Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 167:
:: Вялікі дзякуй за ваш адказ. Выправіў хібы, на якія вы паказалі. Калі ласка, распавядзіце, якія недакладнасьці вы знайшлі ў назвах і пасьлядоўнасьці разьдзелаў — мне таксама яны падаюцца недасканалымі. Наконт пераносу часткаў артыкула «Мікалаеўшчына» у асноўныя артыкулы: мяркую, што аб'ём абедзвюх прапанаваных вамі частак ня надта вялікі. Прыкладам, асобны артыкул пра гісторыю Мікалаеўшчыны зойме каля 20 кілябайтаў, а «[[Гісторыя Кабыльніку]]» — амаль у 4 разы больш. Да таго ж, незразумела як годна скараціць разьдзел пра гісторыю ў артыкуле «Мікалаеўшчына». Напрыклад, разьдзел пра гісторыю Слуцку ў артыкуле «[[Слуцак]]» не вельмі адрозьніваецца ад асобнага артыкула «[[Гісторыя Слуцку]]» (акрамя вялікай колькасьці здымкаў). Дарэчы, глядзеў нядаўна неблагі артыкул пра [[Лёзна]], які быў вылучаны ў добрыя артыкулы. Цікава ваша думка: ці варта ў будучыні вылучаць «Мікалаеўшчыну» на гэтую намінацыю? --[[Удзельнік:Юрый Крыловіч|Юрый Крыловіч]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Юрый Крыловіч|гутаркі]]) 20:02, 6 сакавіка 2019 (MSK)
: Для зьвестак пра кіраўнікоў сельсавету ў нас ёсьць артыкул [[Мікалаеўшчынскі сельсавет]]. Усё ж кіраўнік сельсавету не зьяўляецца непасрэдным кіраўніком вёскі, які і кіраўнік вобласьці не зьяўляецца кіраўніком яго цэнтру. Гэты парамэтар мае значэньне толькі для гарадоў, а таксама мястэчак, якія зьяўляюцца адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі, вёскі ж такімі адзінкамі не зьяўляюцца, таму і непасрэдных кіраўнікоў ня маюць. Адпаведна, з артыкула лепш наогул прыбраць парамэтры пра кіраўніка. --[[Удзельнік:Red_Winged_Duck|Red_Winged_Duck]] 22:37, 6 сакавіка 2019 (MSK)
:: Дзякуй, дадаў гэтую інфармацыю на старонку «[[Мікалаеўшчынскі сельсавет]]»--[[Удзельнік:Юрый Крыловіч|Юрый Крыловіч]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Юрый Крыловіч|гутаркі]]) 23:40, 6 сакавіка 2019 (MSK)