Інстытут беларускай культуры: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія, пунктуацыя
д афармленьне
Радок 1:
{{Арганізацыя
| назва = Інстытут беларускай культуры
| выява = Minsk_Revoluc15.jpg
| арыгінальная назва =
|рамка выявы =
| выява = Minsk_Revoluc15.jpg
| рамкапамер выявы = 250пкс
|альтэрнатыўны памертэкст выявы = 250пкс
| подпіс выявы =
| альтэрнатыўны тэкст выявы =
| мэтамапа =
| подпіс выявы =
|памер мапа мапы =
|альтэрнатыўны памертэкст мапы =
|подпіс мапы =
| альтэрнатыўны тэкст мапы =
|мапа 2 подпіс мапы =
| мапа 2 абрэвіятура = ІБК
| дэвіз =
| абрэвіятура = ІБК
| папярэднік = Навукова-тэрміналягічная камісія Наркамасьветы [[БССР]]
| дэвіз =
| наступнік = [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Беларуская акадэмія навук]]
| папярэднік = Навукова-тэрміналягічная камісія Наркамасьветы [[БССР]]
| дата спыненьня існаваньняўтварэньня = {{Дата пачатку|3122|121|19281922|1}}
| наступнік = [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Беларуская акадэмія навук]]
| дата ўтварэньняспыненьня існаваньня = {{Дата пачатку|2231|112|19221928|1}}
| тып = [[Навука|навуковая]]
| дата спыненьня існаваньня = {{Дата пачатку|31|12|1928|1}}
| юрыдычны статус = [[урад]]авая ўстанова
| тып = [[Навука|навуковая]]
|мэта =
| юрыдычны статус = [[урад]]авая ўстанова
| штабкватэра = Койданаўская вуліца (цяпер Рэвалюцыйная, 15), [[Менск]], [[Беларусь]]
| мэта =
| месцазнаходжаньне =
| штабкватэра = Койданаўская вуліца (цяпер Рэвалюцыйная, 15), [[Менск]], [[Беларусь]]
| каардынаты =
| месцазнаходжаньне =
| дзейнічае ў рэгіёнах =
| каардынаты =
| сяброўства =
| дзейнічае ў рэгіёнах =
| афіцыйныя мовы =
| сяброўства =
| генэральны сакратар =
| афіцыйныя мовы =
| пасада кіраўніка = Старшыня
| генэральны сакратар =
| імя кіраўніка = [[Сьцяпан Некрашэвіч]] (да [[1924]] г.году), [[Усевалад Ігнатоўскі]]
| пасада кіраўніка = Старшыня
| імяпасада кіраўніка 42 =
| імя кіраўніка = [[Сьцяпан Некрашэвіч]] (да [[1924]] г.), [[Усевалад Ігнатоўскі]]
| пасадаімя кіраўніка 2 =
| імяпасада кіраўніка 23 =
| пасадаімя кіраўніка 3 =
| імяпасада кіраўніка 34 =
| пасадаімя кіраўніка 4 =
| асноўныя асобы =
| імя кіраўніка 4 =
| кіроўны орган =
| асноўныя асобы =
| матчыная кампанія =
| кіроўны орган =
| зьвязаныя кампаніі =
| матчыная кампанія =
| бюджэт =
| зьвязаныя кампаніі =
|колькасьць супрацоўнікаў = 400 (1926 год)
| бюджэт =
| колькасьць супрацоўнікаўвалянтэраў = 400 ([[1926]])
|сайт =
| колькасьць валянтэраў =
| сайт заўвагі =
| колішняя назва =
| заўвагі =
| колішняя назва =
}}
'''Інстытут беларускай культуры''', скарочана '''Інбелкульт''' або '''ІБК''' — вышэйшая шматгаліновая навукова-дасьледчая ўстанова, першая ў гісторыі [[Беларусь|Беларусі]]. Інстытут быў заснаваны [[30 студзеня]] [[1922]] году ў [[Менск]]у на базе Навукова-тэрміналягічнай камісіі Наркамасьветы БССР, і існаваў да [[1928]] году, калі быў ператвораны ў [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Беларускую акадэмію навук]].
 
