Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 165:
Добры дзень, Казімер. Жадаю з Вамі абмеркаваць артыкул [[Мікалаеўшчына]], адным з аўтараў якога вы зьяўляецеся. Па-першае, ці маеце Вы нейкія заўвагі наконт зьместу таго матэрыялу, што я дадаў? Па-другое, на вашай асабістай старонцы ёсьць цытата з «Нашай Нівы», дзе ўзгадана пра гістарычныя найменьні пэўных мясцовасьцяў. У сувязі з гэтым, пытаньне да Вас: ці прымальна ў артыкуле ўжываць словазлучэньне «гістарычная Стаўпеччына»? Як вядома, пэўная частка сёньняшняга Стаўпецкага раёну была ў складзе Менскага павету. Аднак, акрамя таго, існавала [[Нясьвіская ардынацыя]] (і ў яе складзе — Мікалаеўшчына), таму населеныя пункты зь яе можна аднесьці і да Наваградчыны. Якая Ваша думка на гэты конт? Яшчэ хацеў бы пачуць Ваша меркаваньне на тэму таго, што пісаць ў радку «Пасада кіраўніка населенага пункту» і «Кіраўнік», калі ў вёсцы ёсьць і старшыня сельсавету і стараста? З павагай,--[[Удзельнік:Юрый Крыловіч|Юрый Крыловіч]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Юрый Крыловіч|гутаркі]]) 16:37, 6 сакавіка 2019 (MSK)
: Добры дзень, Юрый. Вы цудоўна дапоўнілі артыкул на падставе [[ВП:КВД|вартых даверу крыніцаў]], дзякуй. І гэта, дарэчы, найважнейшае ў Вікіпэдыі. Што датычыцца заўваг, то мабыць, маю адну прапанову: у Вікіпэдыі вітаецца практыка, калі пэўныя падрабязнасьці выносяцца ў асобны артыкул, пры гэтым спасылку на той артыкул можна дадаць з дапамогай шаблёну {{Ш|Асноўны артыкул}}. Як прыклад, у свой час я вынес частку гісторыі з артыкула [[Кабыльнік]] у артыкул [[Гісторыя Кабыльніку]]. Таму, магчыма, ёсьць сэнс трохі скараціць разьдзел «Гісторыя» зь пераносам больш падрабязных зьвестак у [[Гісторыя Мікалаеўшчыны]], а таксама «Мікалаеўшчына ў творчасьці Якуба Коласа» — зь пераносам у [[Мікалаеўшчына ў творчасьці Якуба Коласа]]. Ёсьць яшчэ пэўныя драбніцы (накшталт назваў і пасьлядоўнасьці разьдзелаў), але гэта ў прынцыпе справа густу і я б не хацеў навязваць свой погляд. Калі зьявіцца жаданьне ўніфікаваць гэтыя назвы ў вялікай колькасьцьі артыкулаў, то можна абмеркаваць тыя разыходжаньні. Што датычыцца гістарычнай геаграфіі, то на маю думку, замест гістарычнай Стаўпеччыны лепш пісаць беспасярэдне [[Стаўпецкі павет]], а пра сучаснасьць — [[Стаўпецкі раён]]. Той жа Стаўпецкі павет, утварыўся штучна бязь нейкай прывязкі да гістарычных цэнтраў (як, дарэчы, і Стаўпецкі раён) і існаваў зусім нядоўга, нашмат менш чым [[Наваградзкі павет|Наваградзкі]] і [[Менскі павет|Менскі павет]] з цэнтрамі ў колішніх сталіцах удзельных княстваў. Таму казаць пра нейкі гістарычны рэгіён з пэўнымі рэгіянальнымі адметнасьцямі тут, на жаль, наўрад ці выпдаае. Што датычыцца Нясьвіскай ардынацыі, то можна разьвязваць гэтае пытаньне яе цяпер — у выглядзе азначэньня «на мяжы гістарычным Меншчыны і Наваградчыны». Калі ёсьць патрэба можна дадаць удакладньне з дапамогай шаблёну {{Ш|Заўвага}}: напрыклад, ''<nowiki>{{Заўвага|Уваходзіла ў склад Менскага павету, аднак пры гэтым належала да Нясьвіскай ардынацыі, цэнтар якой уваходзіў у склад Наваградзкага павету}}</nowiki>''. Наконт старасты і старшыні сельсавету: калі я не памыляюся, то стараста — гэта ўсё ж грамадзкая пасада (т.ё. не адміністрацыйная), таму згодна з законам фактычным кіраўніком вёскі ўсё ж зьяўляецца старшыня сельсавету. --[[Удзельнік:Kazimier Lachnovič|Kazimier Lachnovič]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Kazimier Lachnovič|гутаркі]]) 18:46, 6 сакавіка 2019 (MSK)
:: Вялікі дзякуй за ваш адказ. Выправіў хібы, на якія вы паказалі. Калі ласка, распавядзіце, якія недакладнасьці вы знайшлі ў назвах і пасьлядоўнасьці разьдзелаў — мне таксама яны падаюцца недасканалымі. Наконт пераносу часткаў артыкула «Мікалаеўшчына» у асноўныя артыкулы: мяркую, што аб'ём абедзвюх прапанаваных вамі частак ня надта вялікі. Прыкладам, асобны артыкул пра гісторыю Мікалаеўшчыны зойме каля 20 кілябайтаў, а «[[Гісторыя Кабыльніку]]» — амаль у 4 разы больш. Да таго ж, незразумела як годна скараціць разьдзел пра гісторыю ў артыкуле «Мікалаеўшчына». Напрыклад, разьдзел пра гісторыю Слуцку ў артыкуле «[[Слуцак]]» не вельмі адрозьніваецца ад асобнага артыкула «[[Гісторыя Слуцку]]» (акрамя вялікай колькасьці здымкаў). Дарэчы, глядзеў нядаўна неблагі артыкул пра [[Лёзна]], які быў вылучаны ў добрыя артыкулы. Цікава ваша думка: ці варта ў будучыні вылучаць «Мікалаеўшчыну» на гэтую намінацыю? Альбо артыкулы пра дробныя мястэчкі і вёскі звычайна не абіраюцца?--[[Удзельнік:Юрый Крыловіч|Юрый Крыловіч]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Юрый Крыловіч|гутаркі]]) 20:02, 6 сакавіка 2019 (MSK)
: Для зьвестак пра кіраўнікоў сельсавету ў нас ёсьць артыкул [[Мікалаеўшчынскі сельсавет]]. Усё ж кіраўнік сельсавету не зьяўляецца непасрэдным кіраўніком вёскі, які і кіраўнік вобласьці не зьяўляецца кіраўніком яго цэнтру. Гэты парамэтар мае значэньне толькі для гарадоў, а таксама мястэчак, якія зьяўляюцца адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі, вёскі ж такімі адзінкамі не зьяўляюцца, таму і непасрэдных кіраўнікоў ня маюць. Адпаведна, з артыкула лепш наогул прыбраць парамэтры пра кіраўніка. --[[Удзельнік:Red_Winged_Duck|Red_Winged_Duck]] 22:37, 6 сакавіка 2019 (MSK)