Савецкі партызанскі рух у Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
правапіс
Радок 14:
 
== Станаўленьне ==
Падрыхтоўка да партызанскай барацьбы на выпадак нападу нацысцкай Нямеччыны пачалася яшчэ ў 1930-я. Яна ўключала стварэньне закансьпіраванай сеткі дыверсійных груп, дывэрсантаў-адзіночак у гарадах і на чыгунках на захадзе ад лініі ўмацаваных раёнаў, арганізацыю і падрыхтоўку манэўраных партызанскіх атрадаў і груп, забесьпячэньне партызанскіх фарміраваньняўфармаваньняў сродкамі сувязі і іншымі матэрыяламі, неабходнымі для барацьбы і жыцьця ва ўмовах тылу. На тэрыторыі Беларусі падрыхтоўкай да партызанскіх дзеяньняў займаліся партыйныя органы і камандуючы войскамі Беларускай ваеннай акругі І. П. Убарэвіч<ref>Лемяшонак, У. Партызанскі рух у Вялікую Айчынную вайну // {{Літаратура/ЭГБ|5к}} — С. 413</ref>.
 
[[29 чэрвеня]] [[1941]] была выдадзеная сакрэтная дырэктыва СНК СССР і ЦК ВКП(б), у якой гаварылася, што «Ў занятых ворагам раёнах ствараць партызанскія атрады і групы для барацьбы з часьцямі варожай арміі, для распальваньня партызанскай вайны ўсюды скрозь. для ўзрыву мастоў, дарог, псаваньня тэлефоннай і тэлеграфнай сувязі, падпалу складоў і г. д. У захопленых ворагам раёнах ствараць невыносныя ўмовы для ворага і ўсіх яго пасобнікаў, перасьледаваць і зьнішчаць іх на кожным кроку, зрываць усе іх мерапрыемствы»<ref>Коммунистическая партия Советского Союза в резолюциях съездов, конференций и пленумов ЦК (1898—1971). Т. 6. — М., 1971. — С. 19.</ref>.
 
У першым пэрыядзе вайны, да стварэньня [[Цэнтральны штаб партызанскага руху|Цэнтральнага штаба партызанскага руху]] (ЦШПР), партызанскія фарміраваньніфармаваньні, якія дзейнічалі ў паласах франтоў і армій, мелі розную падпарадкаванасьць: імі кіравалі партыйныя (ЦК КП(б)Б, абкамы партыі), вайскоўцы (ваенныя саветы франтоў і армій, франтавыя штабы партызанскага руху), органы НКУС і г. д.<ref>Андрианов, В. Оперативное использование партизанских сил // Военно-исторический журнал. — 1969. — № 9. — С. 22.</ref>
 
Выконваючы заклік Масквы, партыйныя камітэты БССР на працягу ліпеня — жніўня 1941 г., адначасова з фармаваньнем сеткі падпольных партыйных органаў і арганізацыяў у раёнах, якім пагражала акупацыя, падабралі і накіравалі на акупіраваную тэрыторыю сотні арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху. Для арганізацыйнай барацьбы ў тыле ворага былі накіраваны 215 камуністаў, у тым ліку восем сакратароў абкамаў, 120 сакратароў гаркамаў партыі. У тэрміновым парадку ствараліся арганізатарскія і дывэрсійныя групы, невялікія партызанскія аддзелы. Усяго да канца 1941 было ўтворана 437 такіх груп і аддзелаў, якія налічвалі больш за 7,2 тыс. чал.{{Зноска|Кузьмін1|1983|А.Т. Кузьмин|84, 112}}