Арэса: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Агульныя зьвесткі: выпраўленьне спасылак
афармленьне, катэгорыі
Радок 17:
|катэгорыя_вікісховішча =
}}
'''АрэсаАрэ́са''', '''РасаРаса́''' — рака ў [[Менская вобласьць|Менскай]] і [[Гомельская вобласьць|Гомельскай]] абласьцях Беларусі, правы прыток ракі [[Пціч]]ы (басэйн [[Дняпро|Дняпра]]). Даўжыня 128 км. Плошча вадазбору 3620 км². [[Выдатак вады]] ў вусьці 16,7 м³/с. Агульны спад ракі 32,7 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,26 [[праміле|‰]].
 
== Асноўныя прытокі ==
Радок 32:
Даліна на вялікім працягу невыразная, месцамі шырынёй 0,3—1 км. [[Абалона]] пераважна двухбаковая, ніжэй за вёску [[Падарэсьсе]] яе шырыня 0,1—1 км. Рэчышча амаль на ўсім працягу каналізаванае, шырыня яго ад 5—10 м у вярхоўі да 30—35 м у ніжняй плыні. Сустракаюцца невялікія, затапляльныя пясковыя выспы<ref>{{Літаратура/Блакітная кніга Беларусі|к}}</ref>.
 
Жыўленьне ракі мяшанае, пераважна сьнегавое. Веснавое разводзьдзе пачынаецца ў 2-й дэкадзе сакавіка і доўжыцца 40—80 дзён, затапляе вялікія прасторы, у тым ліку асушаных балатоў. Максымальны выдатак вады каля вёскі [[Андрэеўка (Рудабельскі раён)|Андрэеўка]] (за 12 км ад вусьця) адзначаны ў 1931—301 м³/с, найменшы — у 1927 каля вёскі Андрэеўка (2,14 м³/с). Летне-восеньская межань доўжыцца каля 5 месяцаў. Рака замярзае ў 2-й палове сьнежня, крыгалом — у 2-й дэкадзе сакавіка. У верхняй плыні, за 7 км на поўнач ад [[места]] [[Любань]], [[Любанскае вадасховішча]], якое ўваходзіць у Арэскую мэліярацыйную сыстэму і істотна ўплывае на гідралягічны рэжым Арэсы, бо затрымлівае веснавыя воды (65 млн м³). На шэрагу асушальных каналаў усталяваныя шлюзы-рэгулятары. Рэжым ракі вывучаўся на 5 пастах, адзін зь іх — пры в. [[Андрэеўка (Рудабельскі раён)|Андрэеўка]] дзейнічае і ў наш час<ref>[http://pogoda.by/315/gid.html?ind=3331 Гідрамэтцэнтар Беларусі]{{ref-ru}}</ref>.
 
Рэльеф вадазбору ў паўночнай частцы слабаўзгорысты ў спалучэньні з раўнінным, на поўдні — плоскі. Лясы [[Мяшаныя лясы|мяшаныя]], значна забалочаныя. Пераважаюць іглічныя пароды. Сярод балотаў левабярэжжа сустракаюцца азёры, найбольшае зь іх — возера [[Вячэра]].
 
Рака атрымала шырокую вядомасьць пасьля апублікаваньня ў [[1933]] годзе паэмы [[Янка Купала|Янкі Купалы]] «[[Над ракою Арэсай]]».
 
== Крыніцы ==
Радок 42:
 
== Літаратура ==
* {{Літаратура/Блакітная кніга Беларусі}} С. 39—40
* Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год) / М-во природных ресурсов и охраны окружающей среды. — Мн., 2005. — 135 с.
* Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
Радок 48:
 
[[Катэгорыя:Басэйн Прыпяці]]
[[Катэгорыя:Рэкі БеларусіСтарадароскага раёну]]
[[Катэгорыя:Рэкі Любанскага раёну]]
[[Катэгорыя:Рэкі Рудабельскага раёну]]