== Гісторыя ==
Радок 65 ⟶ 64:
Празь недахоп матэрыяльных сродкаў вёў дасьледаваньні выключна ў галіне [[Гуманітарныя навукі|гуманітарных навук]]: распрацоўка практычных праблемаў беларускага мовазнаўства, вывучэньне беларускай літаратуры, мастацтва, гісторыі, этнаграфіі, фальклёру. У 1923—1924 створаныя агранамічная, прыродазнаўчая і мэдыцынская сэкцыі. У канцы 1923 году на правах пастаяннай камісіі створанае [[Цэнтральнае Бюро краязнаўства]]. У сакавіку 1924 арганізаваныя сэкцыі этнаграфіі й геаграфіі, мастацтва, права, пэдагогіка, мэдыка-вэтэрынарная, сацыяльна-эканамічная.
 
У ліпені [[1924]] году [[ЦВК БССР|ЦВК]] і [[Савет народных камісараў БССР|СНК БССР]] зацьвердзілі «Палажэньне аб Інстытуце беларускай культуры», паводле якога ІБК прызнаваўся вышэйшай дзяржаўнай навуковай установай Беларусі. У 1925 у склад ІБК увайшла камісія па вывучэньню прыродных прадукцыйных сілаў Беларусі (створаная ў 1923 Дзяржплянам БССР), арганізаваны габрэйскі й польскі аддзелы. У 1926 ІБК вылучаны са складу Наркамасьветы БССР і ператвораны ў самастойную навуковую ўстанову пры СНК БССР. На 1 ліпеня 1926 у інстытуце працавала 77 правадзейных чальцоў, 69 чальцоў-супрацоўнікаў і 60 чальцоў-карэспандэнтаў. У яго дзейнасьці ўдзельнічалі каля 200 супрацоўнікаў ВНУ.
 
