Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё: розьніца паміж вэрсіямі

дапаўненьне
(→‎Вонкавыя спасылкі: дапаўненьне)
(дапаўненьне)
Першыя перадачы выходзілі адзін раз на тыдзень і складаліся з навінаў Ватыкану, жыцьця Касьцёла і беларускай дыяспары, катэхетычных і апалягетычных разважаньняў. Пазьней з радыё супрацоўнічалі айцец [[Кастусь Маскалік]], біскуп [[Чэслаў Сіповіч]], айцец [[Тамаш Падзява]] ды іншыя дзеячы беларускай каталіцкай эміграцыі.
 
У 1970 годзе Пётар Татарыновіч перадаў паўнамоцтвы кіраўніка Беларускай службы Радыё Ватыкану [[Грэка-каталіцтва|грэка-каталіцкаму]] сьвятару [[Леў Гарошка|Ляву Гарошку]]. Лік праграмаў за ім вырас да пяці ў тыдзень. Кожны выпуск працягваўся 14 хвілінаў. Акрамя ватыканскіх навінаў, айцец Гарошка засяродзіўся на апалягетыцы і беларускай нацыянальнай тэматыцы. Падрыхтаваў цыклі праграмаў, прысьвечаных хрысьціянскім аспэктам беларускай літаратуры, гісторыі хрысьціянства ў Беларусі, славутым беларускім рэлігійным дзеячам, сьведчаньням вялікіх асобаў  — навукоўцаў, астраномаў, кампазытараў  — пра існаваньне Бога.
 
Па Гарошкавай сьмерці ў 1977 року кіраўніком беларускай службы стаў айцец [[Робэрт Тамушанскі]]. На радыё ўпершыню зьявіліся супрацоўнікі-несьвятары. У 1980 року Беларускую службу Радыё Ватыкану наведаў Папа [[Ян Павал II]]. На беларускай мове сталі камэнтавацца ў жывым этэры асобныя ватыканскія падзеі.
 
== Праграма ==
Беларуская служба Ватыканскага радыё выходзіць у этэр штодзённа а 19:00 паводле італьянскага часу (UTC+1:00) на кароткіх хвалях 49  м, частасьць 6185 кГц (зімовы час) альбо 25  м, частасьць 11 715 кГц (летні час). Выпускі цягнуцца 19 хвілінаў. Паўторы адбываюцца наступнага дню а 11:20 паводле італьянскага часу на УКХ 93,3 МГц (Рым і ваколіцы).
 
Штонядзелі а 8:55 паводле беларускага часу на хвалях Першай праграмы Беларускага радыё выходзіць пяціхвілінны выніковы выпуск навінаў з Ватыкану, падрыхтаваны Беларускай рэдакцыяй Ватыканскага радыё.
 
Адпаведныя праграмы можна слухаць таксама праз Інтэрнэт.
157 142

зьмены