Алесь Асіповіч-Асіпчык: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д шаблён, вікілінкі
д афармленьне
Радок 1:
{{Пісьменьнік}}
'''Алякса́ндар Асіпо́віч-Асі́пчык''' ({{ДН|1|04|1909}}, в. [[Пляшкі (Гарадзенская вобласьць)|Пляшкі]] — {{ДС|14|03|1990}}, Джэксан, Нью-Ёрк, ЗША) — праваслаўны сьвецкі і грамадзка-культурны дзеяч, удзельнік беларускага хрысьціянскага руху XX стагодзьдзя, публіцыст. У беларускім пэрыядычным друку выступаў пад псэўданімам ''Зьніч''.
 
== Біяграфія ==
Паходзіў зь беларускай праваслаўнай сям’і. Падчас [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]] сям’я (7 асобаў) зьехала ў бежанства ў Чалябінскую губэрню. Там ад сухотаў памёр бацька і потым яшчэ дзьве сястры. Падчас вяртаньня на бацькаўшчыну ў 1921 годзе памерла маці, пакінуўшы Алеся ззь сястрой сіротамі. Дзеці патрапілітрапілі пад апеку Чырвонага Крыжа, які перадаў іх у прытулак на тэрыторыі Жыровіцкага манастыра.
 
Служыў у 4-м авіяцыйным палку ў Торуні. З 1932 да 1935 жыў у Вільні.
 
У гады Другой сусьветнай вайны браў удзел у дзейнасьці беларускіх грамадзкіх і культурна-нацыянальных арганізацыйарганізацыяў. Стварыў у верасьні 1941 году ў Слоніме Рамесную школу. Увесну 1942 году ажаніўся з інструктаркай школы Верай Сілівончык. Увосень 1943 году арыштаваны немцамі па даносе. Разам зь ім тады былі схоплены [[Стэфа Лыскавец]] — народная сьпявачка, [[Сяргей Новік-Пяюн]] — дырэктар [[Слонімскі краязнаўчы музэй|Слонімскага музэю]], паэт, і іншыя беларускія дзеячы. Праз пэўны час вызвалены з-пад арышту.
 
З 1944 г. — у эміграцыі. Спачатку жыў у Нямеччыне. Матэрыяльна падтрымліваў [[Беларускі скаўтынг|беларускіх скаўтаў]] у г. [[Рэгенсбург]]у. Супрацоўнічаў зь беларускім праваслаўным часопісам «[[Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі]]». Быў асабіста знаёмы зь [[Юры Стукаліч|Юркам Стукалічам]]. У 1947 годзе выдаў кнігу «Цудатворны Абраз Жыровіцкае Божае Маці і Жыровіцкі манастыр»<ref>[https://www.racyja.com/kultura/malavyadomy-narys-pra-zhyrovichy/ Малавядомы нарыс пра Жыровічы], Радыё Рацыя</ref>.
Радок 31 ⟶ 32:
[[Катэгорыя:Беларусы ў Канадзе]]
[[Катэгорыя:Беларусы ў ЗША]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў ЗША]]