Беспрацоўе: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
 
Радок 1:
'''БеспрацоўеБеспрацо́ўе'''  — працяглая адсутнасьць занятасьці працаздольнага чалавека. Азначае адсутнасьць вытворчасьці і [[даход]]у, прастой асноўнага [[капітал]]у і страту працоўных сродкаў<ref name="б"/>. Беспрацоўнымі лічацца людзі працаздольнага (18—60 гадоў) узросту, якія ня маюць працы, пры гэтым не зьяўляюцца студэнтамі, пэнсіянэрамі ці ваеннаслужачымі і зарэгістраваныя ў цэнтры занятасьці. Узровень беспрацоўя вымяраецца суадносінамі долі беспрацоўных у насельніцтве. Для вымярэньня ўсіх працаздольных дзеляць на: эканамічна актыўных (занятыя, беспрацоўныя) і пасіўных ([[студэнты]], ваенныя, [[пэнсія]]нэры). Паводле закону {{Артыкул у іншым разьдзеле|Артур Оўкэн|Оўкэна|en|Arthur Melvin Okun}}, 2%-ы рост вытворчасьці зьмяншае на 1% ''цыклічнае'' беспрацоўе. Выкананьне ўрадамі [[Манаполія|антыманапольнага]] [[заканадаўства]] спрыяе пераадоленьню беспрацоўя, бо дапамагае самазанятасьці ў выглядзе дробнага прадпрымальніцтва. Скарачэньню працягласьці беспрацоўя ў выніку паскарэньня пошуку найму таксама спрыяе [[біржа працы]]<ref name="б">{{Кніга|аўтар=[[Уладзімер Салановіч]].|частка=Беспрацоўе|загаловак=[[Беларуская энцыкляпэдыя]] ў 18 тамах|арыгінал=|спасылка=http://files.knihi.com/Slounik/02/enc/Bielaruskaja_encyklapedyja.torrent|адказны=гал.рэд. [[Генадзь Пашкоў]]|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва=[[Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі]]|год=1996|том=2|старонкі=128|старонак=511|сэрыя=|isbn=985-11-0068-4|наклад=10 000}}</ref>.
[[Файл:Unemployment rate world from CIA figures.PNG|міні|260пкс|Узровень беспрацоўя па краінах на 2006 год паводле [[ЦРУ]]]]
На 2012  г. у сьвеце налічвалася 200  млн беспрацоўных (6% агульнага ліку працаўнікоў), зь іх 74,8  млн (37%) [[Моладзь|маладых]] людзей<ref>{{Артыкул|аўтар=|загаловак=Узровень беспрацоўя ў сьвеце гранічна высокі і будзе расьці|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=92289|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=[[газэта]]|год=25 студзеня 2012|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2012-01-25 15 (27130)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/92279/25stu-2.indd.pdf 2]|issn=1990-763x}}</ref>.
 
== Тыпы ==
* фрыкцыйнае  — пераход людзей зь месца на месца ў пошуках лепшай працы
* структурнае  — у сувязі з мадэрнізацыяй вытворчасьці
* натуральнае  — сума фрыкцыйнага і струтурнага, той узровень, пры якім ня падае [[ВНП]]. Нормай беспрацоўя лічыцца 2—5%.
* цыклічнае  — беспрацоўе ва ўмовах эканамічнага спаду.
 
== Скажэньне вымярэньня ==
Радок 19:
 
== Беларусь ==
На 1890 год 1127,8 тыс. вясцоўцаў Беларусі (38,9% працаздольных дарослых на вёсцы) былі беспрацоўнымі да 5 месяцаў на год, што выклікала [[адыходніцтва]]. У 1900 годзе, у выніку пачатку сусьветнага крызісу, лік беспрацоўных на вёсцы вырас да 2039,8 тыс. чалавек (56,9% працаздольных вяскоўцаў). У 1903 годзе каля 19% прамысловых работнікаў Беларусі сталі беспрацоўнымі ў выніку спаду вытворчасьці падчас {{Артыкул у іншым разьдзеле|Гаспадарчы крызіс 1901—1903 гадоў|гаспадарчага крызісу|en|Arthur Melvin Okun}} ў [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]]. За 1864—1914 гады, цягам 50 гадоў між [[Паўстаньне 1863—1864 гадоў|паўстаньнем]] [[Кастусь Каліноўскі|Кастуся Каліноўскага]] і [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайной]], 1,4  млн беспрацоўных (18,7% [[насельніцтва Беларусі]]) перасяліліся зь Беларусі ў [[Амэрыка|Амэрыку]] і [[Сыбір]] (Расейская імпэрыя), на расейскі [[Далёкі Ўсход]] і ў Заходнюю Эўропу. У 1921 годзе ў [[Беларуская ССР|Беларускай ССР]] улічылі 7,8 тыс. беспрацоўных, у жніўні 1924 году  — 25,9 тыс., у 1928 годзе  — 64,4 тыс. беспрацоўных. Асноўнай прычынай беспрацоўя заставалася перанаселенасьць вёскі. У 1931 годзе [[індустрыялізацыя]] скараціла беспрацоўе да натуральнага (структурнае + фрыкцыйнае). У 1936 годзе ў [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] ([[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польская рэспубліка]]: [[Беластоцкае ваяводзтва (1919—1939)|Беластоцкае]], [[Віленскае ваяводзтва (1926—1939)|Віленскае]], [[Наваградзкае ваяводзтва (1921—1939)|Наваградзкае]] і [[Палескае ваяводзтва|Палескае]] ваяводзтвы) налічвалася 25 тыс. беспрацоўных. На пачатак 1994 году ў Рэспубліцы Беларусь налічвалася 66 тыс. беспрацоўных (1,4% працаздольных), зь іх 52% атрымлівалі ўрадавыя страхавыя выплаты (дапамогу). Функцыю біржаў працы выконвалі [[Цэнтар занятасьці|цэнтры занятасьці]]<ref name="б"/>.
 
== Крыніцы ==
Радок 27:
{{Commons}}
 
[[Катэгорыя:МакраэканомікаБеспрацоўе| ]]
[[Катэгорыя:Праца]]
[[Катэгорыя:Эканамічныя тэрміны]]