Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё: розьніца паміж вэрсіямі

д (Renessaince перанёс старонку Радыё Ватыкана Беларуская служба у Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё: Абнаўленьне зьвестак)
(→‎Мінуўшчына: крыніцы)
Структурная адзінка [[Радыё Ватыкана|радыё Ватыкану]], заснаванага 12 лютага 1931.
 
24 сьнежня 1949 року прагучала пасланьне [[Папа рымскі|Папы]] [[Піюс XII|Піюса XII]] па-беларуску з нагоды ўрачыстасьці [[Божае Нараджэньне|Божага Нараджэньня]] і пачатку юбілейнага году хрысьціянства. Рэгулярнае вяшчаньне пачалося 6 студзеня 1950 году<ref name="hardzijenka">{{Спасылка | аўтар = [[Натальля Гардзіенка]].| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = 11 лютага 2019| url = https://zbsb.org/news/abroad/belaruski-golas-papy-i-kastsyelu-gutarka-z-supratso-nikami-belaruskay-redaktsyi-vatykanskaga-radyye/| копія = | дата копіі = | загаловак = Беларускі голас Папы і Касьцёлу: гутарка з супрацоўнікамі беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё| фармат = | назва праекту = Навіны беларускага замежжа| выдавец = [[Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына»]]| дата доступу = 12 лютага 2019 | мова = | камэнтар = }}</ref>. Першым кіраўніком беларускай службы быў рыма-каталіцкі сьвятар [[Пётар Татарыновіч]], доўгі час ён жа быў адзіным супрацоўнікам радыё.
 
Першыя перадачы выходзілі адзін раз на тыдзень і складаліся з навінаў Ватыкану, жыцьця Касьцёла і беларускай дыяспары, катэхетычных і апалягетычных разважаньняў. Пазьней з радыё супрацоўнічалі айцец [[Кастусь Маскалік]], біскуп [[Чэслаў Сіповіч]], айцец [[Тамаш Падзява]] ды іншыя дзеячы беларускай каталіцкай эміграцыі.
 
У 1970 годзе Пётар Татарыновіч перадаў паўнамоцтвы кіраўніка Беларускай службы Радыё Ватыкану [[Грэка-каталіцтва|грэка-каталіцкаму]] сьвятару [[Леў Гарошка|Ляву Гарошку]]. Лік праграмаў за ім вырас да пяці ў тыдзень. Кожны выпуск працягваўся 14 хвілінаў. Акрамя ватыканскіх навінаў, айцец Гарошка засяродзіўся на апалягетыцы і беларускай нацыянальнай тэматыцы. Падрыхтаваў цыклі праграмаў, прысьвечаных хрысьціянскім аспэктам беларускай літаратуры, гісторыі хрысьціянства ў Беларусі, славутым беларускім рэлігійным дзеячам, сьведчаньням вялікіх асобаў — навукоўцаў, астраномаў, кампазытараў — пра існаваньне Бога. У гэтым жа годзе радыё пераехала з Ватыкану ў {{Не перакладзена|Палац Піё||it|Palazzo Pio}}<ref name="hardzijenka" />.
 
Па Гарошкавай сьмерці ў 1977 року кіраўніком беларускай службы стаў айцец [[Робэрт Тамушанскі]]. На радыё ўпершыню зьявіліся супрацоўнікі-несьвятары. У 1980 року Беларускую службу Радыё Ватыкану наведаў Папа [[Ян Павал II]]. На беларускай мове сталі камэнтавацца ў жывым этэры асобныя ватыканскія падзеі.
157 149

зьменаў