Казімер Сваяк: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д +be:
дапаўненьне
Радок 1:
'''Свая́к, Казіме́р Свая́к''' (Стаповічсапраўднае імя: ''Кастусь Стаповіч'') ([[19 лютага]] [[1890]], вёска [[Барані]] [[Сьвянцянскі павет|Сьвянцянскага павету]] [[Віленская губэрня|Віленскае губэрні]] - [[16 траўня]] [[1926]], [[Вільня]]). Брат [[Альбінбеларускі Стаповіч|Альбінакаталіцкі Стаповіча]]. У [[1905]] годзе скончыў гарадзкую школу ў [[Сьвянцяны|Сьвянцянах]]сьвятар, з [[1908]] па [[1914]] гады вучыўся у Сьвянцянскай каталіцкай духоўнай сэмінарыі. Пасьля быў вікарым у парафіі [[Камаі]] калянацыянальны Сьвянцяндзеяч, затым перавёўся ў [[Клюшчаны]]паэт. ВёўБрат набажэнствы па-беларуску. Арганізаваў кароткія настаўніцкія курсы ([[1915]]),Альбін а таксама шэраг беларускіх школаў. З канца [[1916]] году працаваў у [[КарыцінаСтаповіч|Карыціне]]Альбіна на [[Беласточчына|Беласточчыне]], у [[1919]] годзе жыў у вёсцы [[Лапеніцы]] пад [[Ваўкавыск]]ам, з [[1920]] году - зноў у [[Клюшчаны|Клюшчанах]], затым у [[ЗасьвірСтаповіча]]ы.
Друкаваўся з [[1913]] году.
 
У [[1905]] годзе скончыў пачатковую і [[Сьвянцяны|Сьвянцянскую]] павятовую школы. У [[1906]] – [[1907]] жыў у Вільні дзе пазнаёміўся з “[[Наша Ніва|Нашай Нівай]]”. У [[1908]] паступіў у Пецярбургскую духоўную сэмінарыю. У [[1912]] захварэў на сухоты, у тым жа годзе напісаў першы верш “На імяніны майго пробашча”. Зіму 1912-1913 правёў на курорце ў [[Закапанэ]]. У [[1913]] у газэце “[[Беларус (газэта)|Беларус]]” друкуюцца яго творы. З-за хваробы толькі вясной [[1915]] быў высьвечаны на ксяндза ў Петраградзе з рук біскупа Цепляка і атрымлівае прызначэньне вікарыем у Камайскі касьцёл. Неўзабаве, к вялікай радасьці К. Стаповіча, яго пераводзяць у [[Клюшчаны]], што побач Баранёў, [[19 чэрвеня]] 1915 газэта “Беларус” зьмясьціла віншаваньне ксяндзу Стаповічу з нагоды яго прыміцыі ад жыхароў Клюшчан.
[[Катэгорыя:Беларускія літаратары|Сваяк, Казімер]]
 
[[Катэгорыя:Беларускія каталіцкія сьвятары|Сваяк, Казімер]]
У Клюшчанах К. Стаповіч стварыў хор, у якім, паводле зьвестак Я. Драўніцкага, сьпявалі хлопцы і дзяўчаты з Вялікай Казаноўшчыны, Будрань, Пятрашышак, Кісялёў, некаторыя нават з Трашчан. У самаго К. Стаповіча быў добры слых і лірычны тэнар, ён добра граў на скрыпцы, а смычком дырыжыраваў. З хорам ён развучваў не толькі рэлігійныя, але і народныя беларускія песьні: “Чырвона каліначка”, “Гусі”, “Зялёны дубочак”, “Салавейка”. Першае казаньне на беларускай мове прагучала ў Клюшчанскім касьцёле [[21 лістапада]] [[1915]] году.
 
У Клюшчанах узнік нелегальны гурток “[[Хаўрус Сваякоў]]”, галоўнай задачай якога зьяўлялася самаадукацыя на аснове хрысьціянскай этыкі. Тут рыхтавалі й чыталі рэфэраты, ладзілі канцэртна-дэклямацыйныя сходы, арганізоўвалі прадстаўленьні (для пастаноўкі выкарыстоўваліся найчасьцей п’есы самаго Сваяка), народныя бібліятэкі. У Клюшчанскай акрузе намаганьнямі К. Стаповіча было адкрыта сем школ. Адна зь іх – бараньская – разьмяшчалася ў бацькоўскай хаце – займала яе палову, потым, калі стала цесна, перайшла да суседа – Вітаўта Буйкі. Не хапала настаўнікаў – К. Стаповіч адкрыў курсы па іх падрыхтоўцы. Падручнікі, школьныя прылады ён таксама прывозіў зь Вільні, часта – набытыя за ўласныя грошы. У канцы [[1916]] за беларусізацыю касьцёла К. Стаповіча пераводзяць на [[Беласточчына|Беласточчыну]] ([[Карыціна]]). Дзе ён таксама спрабаваў увесьці беларускую мову ў касьцёле, але гэта было адразу забаронена мясцовым пробашчам.
 
У [[1917]]-[[1919]] хварэў, зноў паехаў у Закапанэ дзе адначасова працаваў капеланам кліматычнага шпіталя. У ліпені 1919 сабраўся дадому, у Клюшчаны. Па дарозе заехаў да сябра – ксяндза Я. Германовіча (Вінцук Адважны) у [[Лапеніцы|Лапеніцу]], што пад [[Ваўкавыск]]ам. Там К. Стаповіч выступаў з казаньнямі па-беларуску, прычыніўся да арганізацыі школ. У выніку зьявіўся пратэст, падпісаны мясцовымі ксяндзамі, супраць ўжываньня беларускай мовы ў касьцёле.
 
