Мікалаеўшчына: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
дапаўненьне
Радок 276:
* '''XX стагодзьдзе''': 1901 год — 168 двароў; 1908 год — 189 двароў<ref>[http://www.etomesto.ru/map-belarus_verstovka_centr/ 1-верставая мапа Беларусі]</ref>; 1921 год — 164 двары; 1935 год — 225 двароў<ref>1-км польская мапа WIG</ref>; 1997 год — 360 двароў
* '''XXI стагодзьдзе''': 2004 год — 309 двароў<ref name = "pamiats"/>; 2015 год — 265 двароў<ref name="off"/>
== Забудова ==
=== Пляноўка ===
Мікалаеўшчына — паселішча поплаўнага тыпу, якое сфарміравалася на прасторы высокай тэрасы [[Нёман]]а<ref name = "pamiats"/>. Найстарэйшыя вуліцы — сёньняшнія Наднёманская і [[Алесь Сянкевіч|Алеся Сянкевіча]], былі закладзены яшчэ ў XVI стагодзьдзі. Да пажару 1940 году мястэчка разьвівалася ва ўсходнім кірунку і было на ўзроўні цяперашняй вуліцы Якуба Коласа. Падчас адраджэньня былі запраектаваны шырокія, роўныя вуліцы, якія ўтвараюць прамавугольныя кварталы. Далейшае разьвіцьцё вёскі ідзе ў паўднёва-усходнім напрамку, у бок [[Русаковічы (Стаўпецкі раён)|Русаковічаў]].
 
Для Мікалаеўшчыны была і застаецца характэрнай [[Мястэчка|местачковая]] пляноўка. На працягу стагодзьдзяў цэнтрам вёскі зьяўлялася плошча, празваная сярод жыхароў '''Грудком''' ''(памяншальнае ад «груд» — высокая горка)''. Да Грудка, разьмешчанага недалёка ад моста, сыходзіліся амаль ўсе вуліцы мястэчка. Цэнтральнае месца на плошчы займаў [[Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (Мікалаеўшчына)|касьцёл]], пазьней — [[Мікалаеўская царква (Мікалаеўшчына)|царква]], а некалі, магчыма, і [[ратуша]]. Па вялікіх сьвятах на Грудку зьбіраліся людзі, вырашалі надзённыя пытаньні. У звычайны час прастора выкарыстоўвалася як гандлёвая пляцоўка. На месца ажыўленага грамадзкага жыцьця ўказвалі таксама разьмешчаныя побач крамы і [[Мікалаеўская карчма|карчма]]. З аднаго боку, такая пляноўка была абумоўлена рэльефам мястэчка, дзе Грудок выступаў у ролі тагачаснай дамінанты, з іншага — разьвіваў гандлёвыя стасункі, прывабліваючы падарожнікаў, якія праязжалі Мікалаеўшчыну транзытам<ref name ="rodnykut"/>.
 
Сёньняшняя пляноўка ня толькі ўзбуйніла і пашырыла вёску на ўсход, але і захавала традыцыйнае разьмяшчэньне грамадзка-культурнага цэнтру — на месцы колішняга Грудка цяпер невялікая пляцоўка, дзе разьмешчаны будынак [[Мікалаеўшчынскі сельсавет|сельскага савету]] і [[помнік Якубу Коласу (Мікалаеўшчына)|помнік Якубу Коласу]]. Цяперашняя плошча Мікалаеўшчыны — на паўкілямэтры паўночна-усходней за ранейшую. Яе дакладна вылучае царква, як адзін з найвышэйшых будынкаў у вёсцы. Па баках ад яе дзейнічаюць дзьве крамы, колішняя пякарня, пошта, аўтобусны прыпынак. Паміж старой і новай плошчамі знаходзіцца вялікі будынак [[Школа імя Якуба Коласа (Мікалаеўшчына)|школы]], які разам з царквой і іншымі сацыяльна-культурнымі аб'ектамі сфарміраваў аблічча сучаснага цэнтра мястэчка<ref>[https://gedymin.livejournal.com/26433.html/ Николаевщина. По местам Я. Коласа (19 марта 2009 г.)]</ref>.
 
Асноўная забудова прадстаўлена аднапавярховымі драўлянымі, радзей — цаглянымі хатамі ў стылі традыцыйнага сялянскага дойлідзтва. Пераважная большасьць з іх пабудавана ў 1940-я гады. Некаторыя вуліцы актыўна забудоўваюцца цаглянымі катэджамі рознай стылістыцы і вышыні. Маецца адзін трохпавярховы шматкватэрны будынак, узьведзены для працаўнікоў дома-інтэрнату. На фоне агульнай забудовы выдзяляюцца сацыяльна-побытавы цэнтар мястэчка, а таксама месцы вытворчасьці — колішняя цагельня і жывёлагадоўчы комплэкс.
=== Вуліцы і пляцы ===
{| cellspacing="1" cellpadding="3" style="width: 700px; margin: 0 0 1em 0; border: solid darkgray; border-width: 1px 1px 1px 1px; font-size: 90%; background-color: #fff;"
|- bgcolor={{Колер|Беларусь}} align="center"
! Афіцыйная назва !! Гістарычная назва !! Былыя назвы
|-style="background:#FAFAFA;" align="center"
| Алеся Сянкевіча вуліца || '''Менская''' вуліца ''(XVII ст.)'' <br> '''Сьвіная''' вуліца ''(як самастойная вуліца)''|| Стаўпецкая вуліца ''(XIX ст.)''
|-style="background:#EEEEEE;" align="center"
| Якуба Коласа вуліца || '''Сьверынаўская''' вуліца ''(XVII ст.)'' <br> '''Тыльная''' вуліца ''(XVII ст.)''|| Сьценка (''XIX ст.'')
|-style="background:#EEEEEE;" align="center"
| Школьная вуліца || '''Мастовая''' вуліца ''(XVII ст.)''|| Казённая вуліца (''XIX ст.'')
|-style="background:#FAFAFA;" align="center"
| Наднёманская вуліца || '''Дворная''' вуліца ''(XVII ст.)'' ||
|-style="background:#EEEEEE;" align="center"
| ''Безназоўная плошча'' || '''Грудок''' ||
|}
Таксама ёсьць вуліцы, якія ўзьніклі ў паваенны час: Беларуская, [[Язэп Лёсік|Язэпа Лёсіка]], Піянэрская, Новая.
 
== Транспарт ==
Да пачатку ХХ стагодзьдзя транспартаваньне грузаў і гандаль ажыцьцяўляўся па [[Нёман]]е з дапамогай [[Плытагонства|плытоў]] і віцінаў<ref name = "beldumka"/>, аднак пасажырскія водныя перавозкі не былі распаўсюджанымі, што пацьвярджаецца цытатай з трылёгіі «[[На ростанях]]»: ''«На ўсе Мікуцічы было не болей трох лодак, хоць у сяле налічвалася каля двухсот двароў. Былі, праўда, чаўны, але каб плысці на чаўне, трэба мець спрыт, бо пры такой вадзе перапраўляцца на ім небяспечна»''<ref name = "x"/>.