Грунвальд (летнік): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 4:
== Гісторыя ==
[[Файл:Грунвальд10.JPG|значак|300пкс|Старэйшая харугва, 1990 г. Унізе ў цэнтры завадатар Вадзім Чарнышоў, зьлева за ім [[Алег Грушэцкі]], лявей Арцём Чарнышоў, лявей Мікола Гракаў, сядзіць другая зьлева — Юлія Качанава]]
Летнік «Грунвальд» быў арганізаваны [[Гарадзкі бацькоўскі камітэт|Гарадзкім бацькоўскім камітэтам]]<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url =http://tbm-mova.by/partners8.html | загаловак =Ад ТБШ з Заходяй Беларусі да сённяшняга РГА «ТБШ»: 90 год| фармат = | назва праекту = | выдавец =Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны| дата =23 сьнежня 2012 | мова =| камэнтар = }}</ref><ref>Алесь Лозка. [http://www.nastaunik.info/files/f/124_etnasad_artykul.doc Народная педагогіка і сутнасць новай мадэлі дашкольнага навучання і выхавання «Этнасад»]</ref> [[менск]]іх беларускамоўных клясаў і школаў на базе дзіцячага лягеру адпачынку «Дружба»<ref>http://www.2r.ru/catalog.asp?area=148&country=9&name_resource=7322&stage=info_resource</ref> ў пас. Энэргетыкаў ([[Койданаўскі раён]] [[Менская вобласьць]]). Грошы на гэтую справу выдзяліў Менскі абласны савет прафсаюзаў.
 
Першы заезд адбыўся ў жніўні 1990 году. Апошні ў 1993 годзе. Усе заезды адбываліся раз у год, у жніўні. Назва «атрады» была зьмененая на «[[Харугва|харугвы]]». Усяго было чатыры харугвы: Менская, Полацкая, Віленская і Наваградзкая. Харугвы насілі толькі назву гарадоў, ня маючы дачыненьня да стаўленьня да паходжаньня дзяцей да гэтых гарадоў. Дзяцей было больш за дзьвесьці чалавек у зьмену. Галоўным чынам гэта былі вучні менскіх беларускіх клясаў і школ. У летніку былі створаны ўсе ўмовы для адпачынку: шасьціразовае харчаваньне, вандроўкі ў [[Нясьвіж]] ды на радзіму [[Якуб Колас|Якуба Коласа]], сустрэчы зь беларускімі пісьменьнікамі, конкурсы ды гульні. Уся выхаваўчая работа ў «Грунвальдзе» вялася толькі на беларускай мове. Завадатарамі і выхавацелямі былі студэнты, настаўнікі, а таксама сябры ГБК менскіх беларускамоўных клясаў і школаў.
 
Некаторыя з завадатараў: Зьміцер Марчук (удзельнік каманды кандыдата ў прэзыдэнты [[Андрэй Саньнікаў|Андрэя Саньнікава]]<ref>http{{Спасылка | аўтар = | дата публікацыі = 23 эрвеня 2010| url = https://wwwnn.charter97.org/rusby/news/2006/04/05/zmizer?c=ar&i=40155| загаловак = Зоркі абяцаюць перамогу Саннікаву| выдавец =[[Наша Ніва]] | дата доступу = 14 лютага 2019 }}</ref>), Ксенія Дзягілева (мастачка, скрыпачка гурту «[[Ліцьвіны (гурт)|Ліцьвіны]]»<ref>[http://www.prastora.by/muzyka/licviny-halub-na-caresni-halubka-na-visni Ліцвіны. Галуб на чарэшні, галубка на вішні]: 19 трэкаў / Агульны час гучаньня 59:14. © & (p) гурт «Ліцвіны», 1998.</ref>), [[Вальжына Цярэшчанка]], Вадзім Чарнышоў(бард-сьпявачка). Найбольш вядомыя з выхаванцаў зь першага заезду: [[Алег Грушэцкі]] (пісьменьнік, адзін з арганізатараў [[Аб’яднаньне беларускіх скаўтаў|Аб’яднаньня беларускіх скаўтаў]] і нашчадак [[Харунжы вялікі каронны|кароннага харунжага]] караля [[Ягайла|Ягайлы]] [[Мацей Грушэцкі|Мацея Грушэцкага]]), Мікола Гракаў (скаўт-канцлер [[Аб’яднаньне беларускіх скаўтаў|Аб’яднаньня беларускіх скаўтаў]]; перакладчык<ref>[http://catholic.by/2/home/announcements/101321-comhistory.html Гісторыя дзейнасці секцыі]</ref><ref>[http://www.roch.by/gistoryya-i-suchasnasts/adradzhenne Адраджэнне і сучаснасць залатагорскай парафіі]
</ref>, [[дыякан]] [[Рымска-Каталіцкі Касьцёл на Беларусі|Рымска-Каталіцкага Касьцёла]]<ref>[http://catholic.by/2/home/news/belarus/minsk-mohilev/120228-dyjakan.html Пяць семінарыстаў атрымалі ў Мінску дыяканскае пасвячэнне (+фота)]</ref>), Антон Кузьміч (перакладчык), Юлія Качанава (адзін з аўтараў тэлеперадачы «Існасьць» на [[Першы нацыянальны тэлеканал|БТ]]) <ref>[http://www.tvr.by/rus/tv1prdch.asp?pr=isnast Передачи Первого канала: «Існасць»]</ref>. Вядомыя госьці — бард [[Сяржук Сокалаў-Воюш]], пісьменьнік [[Кастусь Тарасаў]], гісторык [[Анатоль Грыцкевіч]]. Частка выхавацельскага калектыву і выхаванцаў прымалі ўдзел і ў іншых заездах у розныя гады. У 1992 г. адным з арганізатараў дзіцячага летніку «Грунвальд» была [[Арына Вячорка]] (навуковы супрацоўнік Лябараторыі філязофіі і гісторыі адукацыі Беларускага Нацыянальнага інстытуту адукацыі), а сярод завадатараў працаваў [[Віктар Івашкевіч]] (адзін з найстарэйшых беларускіх адраджэнцаў, адзін зь лідэраў [[Партыя БНФ|Беларускага народнага фронту]]).
 
Сярод мерапрыемстваў, якія праводзіліся (апроч такіх, як Дзень Няптуну, альбо Дзень жарту), галоўнай падзеяй было адзначэньне [[Грунвальдзкая бітва|Грунвальдзкай бітвы]].