Узімку 1919-1920 – зноў у Закапанэ. З гэтага часу яго творы – вершы, апавяданьні, эсэ, філязофскія эцюды, гумарэскі, публіцыстычныя артыкулы рэлігійнага і літаратурна-крытычнага зьместу, у т.л. нарыс пра Ф. Багушэвіча, нататку пра аповесьць "Дзьве душы" М. Гарэцкага, пачынаюць друкаваць ў віленскіх беларускіх пэрыядычных выданьнях. З Закапанэ прыехаў у [[Пабродзе]], дзе закончыў пісаць навуковую працу аб уніі на Беларусі для рэдакцыі “Крыніцы”. Калі пачалася савецка-польская вайна, К. Стаповіч пераязджае з Пабродзя ў Клюшчаны, дзе падчас прыходу Чырвонай арміі заступае ўцёклага пробашча, а таксама і пробашча ў Буйвідзях.
 
У канцы [[1920]] К. Стаповіч атрымлівае разьмеркаваньне ў [[Засьвір]], дзе служыў ў напаўразбураным кармяліцкім саборы, пераробленым пасьля паўстаньня [[1863]] году ў праваслаўную царкву. К. Стаповіч стаў першым пробашчам пасьля аднаўленьня касьцёла, тоўстыя і вільготныя сьцены будынка былі шкоднымі для яго здароўя. З-за даносу недобразычліўцаў хутка К. Стаповічу было забаронена служыць на беларускай мове, нават уладамі быў учынены ператрус, з мэтаю знайсьці беларускамоўную літаратуру.
 
У Засьвір К. Стаповіча прыяджаў мастак Ракіцкі, сябра “Хаўрусу Сваякоў”, які намаляваў абраз сьвятога Язафата Кунцэвіча для галоўнага алтара. У гонар сьвятога Язафата К. Стаповіч устанавіў у парафіі 16 лістапада фэст. Таксама прыяджаў кс. В. Гадлеўскі з Жодзішак, які рабіў казаньні па-беларуску. Бываў мастак і пісьменьнік [[Язэп Драздовіч]], яны з К. Стаповічам абмяркоўвалі тэмы беларускага мастацтва, літаратуры, гісторыі, беларускага адраджэньня, Драздовіч падарыў Стаповічу некалькі абразоў. Заяджаў Людовік Хамінскі.
 
Восеньню [[1922]] стан здароўся К. Стаповіча пагаршаецца. Восень [[1923]] – вясну [[1924]] зноў правёў у Закапанэ. Вяртаецца ў Засьвір, але хварэе. У 1924 у Вільні выходзіць зборнік паэзіі Казімера Сваяка “Мая Ліра”, зборнік аб’яднаў самыя розныя творы Сваяка: вершы-медытацыі, і вершы–звароты да Бога, вершы–імпрэсіі і вершы ў прозе, балады і жартаўлівыя прыпеўкі, вершы на евангельскія сюжэты. Зіма 1924-[[1925]] – зноў Закапанэ, але стан здароўя пагаршаецца, зімой [[1926]] К. Стаповіч нават думае што памрэ на чужыне, некалькі разоў просіць брата Альбіна і кс. Адама Станкевіча забраць яго з Закапанэ. Урэшце кс. А. Станкевіч паехаў за ім, у К. Стаповіча нават зьявілася надзея што на радзіме ў Клюшчанах ён выздаравее, але з цягніка ў Вільні яго давялося выносіць ужо на руках.
 
Паміраў ён у Вільні, у шпіталі, пры сьмерці быў пры ім ксёндз Адам Станкевіч. Памёр 6 мая, 7 мая цела перавезлі ў касьцёл сьвятога Мікалая. Там сабралася ўсё віленскае беларускае грамадзтва. Прамову меў ксёндз Адам Станкевіч.
 
К. Стаповіч прасіў у сяброў, каб яго пахавалі ў Клюшчанах – ён даўно выбраў сабе месца, але пахавалі яго ў Вільні на могілках Роса, непадалёк ад магілы Чурлёніса. Хор Віленскай беларускай гімназіі сьпяваў беларускія рэлігійныя песьні. Згодна з жаданьнем, выказаным у тастамэнце, над магілай прагучалі ўсе тры мовы: кс. Гадлеўскі – па-беларуску, кс. Рэпаць – па-польску, кс. Чыбірас – па-летувіску. На адкрыцьцё помніка К. Стаповічу ў Вільню за 85 км прыйшла вялікая група моладзі з Клюшчан.
 
Друкаваўся з 1913 ("Беларус"). Аўтар зборніка вершаў "Мая ліра" ([[Вільня]], [[1924]]), вершаванага апавяданьня "Чарку дай, браце" ([[Вільня]], [[1926]]). Выступаў як публіцыст, пісаў драматычныя творы. Асобнымі выданьнямі выйшлі "Янка Канцавы" ([[Вільня]], [[1920]], [[1924]]), "Купальле" ([[Вільня]], [[1930]]). Напісаў філязофскі дзёньнік "Дзея маёй мысьлі, сэрца й волі" й "Аўтабіяграфію".
 
У 1990 [[А. Мальдзіс]] падчас візыту ў [[Ватыкан]] пры размове з папам унёс прапанову прылічыць Канстанціна Стаповіча да ліку блаславёных.
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Сваяк, Казімер}}
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 19 лютага]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1890 годзе]]
[[Катэгорыя:Беларускія літаратары|Сваяк, Казімер]]
[[Катэгорыя:Беларускія каталіцкія сьвятары|Сваяк, Казімер]]
[[Катэгорыя:Памерлі 19 16 траўня]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1926 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Вільні]]
 
[[be:Казімір Сваяк]]