 2,41 далярадаляру. У [[1976]] годзе наступіў чарговы крызіс. Курс фунта ўпаў у адносінах да даляра да ўзроўню 1,57, і Вялікабрытанія была вымушана ўзяць крэдыт у [[Міжнародны валютны фонд|МВФ]] (2,3 мільярды фунтаў). Самы нізкі курс фунта зарэгістраваны ў [[люты]]млютым [[1985]] году, калі за адзін фунт давалі 1,05 даляра.
 
У [[1988]] годзе ўрад [[Маргарэт Тэтчэр]] вырашыў зьвязаць фунт зь [[нямецкая марка|нямецкай маркай]], а ў [[1990]] годзе ўвайсьці ў сыстэму [[Мэханізм валютных курсаў|МэханізмаМэханізму валютных курсаў]], з курсам да нямецкай маркі каля 2,9 DEM/GBP. Але ў [[1992]] годзе курс фунта быў зьніжаны пасьля так званай «''чорнай серады''» ([[16 верасьня]]), калі група валютных спэкулянтаў на чале з [[Джордж Сорас|Джорджам Сорасам]] правяла спэкуляцыйную атаку на фунт, якая прынесла Сорасу каля мільярда даляраў, але фунт страціў 25% кошту на працягу некалькіх дзён. У наш час Вялікабрытанія пакінула фунт пад эгідай [[эўра]], якое мае хаджэньне разам з фунтам. Рашэньне аб поўным увядзеньні эўра пакінута на будучыню.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
* {{cite webСпасылка|url=http://www.bis-ans-ende-der-welt.net/Grossbritannien-B-En.htm|title=Фунт стэрлінгаў (Банкноты)|editor=Heiko Otto|accessdate=2016-11-14}} {{ref-en}} {{ref-de}}
{{Commonscat|Money of the United Kingdom}}
 
{{Валюты Эўропы}}