Розьніца паміж вэрсіямі «Гісторыя Ізраілю»

д
(вікіфікацыя, стыль паводле пп. Сьцяцко і Пацюпы, дасьледнік паводле БКП-2005, альфабэтны парадак літаратуры)
=== Зараджэньне сіянізму ===
{{Асноўны артыкул|Гісторыя сіянізму|Мутасафарыят Ерусаліму}}
У XIX стагодзьдзі жыды Заходняй Эўропы сталі атрымліваць грамадзянства і [[Эмансыпацыя жыдоў|роўнасьць перад законам]]; ва Ўсходняй Эўропе ж шырыліся [[Жыдоўскія пагромы ў Расейскай імпэрыі|перасьледы, прававыя абмежаваньні]], [[пагром]]ы з забойствамі, гвалтаваньнямі і адбіраньнем маёмасьці. Палова жыдоў сьвету жылі ў Расейскай імпэрыі, дзе былі абмежаваныя ў правох і мелі сяліцца толькі ў [[Мяжа аселасьці|мяжы аселасьці]]. На польскіх, летувіскіх, беларускіх, украінскіх тэрыторыях жыды маглі быць адзінай нехрысьціянскай меншасьцю з адрознай мовамовай ([[ідыш]]ам). Таму менавіта ў Расейскай імпэрыі пачаў разьвівацца жыдоўскі незалежніцкі рух, і мільёны жыдоў, якія зьяжджалі з Расеі (пераважна ў ЗША), разносілі нацыяналістычную ідэю па сьвеце.
 
У 1870 паблізу [[Яфа|Яфы]] [[Сусьветны жыдоўскі зьвяз]] (Францыя) заснаваў сельскагаспадарчую школу [[Міквэ Ісраэль]]. У 1878 року эмігранты з Расеі заклалі вёску [[Пэтах-Тыква]], у 1882 — [[Рышон Ле Цыён]]. «Расейскія» жыды стварылі рухі [[Білу]] і [[Хавэвэй Цыён]] дзеля дапамогі пасяленцам і наваствораным паселішчам, якія хацелі быць самадастактовымі, каб не залежаць ад вонкавай дапамогі (існыя ашкенаскія грамады былі сканцэнтраваныя ў [[Чатыры сьвятыя месты юдаізму|Чатырох сьвятых местах]], былі вельмі беднымі і жылі за кошт ахвяраваньняў з Эўропы). Новыя мігранты пазьбягалі гэтых суполак і засноўвалі маленькія сельскагаспадарчыя паселішчы. Мноства зь першых мігрантаў сыходзілі, ня здолеўшы знайсьці працу, аднак, не зважаючы на складанасьці, колькасьць заснаваных паселішчаў працягвала расьці.