У чэрвені [[1927]] году зацьверджаны новы статут ІБК. Структура інстытуту была набліжаная да акадэмічнай. Уключала 2 аддзелы: гуманітарных навук (кіраўнік [[Сьцяпан Некрашэвіч]]), прыроды й гаспадаркі (кіраўнік [[Аркадзь Смоліч]]). Створаная асьпірантура. У лістападзе [[1927]] году СНК БССР зацьвердзіў склад прэзыдыюму ІБК: [[Усевалад Ігнатоўскі]] (прэзыдэнт), [[М. І. Бялуга]] (віцэ-прэзыдэнт), [[Вацлаў Ластоўскі]] (сакратар), [[Сьцяпан Некрашэвіч]], [[Стэфан Гельтман]] (загадчык польскага сэктару), [[Бэр Аршанскі]] (загадчык габрэйскага сэктара) і 14 правадзейных чальцоў ІБК: [[Усевалад Ігнатоўскі]] (катэдра гісторыі Беларусі), [[Вацлаў Ластоўскі]] (катэдра этнаграфіі), [[Уладзімер Пічэта]] (катэдра гісторыі права і гаспадаркі Беларусі), [[Антон Ясінскі]] (катэдра ўсеагульнай гісторыі), [[Станіслаў Матулайціс]] (катэдра гісторыі Летувы), [[Сьцяпан Некрашэвіч]] (катэдра жывой беларускай мовы), [[Язэп Лёсік]] (катэдра беларускай навуковай мовы), [[Іван Замоцін]] (катэдра беларускай літаратуры), [[Янка Купала]], [[Якуб Колас]], [[Цішка Гартны]] (Жылуновіч, катэдра мастацкай літаратуры), [[Мікалай Бліадухо]] (катэдра геалёгіі), [[Аркадзь Смоліч]] (катэдра геаграфіі), [[Якаў Афанасьеў]] (катэдра глебазнаўства). Працавалі катэдры: гісторыі беларускай мовы (з камісіяй па складаньні гістарычнага слоўніка беларускай мовы), жывой беларускай мовы (з камісіямі па складаньні слоўніка жывой беларускай мовы), дыялекталягічная (па вывучэньні беларускіх дыялектаў, у складзе катэдры Інстытуту навуковай мовы), агульнай гісторыі, гісторыі Беларусі (з камісіямі па вывучэньні грамадзкага руху на Беларусі, гісторыі гарадоў і краінаў Беларусі, гісторыі асьветы на Беларусі), гісторыі беларускага права (з археаграфічнай камісіяй), гісторыі народнай гаспадаркі Беларусі, археалёгіі Беларусі, этнаграфіі Беларусі (з фальклёрнай камісіяй), гісторыі Летувы, глебазнаўства, батанікі (з батанічнай камісіяй і Батанічным садам каля [[Віцебск]]у), заалёгіі (з заалягічным музэем), геаграфіі (з камісіямі геаграфіі і картаграфіі, па складаньні геаграфічнага слоўніка Беларусі), хіміі (з Цэнтральнай хімічнай лябараторыяй), антрапалёгіі (з лябараторыяй вышэйшай нэрвовай дзейнасьці і антрапалягічным кабінэтам), біялёгіі (з лябараторыяй экспэрымэнтальнай біялёгіі), Інстытут беларускага мастацтва (з камісіямі па вывучэньні гісторыі беларускага мастацтва, беларускага тэатру, беларускай песьні і музыкі, музэем беларускага мастацтва), геалягічны інстытут (з сэкцыяй рэгіянальнай геалёгіі). Дзейнічалі камісіі: бібліяграфічная, вайскова-тэрміналягічная, па вывучэньні Заходняй Беларусі, па вывучэньні культуры [[латышы|латышоў]], па вывучэньні прамысловасьці, па вывучэньні хатніх рамёстваў, па вывучэньні каапэрацыі. У сыстэму ІБК уваходзілі таксама навуковае таварыства па вывучэньні Беларусі (пры [[Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія|Беларускай сельска-гаспадарчай акадэміі]]), бібліятэка, друкарня.
[[Файл:Źviazda - pastanova (1928).jpg|350пкс|thumb|Пастанова аб рэарганізацыі Інбелкульту ў Беларускую акадэмію навук у газэце «[[Зьвязда]]»]]
Інстытут разгарнуў значную работу ў галіне [[геалёгія|геалёгіі]], глебазнаўства, геабатанікі, [[геаграфія|геаграфіі]], геафізыкі, [[хімія|хіміі]], вывучэньня прыродных рэсурсаў Беларусі. Прыродазнаўчая сэкцыя дасьледавала прыроду рэспублікі. Яе экспэдыцыі адкрылі паклады фасфарытаў, керамічнай і вогнетрывалай [[гліна|гліны]], [[буры вугаль|бурага вугалю]], кварцавага пяску, наблізіліся да адкрыцьця [[нафта|нафты]].
 
У [[1924]] годзе сэкцыя правяла 1-ю Ўсебеларускую глебазнаўчую канфэрэнцыю, на якой быў вызначаны плян наступных дасьледаваньняў глебаў Беларусі. Дасьледаваліся геаграфія й генэзіс глеб, іх урадлівасьць. Да [[1931]] году былі абсьледаваныя глебы ўсёй рэспублікі і складзеная яе зводная глебавая карта. Дасьледавалася флёра й фаўна. У [[1923]]—[[1928]]1923—1928 гадох ІБК арганізаваў шматлікія геабатанічныя экспэдыцыі (удзельнічалі В. П. Аўрамчык, Н. А. Зьбітнеўскі, В. А. Міхайлоўская, В. С. Палянская і іншыя). У выніку зьявіліся працы з апісаньнем расьліннасьці па раёнах рэспублікі. Пад рэдакцыяй Н. П. Кузьняцова была складзеная геабатанічная карта, Палянская апублікавала сьпіс 150 найбольш важных відаў расьлінаў і мапу іх распаўсюджаньня ў Беларусі. А. У. Фядзюшын (кіраваў сэкцыяй заалёгіі) дасьледаваў фаўну рэспублікі. Матэрыялы флёры, фаўны й геалёгіі Беларусі былі прадстаўленыя ў музэі прыроды (меў заалягічны, батанічны й глебавы аддзелы).
 
