Берасьцейская унія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Падрыхтоўка уніі: дапаўненьне
д →‎Падрыхтоўка уніі: дапаўненьне, абнаўленьне зьвестак
Радок 23:
Праціўнікі Уніі амаль адразу зразумелі, што яны ня ў стане перашкодзіць абвяшчэньню царкоўнай уніі, таму сабраліся ў Берасьці на свой сход у доме пратэстанта М. Райскага, які таксама абвясьцілі царкоўным саборам. Прыхільнікаў захаваньня незьяднанай усходняй Царквы ў Рэчы Паспалітай узначальваў уплывовы магнат Канстантын Астроскі, які прывёў з сабой войска ў 2-3 тысячы жаўнераў, і япіскап Львоўскі Гедэаон Балабан. У антыўнійным саборы браў удзел яшчэ адзін біскуп — перамышальскі – Міхаіл (Капыстэнскі), а таксама 16 пратапопаў, 9 архімандрытаў (сярод якіх выдзяляўся Нікіфар Тур з Кіева-Пячорскай лаўры), ігумены і манахі з 12 манастыроў. Як і львоўскі ды перамышальскі біскупы, архімандрыт Нікіфар Тур у першых дэкларацыях падтрымаў унію, але ў апошнія месяцы перад саборам у Берасьці стаў яе ўплывовым праціўнікам. Было шмат прадстаўнікоў ніжэйшага духавенства. У лягеры праціўнікаў уніі знаходзіліся таксама 22 магнаты і прадстаўнікі брацтваў — 35 месьцічаў з 16 гарадоў. Хоць кароль адзначыў у сваёй грамаце, што на сабор у Берасьці будуць дапушчаныя толькі біскупы, духоўныя і сьвецкія «рускія», але не чужаземцы, галоўнай духоўнай фігурай антыўнійнага сабору стаў прадстаўнік Канстантынопальскага патрыярхату грэк Нікіфар, які патрапіў на сабор толькі дзякуючы К. Астроскаму. Паколькі Нікіфар, хоць і быў прадстаўлены ў Берасьці як патрыяршы экзарх, не зьяўляўся сьвятаром, а тым больш біскупам, яго права галасаваць і накладваць санкцыі на «рускіх» уладык уяўлялася сумнеўным нават самім удзельнікам антыуніяцкага сабора. Таксама на сабор у Берасьці грэк Кірыл Лукарыс, які прадстаўляў патрыярха Александрыйскага Мялеція Пігаса. Такі склад удзельнікаў альтэрнатыўнага сходу толькі ўзмацніў большасьць герархаў Кіеўскай мітраполіі ў іх намеры давесьці справу аднаўленьня царкоўнай еднасьці з Рымскай Царквой да канца. У іх вачах антыўнійны сход увасабляў ўсе прычыны бедаў Рускай Царквы: умяшаньне сьвецкіх асобаў у царкоўныя справы, непаслушэнства актывістаў брацтваў, умяшаньне грэкаў з няпэўнымі паўнамоцтвамі ў кіраваньне Кіеўскай мітраполіяй, руйнуючы ўплыў пратэстантаў, якія дапамаглі арганізаваць альтэрнатыўны сход.
 
Наклаўшы ўзаемныя праклёны, герархі унійнага сабору і ўдзельнікі антыўнійнага сходу разьехаліся па сваіх япархіях. УПаінфармаваны грамадзтвепра жсабор пачалаі расьціўрачыстае напружанасьцьабвяшчэньне іУніі, варожасьцькароль паміжЖыгімонт прыхільнікаміIII ісваім праціўнікаміунівэрсалам Уніі.ад 15 кастрычнікасьнежня 1596 году каралеўскімзацьвердзіў унівэрсаламусе актрашэньні унііцаркоўнага быўсабора зацьверджаны16—20 накастрычніка ў Берасьці, заклікаў усіх праваслаўных вернікаў дзяржавы да паслушэнства сваім біскупам, дзяржаўныма узроўніМ. Капыстэнскага і Г. Балабана каб не прызнавалі больш сваімі пастырамі. Афіцыйна праваслаўная Царква ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай перастала існаваць. У грамадзтве ж пачала расьці напружанасьць і варожасьць паміж прыхільнікамі і праціўнікамі Уніі.
 
== Успрыняцьце уніі грамадзтвам ==