Астафей Валовіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 35:
Прадстаўнік шляхецкага роду [[Валовічы|Валовічаў]] гербу «[[Багорыя (герб)|Багорыя]]», сын [[Багдан Валовіч|Багдана]]. Меў брата [[Рыгор Валовіч (?—1577)|Рыгора]].
 
Атрымаў хатнюю адукацыю, імаверна, навучаўся ў адным зь нямецкіх пратэстанцкіх унівэрсытэтаў. У 1540-я служыў сакратаром ваяводы віленскага [[Ян Юр’евіч Глябовіч|Яна Глябовіча]]. Пасада маршалка дворнага ([[1552]]) дала яму права ўвайсьці ў склад [[Рада Вялікага Княства Літоўскага|Паноў-Рады]].
 
Быў падстаростам [[берасьце]]йскім з [[1550]], дзяржаўцам [[Меднікі|медніцкім]] у [[1552]]—[[1561]]1552—1561, старостам [[магілёў]]скім у 1554—1556, [[Езярышча|азярышчанскім]] у [[1563]], берасьцейскім у [[1565]]—[[1587]]1565—1587, [[кобрын]]скім у [[1567]]—[[1587]]1567—1587 і [[Рэчыца|рэчыцкім]] з [[1576]]<ref>[[Анатоль Грыцкевіч|Грыцкевіч А.]] Валовіч Астафій Багданавіч // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 382.</ref>.
 
Колькі разоў езьдзіў паслом у [[Масква|Маскву]], у тым ліку ў [[1553]] для складаньня мірнага пагадненьня, калі адмовіўся назваць [[Іван IV|Івана IV]] «царом усяе Русі». Перамір’е падпісалі [[12 верасьня]] [[1553]], ва ўзнагароду атрымаў ад [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонта Аўгуста]] [[Магілёўскае староства]].
 
Удзельнічаў у [[Інфлянцкая вайна|Інфлянцкай вайне]]. Камандаваў харугвай пры вызваленьні [[Полацак|Полацку]] ([[1579]]), у [[1580]] з уласным аддзелам узяў [[Усьвяты]].
 
Адзін з арганізатараў падрыхтоўкі [[Статут ВКЛ 1566 году|Статуту ВКЛ 1566 году]]. Спрыяў улучэньню ў яго прагрэсіўных нормаў. З ініцыятывы А. Валовіча, у Статуце зьявіўся артыкул, паводле якога «загранічнікам» забаранялася набываць землі і займаць [[урад (Вялікае Княства Літоўскае)|урады]] ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Радок 49:
Адзін зь лідэраў апазыцыі пры складаньні [[Люблінская унія|Люблінскай уніі]]. Разам зь ваяводам віленскім і канцлерам [[Мікалай Радзівіл «Руды»|Мікалаем Радзівілам «Рудым»]], старостам жамойцкім [[Ян Хадкевіч|Янам Хадкевічам]], падскарбіем [[Мікалай Ян Нарушэвіч|Мікалаем Нарушэвічам]], прапанаваў г.зв. «Праект уніі» з 15 артыкулаў, які гарантаваў Вялікаму Княству Літоўскаму адносную незалежнасьць, аднак праект адхілілі. Разам зь іншымі магнатамі — супраціўнікамі аб’яднаньня Вялікага Княства з Каронаю пакінуў Люблінскі сойм, паслаў на [[Падляшша]] і [[Валынь]] адозвы з заклікам змагацца супраць уніі. За гэта яго пазбавілі каралеўшчынаў на Падляшшы. Аднак пазьней, па прыняцьці уніі, падпісаў яе, у выніку чаго вярнуў канфіскаванае.
 
Разам зь [[Ян Геранім Хадкевіч|Янам Геранімам Хадкевічам]] быў супраціўнікам абраньня вялікім князем [[Стэфан Баторы|Стэфана Баторыя]], падтрымліваў [[Эрнэст Габсбург|Эрнэста Габсбурга]], але пасьля абраньня С. Баторыя перайшоў на ягоны бок. У [[1587]] пратэставаў супраць абраньня [[Жыгімонт Ваза|Жыгімонта Вазы]] без удзелу прадстаўнікоў ад ВКЛ.
 
Паводле веры спачатку быў [[праваслаўе|праваслаўным]], але перайшоў у [[кальвінізм]], напрыканцы жыцьця прыхільна ставіўся да [[антытрынітарызм]]у. Падтрымліваў [[Васіль Цяпінскі|Васіля Цяпінскага]], [[Якуб з Калінаўкі|Якуба з Калінаўкі]], [[Сымон Будны|Сымона Буднага]]. Апошні прысьвяціў яму кнігу «Апраўданьне грэшнага чалавека перад Богам» ([[Нясьвіж]], [[1562]])<ref>[[Анатоль Грыцкевіч|Грыцкевіч А.]] Валовіч Астафій Багданавіч // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 383.</ref>.
 
На сродкі А. Валовіча ў [[1559]] зьявіўся пераклад твору швайцарскага тэоляга-кальвініста Генрыха Булінгера «Пра праўдзівае прыняцьце цела і крыві Ісуса Хрыста».
 
У тэстамэнце наказаў вызваліць усіх сваіх нявольных і залежных людзей і перадаць іх пад дзяржаўную юрысдыкцыю<ref>[[Анатоль Грыцкевіч|Грыцкевіч А.]] Валовіч Астафі Багданавіч // {{Літаратура/ЭГБ|2к}} С. 209.</ref>.
Радок 66:
* {{Літаратура/ЭВКЛ|1}}
* [[Іван Саверчанка|Саверчанка І.]] Астафей Валовіч: (Гіст.-біяг. нарыс). — Мн.: «Голас Радзімы», 1992.
* Мяснікоў А. [http://zvyazda.minsk.by/second.html?r=28&p=15&archiv=27122000 Гуманіст, мецэнат, асветнік] // «[[Звязда]]» № 264 (24115), [[27 сьнежня]] [[2000]].
* {{Літаратура/ЭГБ|2}}