Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 167:
:: Вялікі дзякуй за ваш адказ. Выправіў хібы, на якія вы паказалі. Калі ласка, распавядзіце, якія недакладнасьці вы знайшлі ў назвах і пасьлядоўнасьці разьдзелаў — мне таксама яны падаюцца недасканалымі. Наконт пераносу часткаў артыкула «Мікалаеўшчына» у асноўныя артыкулы: мяркую, што аб’ём абедзьвюх прапанаваных вамі частак ня надта вялікі. Прыкладам, асобны артыкул пра гісторыю Мікалаеўшчыны зойме каля 20 кілябайтаў, а «[[Гісторыя Кабыльніку]]» — амаль у 4 разы больш. Да таго ж, незразумела як годна скараціць разьдзел пра гісторыю ў артыкуле «Мікалаеўшчына». Напрыклад, разьдзел пра гісторыю Слуцку ў артыкуле «[[Слуцак]]» не вельмі адрозьніваецца ад асобнага артыкула «[[Гісторыя Слуцку]]» (акрамя вялікай колькасьці здымкаў). Дарэчы, глядзеў нядаўна неблагі артыкул пра [[Лёзна]], які быў вылучаны ў добрыя артыкулы. Цікава ваша думка: ці варта ў будучыні вылучаць «Мікалаеўшчыну» на гэтую намінацыю? --[[Удзельнік:Юрый Крыловіч|Юрый Крыловіч]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Юрый Крыловіч|гутаркі]]) 20:02, 6 сакавіка 2019 (MSK)
::: Добры дзень, Юрый. На маю думку, Мікалаеўшчыну можна і ''варта'' ў будучыні намінаваць як мінімум у добрыя артыкулы. Што датычыцца асобных асноўных артыкулаў, то я б у іх вынес прынамсі большасьць цытатаў з асноўнага артыкула і магчыма, пэўныя лішкавыя выявы, якія не нясуць кардынальна новай інфармацыі (напрыклад, з трох здымкаў адкрыцьця моста адзін можна прыбраць у асобны артыкул, бо на двух здымкаў практычна адзін і той жа ракурс). Дарэчы, я імкнуся не ўжываць больш за чатыры здымкі ў радок, бо пры праглядзе артыкулаў на смартфонах пры большай колькасьці здымкаў адбываецца тэхнічны перанос астатніх здымкаў на новы радок, што выглядае ня надта ахайна. Пра назвы разьдзелаў ёсьць некалькі думак і я адразу перапрошваю, што не магу цяпер надта падрабязна апісаць кожную зь іх. Калі па прачытаньні ўзьнікнуць пэўныя супярэчнасьці, то я б папрасіў перанесьці падрабязную дыскусію пра гэтыя спрэчныя пункты на пачатак красавіка. Перш за ўсё, на маю думку, з пункту гледжаньня напісаньня энцыкляпэдыі назвы асноўных разьдзелаў артыкулаў маюць быць як мага больш сьціслымі і ўнівэрсальнымі. Возьмем, напрыклад, разьдзел «Паходжаньне назвы»: так, назва дастаткова сьціслая, але можна і карацей — проста «Назва», пры гэтым асноўная перавага другога варыянту ў яго ўнівэрсальнасьці, бо адметнасьцю беларускай тапанімікі зьяўляецца вялікая варыятыўнасьць. Адпаведна, для многіх геаграфічных аб'ектаў у разьдзеле «Назва» апісваецца ня толькі паходжаньне, але таксама гістарычныя варыянты напісаньня і сучасныя варыянты ўжываньня назвы. Зноў-такі назва «Вядомыя ўраджэнцы» (лепш — «Ураджэнцы») нясе пэўную лішкасьць, бо пра невядомых ураджэнцаў у Вікіпэдыю пісаць проста ня варта. «Людзі, зьвязаныя зь мястэчкам» я б замяніў проста на «Жыхары» — каб дакладна адрозьніваць ад ураджэнцаў. У таго ж Якуба Коласа «''раньнія дзіцячыя гады прайшлі ў лесьніковых сядзібах Ласток і Альбуць, што недалёка ад вёскі Мікалаеўшчыны''», таму мабыць, можна казаць, што ён быў жыхаром Мікалаеўшчыны. Замест слова «Пляноўка», якога няма ў слоўніках, я б ужываў слова «Плян», бо лучнасьць вуліцаў, пляцаў і забудовы — гэта і ёсьць плян мястэчка: нават паводле ТСБМ — ''[https://www.skarnik.by/tsbm/61498 Парадак, паслядоўнасць, сістэма, кампазіцыя чаго-н.]''