Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 161:
::Спадар Казімер, ёсьць яшчэ адзін вядомы мне даваенны здымак Мікалаеўшчыны: у часопісе Zolnierz Polski маецца фатаздымак будаўніцтва моста ў вёсцы [https://www.pbc.rzeszow.pl/dlibra/publication/12570/edition/11527/content?ref=desc Zolnierz Polski №44 1929], аднак ня ведаю наколькі ён ахоўваецца аўтарскімі правамі.--[[Удзельнік:Юрый Крыловіч|Юрый Крыловіч]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Юрый Крыловіч|гутаркі]]) 17:33, 13 лютага 2019 (MSK)
::: Дзякуй вялікі за здымак, загрузіў яго ў Вікісховішча. Увогуле, ёсьць [[:commons:Template:PD-Polish|вось такая ліцэнзія]], згодна зь якой ''усе здымкі польскіх фатографаў (ці ўпершыню апублікаваных у Польшчы, ці адначасова ў Польшчы і за яе мяжою), апублікаваныя бязь яўнага пазначэньня аўтарства да зьменаў у Законе ад 23 траўня 1994 году лічацца грамадзкай уласнасьцю''. Таму гэты здымак можна з 100% пэўнасьцю лічыць вольным. Зрэшты, з уласнага досьведу: часьцей за ўсё, калі аўтарства нейкага здымку не пазначаецца ў крыніцы і яго зрабілі больш за 70 гадоў таму, то ёсьць сэнс выкарыстоўваць [[:commons:Template:PD-old-70|звычайную ліцэнзію з тэрмінам даўнасьці +70 гадоў]]. Калі аўтарства раптам высьветліцца (што бывае вельмі рэдка) і аўтар памёр менш, чым 70 гадоў таму, то здымак можна выставіць на выдаленьне, і ў гэтым няма нічога страшнага. --[[Удзельнік:Kazimier Lachnovič|Kazimier Lachnovič]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Kazimier Lachnovič|гутаркі]]) 17:57, 13 лютага 2019 (MSK)
 
== Артыкул пра Мікалаеўшчыну ==
Добры дзень, Казімер. Жадаю з Вамі абмеркаваць артыкул [[Мікалаеўшчына]], адным з аўтараў якога вы зьяўляецеся. Па-першае, ці маеце Вы нейкія заўвагі наконт зьместу таго матэрыялу, што я дадаў? Па-другое, на вашай асабістай старонцы ёсьць цытата з «Нашай Нівы», дзе ўзгадана пра гістарычныя найменьні пэўных мясцовасьцяў. У сувязі з гэтым, пытаньне да Вас: ці прымальна ў артыкуле ўжываць словазлучэньне «гістарычная Стаўпеччына»? Як вядома, пэўная частка сёньняшняга Стаўпецкага раёну была ў складзе Менскага павету. Аднак, акрамя таго, існавала [[Нясьвіская ардынацыя]] (і ў яе складзе — Мікалаеўшчына), таму населеныя пункты зь яе можна аднесьці і да Наваградчыны. Якая Ваша думка на гэты конт? Яшчэ хацеў бы пачуць Ваша меркаваньне на тэму таго, што пісаць ў радку «Пасада кіраўніка населенага пункту» і «Кіраўнік», калі ў вёсцы ёсьць і старшыня сельсавету і стараста? З павагай,--[[Удзельнік:Юрый Крыловіч|Юрый Крыловіч]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Юрый Крыловіч|гутаркі]]) 16:37, 6 сакавіка 2019 (MSK)