Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Vatican_Radio's_Belarusian_Service?oldid=761696700
Радок 33:
|зноскі =
}}
'''Белару́ская слу́жба Ра́дыё Ватыка́на''' — беларускамоўная каталіцкая радыёстанцыя, заснаваная ў 1950 годзе [[Ксёндз|ксяндзом]] [[Пётар Татарыновіч|Пятром Татарыновічам]].
'''Беларуская служба Радыё Ватыкана''' — беларускамоўная каталіцкая радыёстанцыя, заснаваная ў 1950 годзе [[Ксёндз|ксяндзом]] [[Пётар Татарыновіч|Пятром Татарыновічам]]. Татарыновіч быў яе кіраўніком да 1970 году, калі перадаў паўнамоцтвы [[Леў Гарошка|Ляву Гарошку]]. Структурная адзінка [[Радыё Ватыкана|радыё Ватыкану]], заснаванага 12 лютага 1931. Выходзіць у этэр штодзённа на кароткіх хвалях. Адпаведныя праграмы можна слухаць таксама праз Інтэрнэт. Служыць голасам [[папа|папы рымскага]] і [[Рымска-Каталіцкі Касьцёл на Беларусі|каталіцкага касьцёлу]] ў дыялёгу са сьветам. У этэр падаюцца навіны каталіцкага сьвету, асьвятляюцца розныя аспэкты [[Хрысьціянства|хрысьціянскага]] жыцьця, абмяркоўваюцца праблемы.
 
== Мінуўшчына ==
Структурная адзінка [[Радыё Ватыкана|радыё Ватыкану]], заснаванага 12 лютага 1931.
 
24 сьнежня 1949 року выйшла каляднае пасланьне [[Папа рымскі|Папы]] [[Піюс XII|Піюса XII]] па-беларуску. Рэгулярныя трансьляцыі пачаліся 6 студзеня 1950 году. Першым кіраўніком беларускай службы быў каталіцкі сьвятар [[Пётар Татарыновіч]], доўгі час ён жа быў адзіным супрацоўнікам радыё.
 
Першыя перадачы выходзілі штотыднёва і складаліся з навінаў Ватыкану, інфармацыі пра Каталіцкую царкву і беларускую дыяспару, катэхетычныя і апалягетычныя разважаньні. Пазьней з радыё супрацоўнічалі айцец [[Кастусь Маскалік]], біскуп [[Чэслаў Сіповіч]], айцец [[Тамаш Падзява]] ды іншыя імігранты.
 
У 1970 году Пётар Татарыновіч перадаў паўнамоцтвы кіраўніка Беларускай службы Радыё Ватыкану [[Грэка-каталіцтва|грэка-каталіцкаму]] сьвятару [[Леў Гарошка|Ляву Гарошку]]. Лік праграмаў за ім вырас да пяці ў тыдзень. Акрамя ватыканскіх навінаў, айцец Гарошка засяродзіўся на апалягетыцы і беларускай нацыянальнай тэматыцы.
 
Па Гарошкавай сьмерці ў 1977 року кіраўніком беларускай службы стаў айцец [[Робэрт Тамушанскі]]. На радыё ўпершыню зьявіліся супрацоўнікі-несьвятары. У 1980 року Беларускую службу Радыё Ватыкану наведаў Папа [[Ян Павал II]]. На беларускай мове сталі камэнтавацца ў жывым этэры асобныя ватыканскія падзеі.
 
У 1996 новым кіраўніком Беларускай службы радыё Ватыкану стаў бэльгійскі езуіт айцец Клёд Рабінэ. У гэты час зьявіліся карэспандэнты радыё ў Беларусі, зьявілася афіцыйная вэб-бачына.
 
З 2010 року радыё кіруе ксёндз [[Аляксандар Амяльчэня]].
 
== Праграма ==
Беларуская служба Ватыканскага радыё выходзіць у этэр штодзённа а 19:00 паводле італьянскага часу (UTC+1:00) на кароткіх хвалях 49 м, частасьць 6185 кГц (зімовы час) альбо 25 м, частасьць 11 715 кГц (летні час). Выпускі цягнуцца 19 хвілінаў. Паўторы адбываюцца наступнага дню а 11:20 паводле італьянскага часу на УКХ 93,3 МГц (Рым і ваколіцы).
 
Адпаведныя праграмы можна слухаць таксама праз Інтэрнэт.
 
Служыць голасам [[папа|папы рымскага]] і [[Рымска-Каталіцкі Касьцёл на Беларусі|каталіцкага касьцёлу]] ў дыялёгу са сьветам. У этэр падаюцца навіны каталіцкага сьвету, асьвятляюцца розныя аспэкты [[Хрысьціянства|хрысьціянскага]] жыцьця, абмяркоўваюцца праблемы.
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
Радок 40 ⟶ 65:
* RSS-[http://be.radiovaticana.va/rssarticoli.asp паток навінаў]
 
[[Катэгорыя:Радыёстанцыі]]
[[Катэгорыя:Радыёстанцыі на беларускай мове]]
[[Катэгорыя:Каталіцкая царква на Беларусі]]
[[Катэгорыя:Беларускія каталіцкія СМІ]]
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1950 годзе]]
[[Катэгорыя:Зьявіліся 6 студзеня]]