. Разьдзел «Геаграфія» я пакінуў бы без падразьдзелаў, або разьбіў на «Агульныя зьвесткі» (бо гідралёгія і клімат, здаецца не зьяўляюцца складовымі геалёгіі) і «Біялягічная характарыстыка». У выпадку «Колькасьці насельніцтва» лепш выглядае «Дэмаграфія» з прычыны ўнівэрсальнасьці, бо ў іншых артыкулах у адпаведным разьдзеле таксама прыводзяцца зьвесткі пра склад насельніцтва. Асобная размова — разьдзел «Гісторыя»: на маю думку, не зусім добра вылучаць «Рэч Паспалітую» ў асобны падразьдзел ад «Вялікага Княства Літоўскага», бо атрымліваецца нібы ў 1569 годзе ВКЛ спыніла сваё існаваньне, але ж з праўнага пункту гледжаньня гэта ня так: у 1588 годзе выйшаў Трэці Статут ВКЛ, дзе дарэчы, няма ні слова пра Рэч Паспалітую. Увогуле, Люблінская унія практычна нічога не зьмяніла ня толькі дэ-юрэ, але і нават дэ-факта (апроч хіба граніцаў ВКЛ і агульнага сойму): межы паветаў і ваяводзтваў не зьмяніліся, як і іхныя ўраднікі, гаспадар меў тытул вялікага князя літоўскага (як і раней), войска засталося сваё, палякі нават ня мелі права купляць зямлю і г.д. Фактычна насельніцтва ВКЛ не адчула нейкіх істотных зьменаў. Продкі беларусаў былі дзяржаваўтваральным народам менавіта ў ВКЛ, дык навошта зьмяшчаць сэнсавыя акцэнты на (кан)фэдэрацыю з палякамі? Пагатоў Рэч Паспалітую можна параўнаць з сучаснай г. зв. «Саюзнай дзяржавай Беларусі і Расеі». Яшчэ адна істотная заўвага датычыцца разьдзелу «Найноўшы час», які згодна з навуковай пэрыядызацыяй мусіць ахопліваць увесь час ад Першай сусьветнай вайны (або 1918 году): адпаведна, у ім можна вылучыць падразьдзелы «Беларуская Народная Рэспубліка», «Пад уладай Польскай Рэспублікі» (усё ж быў выразны нацыянальны ўціск беларусаў, як і ў Расейскай імпэрыі, што мусіць адлюстроўвацца ў назьве), «Беларуская ССР» і «Рэспубліка Беларусь» (або такія ж падразьдзелы, як у добрым артыкуле [[Горадня]]). --[[Удзельнік:Kazimier Lachnovič|Kazimier Lachnovič]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Kazimier Lachnovič|гутаркі]]) 16:32, 8 сакавіка 2019 (MSK)
:::: Вялізны дзякуй за такі падрабязны адказ. Спадзяюся да канца вясны давесьці артыкул да розуму, улічваючы і вашыя думкі.--[[Удзельнік:Юрый Крыловіч|Юрый Крыловіч]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Юрый Крыловіч|гутаркі]]) 17:28, 10 сакавіка 2019 (MSK)
: Для зьвестак пра кіраўнікоў сельсавету ў нас ёсьць артыкул [[Мікалаеўшчынскі сельсавет]]. Усё ж кіраўнік сельсавету не зьяўляецца непасрэдным кіраўніком вёскі, які і кіраўнік вобласьці не зьяўляецца кіраўніком яго цэнтру. Гэты парамэтар мае значэньне толькі для гарадоў, а таксама мястэчак, якія зьяўляюцца адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі, вёскі ж такімі адзінкамі не зьяўляюцца, таму і непасрэдных кіраўнікоў ня маюць. Адпаведна, з артыкула лепш наогул прыбраць парамэтры пра кіраўніка. --[[Удзельнік:Red_Winged_Duck|Red_Winged_Duck]] 22:37, 6 сакавіка 2019 (MSK)
:: Дзякуй, дадаў гэтую інфармацыю на старонку «[[Мікалаеўшчынскі сельсавет]]»--[[Удзельнік:Юрый Крыловіч|Юрый Крыловіч]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Юрый Крыловіч|гутаркі]]) 23:40, 6 сакавіка 2019 (MSK)