Наркамаўка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д пунктуацыя
Радок 22:
* рэформа сталася праявай палітыкі [[Русіфікацыя Беларусі|маскалізацыі]] і штучна<ref name=Panou>Паноў С. Матэрыялы па гісторыі Беларусі; пад навук. рэд. М. Сташкевіча, Г. Галенчанкі. — {{Менск (Мн.)}}: «Аверсэв», 2003. С. 254.</ref><ref name="lk">{{Літаратура/Беларуская мова. Лінгвістычны кампэдыюм|к}} С. 88.</ref><ref>[[Леанід Лыч|Лыч Л.]] [http://knihi.com/mova/reforma.html Рэформа беларускага правапісу 1933 года: ідэалагічны аспект]. — {{Менск (Мн.)}}: Навука і тэхніка, 1993. {{ISBN|5-343-01453-4}}.</ref> наблізіла беларускую мову да расейскай — з [[Акадэмічны праект рэформы беларускага правапісу 1933 году|папярэдняга, акадэмічнага, праекту 1933 году]] былі ўзятыя ўсе пункты, якія прадугледжвалі збліжэньне з расейскай мовай, астатнія жа былі альбо кардынальна перапрацаваныя ў бок набліжэньня да расейскіх нормаў, альбо зусім ня ўлічаныя<ref name="zs2">[[Зьміцер Саўка|Саўка З.]] [http://arche.by/by/9/30/338/ Мэханіка зьнявечаньня] // [[Arche]], 10 кастрычніка 2009 г.</ref>. На штучную, русіфікацыйную сутнасьць рэформы паказвае філёляг [[Ігар Клімаў|І. Клімаў]]:
 
{{Цытата|Бальшавіцкая дзяржава <…> разглядала мову як аб’ект адмысловых маніпуляцыяў, накіраваных на дасягненьне пэўных, зусім не лінгвістычных мэтаў. Важным кірункам такіх маніпуляцыяў з 1930 году было замацаванне расейскага ўплыву ў нормах літаратурных моваў іншых народаў СССР. Гэта падвышала культурную гамагеннасьць сярод народаў савецкай імпэрыі, прыглушала іх памкненьні да сэпаратызму, спрыяла іх культурнай і моўнай асыміляцыі. Ахвярай такой палітыкі з 1930-х гадоў зрабілася і беларуская мова. Яе далейшае разьвіцьцё адбывалася не ў выніку ўнутранай неабходнасьці ці рэальнага ўжытку, а прадвызначалася палітычнай кан'юнктурай савецкай дзяржавы.|[[Ігар Клімаў|Клімаў І.]]|Два стандарты беларускай літаратурнай мовы // Мова і соцыум. (TERRA ALBA. Том III). — Магілёў: ГА МТ «Брама», 2004.}}
 
Сучасныя беларускія філёлягі падкрэсьліваюць той факт, што звыш 20 новых правілаў, уведзеных рэформай 1933 году, перакручвалі ўсталяваныя нормы беларускай літаратурнай нормы шляхам штучнага, ненатуральнага і прымусовага накладаньня на іх правілаў расейскай мовы<ref name="lk"/>.