Казімер Сваяк: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
артаграфія, стыль
Радок 1:
'''Казіме́р Свая́к''' (сапраўднае імя: ''Кастусь Стаповіч'') ([[19 лютага]] [[1890]], вёска [[Барані]] [[Сьвянцянскі павет|Сьвянцянскага павету]] [[Віленская губэрня|Віленскае губэрні]] - [[16 траўня]] [[1926]], [[Вільня]]) – беларускі каталіцкі сьвятар, нацыянальны дзеяч, паэт. Брат [[Альбін Стаповіч|Альбіна Стаповіча]].
 
==Бiяграфiя==
 
У [[1905]] годзе скончыў пачатковую і [[Сьвянцяны|Сьвянцянскую]] павятовую школы. У [[1906]] – [[1907]] жыў у Вільні дзе пазнаёміўся з “[[Наша Ніва|Нашай Нівай]]”. У [[1908]] паступіў у Пецярбургскую духоўную сэмінарыю. У [[1912]] захварэў на сухоты, у тым жа годзе напісаў першы верш “На імяніны майго пробашча”. Зіму 1912-1913 правёў на курорце ў [[Закапанэ]]. У [[1913]] у газэце “[[Беларус (газэта)|Беларус]]” друкуюцца яго творы. З-за хваробы толькі вясной [[1915]] быў высьвечаны на ксяндза ў Петраградзе з рук біскупа Цепляка і атрымлівае прызначэньне вікарыем у Камайскі касьцёл. Неўзабаве, к вялікай радасьці К. Стаповіча, яго пераводзяць у [[Клюшчаны]], што побач Баранёў, [[19 чэрвеня]] 1915 газэта “Беларус” зьмясьціла віншаваньне ксяндзу Стаповічу з нагоды яго прыміцыі ад жыхароў Клюшчан.
Радок 9 ⟶ 11:
У [[1917]]-[[1919]] хварэў, зноў паехаў у Закапанэ дзе адначасова працаваў капеланам кліматычнага шпіталя. У ліпені 1919 сабраўся дадому, у Клюшчаны. Па дарозе заехаў да сябра – ксяндза Я. Германовіча (Вінцук Адважны) у [[Лапеніцы|Лапеніцу]], што пад [[Ваўкавыск]]ам. Там К. Стаповіч выступаў з казаньнямі па-беларуску, прычыніўся да арганізацыі школ. У выніку зьявіўся пратэст, падпісаны мясцовымі ксяндзамі, супраць ўжываньня беларускай мовы ў касьцёле.
 
Узімку 1919-1920 – зноў у Закапанэ. З гэтага часу яго творы – вершы, апавяданьні, эсэ, філязофскія эцюды, гумарэскі, публіцыстычныя артыкулы рэлігійнага і літаратурна-крытычнага зьместу, у т.л. нарыс пра [[Францішак Багушэвіч|Ф. Багушэвіча]], нататку пра аповесьць "Дзьве душы" М. Гарэцкага, пачынаюць друкаваць ў віленскіх беларускіх пэрыядычных выданьнях. З Закапанэ прыехаў у [[Пабродзе]], дзе закончыў пісаць навуковую працу аб уніі на Беларусі для рэдакцыі “Крыніцы”. Калі пачалася савецка-польская вайна, К. Стаповіч пераязджае з Пабродзя ў Клюшчаны, дзе падчас прыходу Чырвонай арміі заступае ўцёклага пробашча, а таксама і пробашча ў Буйвідзях.
 
У канцы [[1920]] К. Стаповіч атрымлівае разьмеркаваньне ў [[Засьвір]], дзе служыў ў напаўразбураным кармяліцкім саборы, пераробленым пасьля паўстаньня [[1863]] году ў праваслаўную царкву. К. Стаповіч стаў першым пробашчам пасьля аднаўленьня касьцёла, тоўстыя і вільготныя сьцены будынка былі шкоднымі для яго здароўя. З-за даносу недобразычліўцаў хутка К. Стаповічу было забаронена служыць на беларускай мове, нават уладамі быў учынены ператрус, з мэтаю знайсьці беларускамоўную літаратуру.
Радок 15 ⟶ 17:
У Засьвір К. Стаповіча прыяджаў мастак Ракіцкі, сябра “Хаўрусу Сваякоў”, які намаляваў абраз сьвятога Язафата Кунцэвіча для галоўнага алтара. У гонар сьвятога Язафата К. Стаповіч устанавіў у парафіі 16 лістапада фэст. Таксама прыяджаў кс. В. Гадлеўскі з Жодзішак, які рабіў казаньні па-беларуску. Бываў мастак і пісьменьнік [[Язэп Драздовіч]], яны з К. Стаповічам абмяркоўвалі тэмы беларускага мастацтва, літаратуры, гісторыі, беларускага адраджэньня, Драздовіч падарыў Стаповічу некалькі абразоў. Заяджаў Людовік Хамінскі.
 
