Амфара: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне, артаграфія
Радок 2:
'''А́мфара''' ({{мова-grc|ἀμφορεύς}} — «пасудзіна з дзьвюма ручкамі») — антычная пасудзіна яйцападобнай формы зь дзьвюма вэртыкальнымі ручкамі, нярэдка з вострым канічным дном. Была распаўсюджаная ў [[Старажытная Грэцыя|грэкаў]] і [[Старажытны Рым|рымлян]]. Часьцей за ўсё амфары рабіліся з гліны, аднак сустракаюцца і амфары з [[бронза|бронзы]]. Выкарыстоўваліся, галоўным чынам, для захоўваньня [[аліўкавы алей|аліўкавага алею]] або [[Віно|віна]]. Таксама выкарыстоўваліся ў якасьці ўрны для пахаваньня і пры галасаваньні. Размаляваныя амфары (панафінэйскія амфары) служылі прызам у спартовых спаборніцтвах.
 
Аб’ём амфары можа складаць ад 5 да 50 л. Вялікія высокія амфары выкарыстоўваліся для транспартаваньня вадкасьцей. У [[Старажытны Рым|Рыме]] амфары аб’ёмам 26,03 літру (старажытнарымскі ''кубічны пед'' ці грэчаскігрэцкі «[[талант (адзінка вымярэньня)|талант]]») ужываліся для вымярэньня вадкасьцей.
 
На тэрыторыі Беларусі амфары прывозіліся, верагодна, з [[Старажытнагрэцкія калёніі Паўночнага Прычарнамор’я|грэцкіх калёніяў у Крыме]]. Дзякуючы вузкаму цыліндрычнаму горлу лёгка закаркоўваліся і гермэтычна заліваліся [[воск]]ам.