З [[1927]] годзегоду катэдра геаграфіі вывучала эканамічнае раянаваньне рэспублікі й рыхтавала поўнае геаграфічнае апісаньне Беларусі. Мэтэаралягічнае бюро (у складзе прыродазнаўчай сэкцыі) мела сетку мэтэастанцыяў і вяло вывучэньне [[клімат]]у Беларусі. У 1927 годзе пад кіраўніцтвам А. І. Кайгародава была завершаная праца над «Кліматычным атлясам Беларусі», які падрыхтавала катэдра мэтэаралёгіі Беларускай сельска-гаспадарчай акадэміі. Мэдыцынская сэкцыя вывучала спэцыфічныя хваробы Беларусі, санітарны стан вёскі й лекавыя крыніцы рэспублікі. Сельска-гаспадарчая сэкцыя вывучала сельска-гаспадарчую гаспадарку і распрацоўвала шляхі яе рацыяналізацыі й удасканаленьня. Цэнтральнае бюро краязнаўства пры прэзыдыюме ІБК кіравала шырока разгорнутай краязнаўчай працай.
 
Да канца [[1929]] году ў Беларусі было 8 акруговых, 100 раённых, 96 мясцовых, 97 школьных і краязнаўчых таварыстваў ВНУ з 10 500 членаў. Краязнаўцы сабралі вялізарны матэрыял, выдалі каля 20 папулярных прац. З 1925 выходзіў часопіс «[[Наш край]]», які адыграў важную ролю ў вывучэньні роднага краю. ІБК правёў Першую Ўсебеларускую краязнаўчую канфэрэнцыю, Першы зьезд дасьледчыкаў беларускай археалёгіі і археаграфіі, [[Акадэмічная канфэрэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі|Акадэмічную канфэрэнцыю па рэформе беларускага правапісу і азбукі]] (1926). Падтрымліваў сувязі з АН СССР, АН УССР, замежнымі дасьледчымі навуковымі ўстановамі. [[13 кастрычніка]] [[1928]] году пастановай ЦВК і СНК БССР рэарганізаваны ў [[АН БССР]].
 
== Выданьні Інбелкульту ==
Радок 96 ⟶ 95:
 
== Правадзейныя чальцы Інстытуту беларускай культуры 1922 году ==
Правадзейныя чальцы Інстытуту беларускай культуры, абраныя ў адпаведнасьці са статутам 1922 году<ref>Інстытут беларускай культуры / АН Беларусі, Ін-т гісторыі; М. П. Касцюк, П. Ц. Петрыкаў, М. У. Токараў і інш; Рэдкал.: М. А. Барысевіч (старш.), М. У. Токараў (адк. сакратар). — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — 255 сс.: іл. — С. 252. — {{ISBN |5-343-01034-2}}</ref>:
 
* [[Яўхім Карскі]]
Радок 105 ⟶ 104:
 
== Правадзейныя чальцы Інстытуту беларускай культуры 1927 году ==
Правадзейныя чальцы Інстытуту беларускай культуры, абраныя ў адпаведнасьці са статутам інстытуту 1927 году<ref>Інстытут беларускай культуры / АН Беларусі, Ін-т гісторыі; М. П. Касцюк, П. Ц. Петрыкаў, М. У. Токараў і інш; Рэдкал.: М. А. Барысевіч (старш.), М. У. Токараў (адк. сакратар). — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — 255 сс.: іл. — С. 254. — {{ISBN |5-343-01034-2}}</ref>:
 
* [[Якаў Афанасьеў]]
Радок 130 ⟶ 129:
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Institute of Belarusian Culture}}
 
[[Катэгорыя:Інстытут беларускай культуры| ]]
[[Катэгорыя:Гісторыя беларускай навукі]]
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1922 годзе]]
[[Катэгорыя:Інстытут беларускай культуры]]