Восеньню [[1922]] стан здароўся К. Стаповіча пагаршаецца. Восень [[1923]] – вясну [[1924]] зноў правёў у Закапанэ. Вяртаецца ў [[Засьвір]], але хварэе. У 1924 у Вільні выходзіць зборнік паэзіі Казімера Сваяка “Мая Ліра”, зборнік аб’яднаў самыя розныя творы Сваяка: вершы-медытацыі, і вершы–звароты да Бога, вершы–імпрэсіі і вершы ў прозе, балады і жартаўлівыя прыпеўкі, вершы на евангельскія сюжэты. Зіма 1924-[[1925]] – зноў Закапанэ, але стан здароўя пагаршаецца, зімой [[1926]] К. Стаповіч нават думае што памрэ на чужыне, некалькі разоў просіць брата Альбіна і кс. Адама Станкевіча забраць яго з Закапанэ. Урэшце кс. А. Станкевіч паехаў за ім, у К. Стаповіча нават зьявілася надзея што на радзіме ў Клюшчанах ён выздаравее, але з цягніка ў Вільні яго давялося выносіць ужо на руках.
 
Паміраў ён у Вільні, у шпіталі, пры сьмерці быў пры ім ксёндз [[Адам Станкевіч]]. Памёр [[6 маятраўня]], [[7 маятраўня]] цела перавезлі ў касьцёл сьвятога Мікалая. Там сабралася ўсё віленскае беларускае грамадзтва. Прамову меў ксёндз Адам Станкевіч.
 
К. Стаповіч прасіў у сяброў, каб яго пахавалі ў Клюшчанах – ён даўно выбраў сабе месца, але пахавалі яго ў Вільні на могілках Роса, непадалёк ад магілы Чурлёніса. Хор Віленскай беларускай гімназіі сьпяваў беларускія рэлігійныя песьні. Згодна з жаданьнем, выказаным у тастамэнце, над магілай прагучалі ўсе тры мовы: кс. Гадлеўскі – па-беларуску, кс. Рэпаць – па-польску, кс. Чыбірас – па-летувіску. На адкрыцьцё помніка К. Стаповічу ў Вільню за 85 км прыйшла вялікая група моладзі з Клюшчан.
У 1990 [[А. Мальдзіс]] падчас візыту ў [[Ватыкан]] пры размове з папам унёс прапанову прылічыць КанстанцінаКастуся Стаповіча да ліку блаславёных.
 
==Творчасьць==
Друкаваўся з 1913 ("Беларус"). Аўтар зборніка вершаў "Мая ліра" ([[Вільня]], [[1924]]), вершаванага апавяданьня "Чарку дай, браце" ([[Вільня]], [[1926]]). Выступаў як публіцыст, пісаў драматычныя творы. Асобнымі выданьнямі выйшлі "Янка Канцавы" ([[Вільня]], [[1920]], [[1924]]), "Купальле" ([[Вільня]], [[1930]]). Напісаў філязофскі дзёньнік "Дзея маёй мысьлі, сэрца й волі" й "Аўтабіяграфію".
 
Друкаваўся з 1913 ("Беларус"). Аўтар зборніка вершаў "Мая ліра" ([[Вільня]], [[1924]]), вершаванага апавяданьня "Чарку дай, браце" ([[Вільня]], [[1926]]). Выступаў як публіцыст, пісаў драматычныя творы. Асобнымі выданьнямі выйшлі "Янка Канцавы" ([[Вільня]], [[1920]], [[1924]]), "Купальле" ([[Вільня]], [[1930]]). Напісаў філязофскі дзёньнік "Дзея маёй мысьлі, сэрца й волі" й "Аўтабіяграфію".
У 1990 [[А. Мальдзіс]] падчас візыту ў [[Ватыкан]] пры размове з папам унёс прапанову прылічыць Канстанціна Стаповіча да ліку блаславёных.
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Сваяк, Казімер}}
Радок 30 ⟶ 34:
[[Катэгорыя:Беларускія літаратары]]
[[Катэгорыя:Беларускія каталіцкія сьвятары]]
[[Катэгорыя:Памерлі 19 16 траўня]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1926 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Вільні]]