Хавіер Бардэм: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне, дапаўненьне
д стыль
Радок 16:
 
== Кар’ера ==
У 1992 годзе Хавіер Бардэм зьявіўся ў стужцы «Jamón, jamón», у якой таксама здымалася [[Пэнэлёпа КрузКрус]]. Гэтая стужка была першай стужкай з удзелам Бардэма, паказанай за межамі Гішпаніі. Вялікім посьпехам для яго стаў фільм «Да заходу сонца» (2000), у якім ён сыграў ролю кубінскага паэта [[Рэйнальда Арэнас]]а. За гэтую ролю яго намінавалі на [[Оскар]]а «За найлепшую мужчынскую ролю». Гэта была першая намінацыя актора з Гішпаніі на гэтую прэмію. Таксама гэтая роля была першай, у якой Бардэм размаўляў па-ангельску. У 2002 годзе Бардэм сыграў галоўную ролю ў рэжысэрскім дэбюце [[Джон Малкавіч|Джона Малкавіча]] ({{мова-en|The Dancer Upstairs}}). У 2004 годзе на экраны выйшаў фільм «Мора ўнутры» ({{мова-es|Mar Ardento}}), за ролю ў якім Хавіер Бардэм быў узнагароджаны кубкам Вольпі на [[Вэнэцыянскі кінафэстываль|Вэнэцыянскім кінафэстывалі]]. У гэтым жа годзе Бардэм сыграў эпізадычную ролю ў галівудзкай крымінальнай драме «Collateral». 2007 год прынёс гэтаму актору міжнародную славу. Ён сыграў, па-першае, у экранізацыі раману [[Габрыель Гарсія Маркес|Габрыеля Гарсіі Маркеса]] «[[Каханьне падчас халеры]]», па-другое, ролю другога пляну ў стужцы «Няма месца для састарэлых» братоў Коэнаў, за якую ён атрымаў «Оскара», «Залаты глёбус», Сатурн, узнагароду BAFTA і шэраг іншых прэміяў. У 2008 годзе Бардэм разам з Пэнэлёпай КрузКрус і [[Скарлет Ёхансан]] сыграў у фільме «Вікі Крыстына Барсэлёна» рэжысэра [[Ўудзі Ален]]а. За ролю ў гэтым фільме намінаваны на «Залаты глёбус».
 
== Сям’я ==
Радок 30:
[[Катэгорыя:Гішпанскія акторы]]
[[Катэгорыя:Ляўрэаты прэміі BAFTA]]
[[Катэгорыя:Ляўрэаты прэміі «Оскар»]]
[[Катэгорыя:Ляўрэаты прэміі «Залаты глёбус»]]