Расьціслаў Лапіцкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
→‎Арышт і прысуд: выпраўленьне спасылак
д кірылічная «с»
Радок 11:
|месца сьмерці = урочышча Красны Беражок каля [[Вялейка|Вялейкі]], [[БССР]]
}}
'''Расьцісла́ў Лапі́цкі''' ([[1 верасьня]] [[1928]], в. [[Касута]], цяпер [[Вялейскі раён]] [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]] — [[28 кастрычніка]] [[1950]]) — арганізатар і кіраўнік антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху на Мядзельшчыне і Смаргоншчыне ў 1948—1950 гадах.
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся [[1 верасьня]] [[1928]] году на Вялейшчыне ў шматдзетнай сям’і праваслаўнага сьвятара Аляксандра Лапіцкага. У часе [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] ззь сям’ёй пераехаў на Мядзельшчыну, дзе бацька атрымаў у [[Кабыльнік]]у царкоўны прыход. Тут у [[1944]] Расьціслаў пайшоў вучыцца ў толькі што адчыненую Кабыльніцкую сямігодку. У гэты ж час праз старэйшага брата [[Алег Лапіцкі|Алега Лапіцкага]] — сэмінарыста [[Віленская духоўная сэмінарыя|Віленскай духоўнай сэмінарыі]] — ён далучыўся да падпольнай Віленскай патрыятычнай арганізацыі, якая ўтварылася сярод навучэнцаў [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]] і Віленскай сэмінарыі. Пасьля разгрому арганізацыі і арышту значнай часткі яе ўдзельнікаў 16-гадовы Расьціслаў быў таксама асуджаны, як малалетні, на тры гады зьняволеньня. Аднак па амністыі ў сувязі зь перамогай над фашысцкай Нямеччынай у [[1945]] быў вызвалены з турмы і вярнуўся ў Кабыльнік, дзе працягваў школьнае навучаньне.
 
Пасьля сьмерці бацькі ў [[1946]] асірацелая сям’я — маці і сын — зімой з 1946 на [[1947]] перабіраюцца ў [[Мікасецак]] непадалёку [[Мядзел]]у, дзе Расьціслаў спрабаваў знайсьці нейкі заробак пры мясцовай царкве. Зь Мікасецку ж юнак хадзіў і ў Мядзельскую дзесяцігодку ў 7, 8 і 9 клясы.
 
== Антысавецкая дзейнасьць ==
Расьціслаў Лапіцкі ў Кабыльніку і, асабліва, у Мядзельскай школе вылучаўся сваімі ярка выражанымі антыкамуністычнымі і патрыятычнымі настроямі. Былая вучаніца школы Захарэвіч успамінала крылаты выраз юнака: «''Калі ты ведаеш, што ў гэтай хаце заначуе маскаль — спалі хату, калі хлеб з гэтай нівы пойдзе маскалю — зьнішчы яе''». Сваіх думак і перакананьняў не хаваў, зь юначым запалам адстойваў іх нават на ўроках.
 
Нястачы і голад не пакідалі Лапіцкіх у Мікасецку. У пошуках нейкага паратунку восеньню [[1949]] году маці з сынам пешкі, ведучы на вяроўцы карову-карміліцу, падаліся за 80 км у [[Смаргонь]]. У Смаргоні Расьціслаў пайшоў у дзясятую клясу мясцовай школы.
 
І падчас вучобы ў Мядзельскай школе, і ў Смаргонскай школе Расьціслаў зьбіраў вучнёўскую моладзь, якую аб’ядноўваў антыкамунізм, у антыбальшавіцкую падпольную арганізацыю. Арганізацыяй выдаваліся антыбальшавіцкія і антысталінскія ўлёткі. Пасьля масавага зьяўленьня ў Смаргоні ў пачатку сьнежня 1949 антыкамуністычных улётак Расьціслаў Лапіцкі быў арыштаваны. Аднак пасьля тыдня бясплённых допытаў часова вызвалены.
Радок 30:
Суд над Расьціславам Лапіцкім і большасьцю ўдзельнікаў мядзельска-смаргонскага падпольля адбыўся ў Маладэчне ў чэрвені-ліпені 1950. Было асуджана ўсяго дзевятнаццаць чалавек. Двое, Расьціслаў Лапіцкі і Факунда Несьцяровіч, былі прыгавораныя да расстрэлу. Расьціслаў адмовіўся ад прапановы прасіць памілаваньня. Зянон, Аўгусьцін і Ганна Ахрамовічы, [[Восіп Блізьнюк]], Анатоль Карней, Юзаф Качэрга, Эдуард Сташкевіч, Тадэвуш Хацілоўскі, Леакадзія і Часлаў Цыбоўскія, Тамара Юшкевіч — да дваццаці пяці гадоў зьняволеньня. Тацьцяна Юшкевіч, Канстанцін Іваноўскі, Зьбігнеў Пашкевіч, Марыя Барташэвіч былі асуджаныя да дзесяці гадоў няволі, Часлава Ашукоўская — да васьмі. Адзін з падпольшчыкаў, Генадзь Нафрановіч, падчас затрыманьня застрэліўся.
 
Расстраляны ў ноч на [[28 кастрычніка]] [[1950]] году ва ўрочышчы Красны Беражок. Пра расстрэл Расьціслава Лапіцкага паведаміў асуджанай па справе мядзельска-смаргонскага падпольля Леакадзіі Цыбоўскай і наглядчык маладэчанскай турмы.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* {{Спасылка | аўтар = Міхась Чарняўскі| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтарысуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://slounik.org/154839.html| загаловак = Лапіцкі Расьціслаў| фармат = | назва праекту = | выдавец = Электронная энцыкляпэдыя| дата = 4 траўня 2009 | мова = | камэнтар = }}
* {{Спасылка | аўтар = Уладзімер Арлоў| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтарысуаўтары = | дата публікацыі = 15 верасьня 2006| url = http://praletar.livejournal.com/62818.html| загаловак = Расьціслаў Лапіцкі – Беларускі герой| фармат = | назва праекту = | выдавец = | дата = 4 траўня 2009 | мова = | камэнтар = }}
* {{Спасылка | аўтар = Міхась Скобла| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтарысуаўтары = | дата публікацыі = 2 верасьня 2008| url = http://www.svaboda.org/content/transcript/1195792.html| загаловак = Расьціслаў Лапіцкі – герой будучай Беларусі| фармат = | назва праекту = | выдавец = [[Свабода (радыё)|Радыё «Свабода»]]| дата = 4 траўня 2009 | мова = | камэнтар = }}
* {{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтарысуаўтары = | дата публікацыі = 28 красавіка 2009| url = http://kurt-bielarus.livejournal.com/716097.html| загаловак = У Вялейцы зьнішчылі помнік Расьціславу Лапіцкаму| фармат = | назва праекту = | выдавец = | дата = 4 траўня 2009 | мова = | камэнтар = }}
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Лапіцкі, Расьціслаў}}