Палаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
д год, р. скл. -у
Радок 40:
}}
 
'''Пала́ў, Рэспубліка Палаў''' ([[Палаў (мова)|на-палаў]]: ''Belau, Belu’u era Belau'', [[Ангельская мова|па-ангельску]]: ''Republic of Palau'') — выспавая краіна ў [[Філіпінскае мора|Філіпінскім моры]] [[Ціхі акіян|Ціхага акіяна]] ў [[Мікранэзія|Мікранэзіі]]. Знаходзіцца ў заходняй частцы [[Каралінскія выспы|Каралінскіх выспаў]] на чатырох аддзельных каралавых выспах ([[Сансарол]], [[Мэрыл]], [[Рула Ана]] і [[Тобі]]) і на [[Хелен (атол)|атоле Хелен]]. Агулам, у склад Палаў уваходзяць прыкладна 200 выспаў.
 
== Гісторыя ==
 
Выспы былі адкрытыя ў [[1543]] годзе гішпанцам дэ Вілалабоса. З канца [[17 стагодзьдзе|XVII стагодзьдзя]] і да [[1899]] годагоду як частка Каралінскіх выспаў належалі [[Гішпанія|Гішпаніі]], а ў 1899 годзе былі прададзеныя [[Германія|Германіі]]. З [[1920]] годагоду тэрыторыя Палаў знаходзілася пад кіраўніцтвам [[Ліга Нацый|Лігі Нацый]], праз [[Японія|японскую]] адміністрацыю. Пасьля [[Другая Сусьветная вайна|Другой Сусьветнай вайны]], з [[1947]] да [[1994]] годагоду Палаў кіравалася [[ААН]], праз [[ЗША|амэрыканскую]] адміністрацыю. У [[1979]] годзе быў праведзены [[рэфэрэндум]] па пытаньні ўваходжаньня Палаў у склад [[Фэдэратыўныя Штаты Мікранэзіі|Фэдэратыўных Штатаў Мікранэзіі]], але большасьць прыняўшых удзел у рэфэрэндуме выказалася супраць. У [[1994]] годзе Палаў атрымала незалежнасьць.
 
== Палітыка ==
 
Палаў зьяўляецца [[рэспубліка]]й. Канстытуцыя была прынятая ў [[1981]] годзе. Пытаньні абароны і замежных спараваў перададзены ЗША. Кіраўніком дзяржавы і ўрада зьяўляецца [[прэзыдэнт]], які выбіраецца на чатырохгадовы тэрмін ва ўсеагульных выбарах. [[Заканадаўчая ўлада]] належыць двухпалатнаму [[парлямэнт]]у (Народнаму Кангрэсу), які выбіраецца праз усеагульныя выбары.
 
== Дэмаграфія ==
 
Большасьць насельніцтва карыстаецца [[Палаў (мова)|мовай палаў]] (адносіцца да групы інданэзійска — акіянічных моваў), а афіцыйнай мовай, а так сама мовай міжнародных зносінаў зьяўляецца [[Ангельская мова|ангельская]]. Пастаяннае насельніцтва маюць толькі восем выспаў.
 
Склад насельніцтва краіны прадстаўлены палаўцамі і амэрыканцамі. Асноўнымі рэлігіямі зьяўляюцца [[англіканства]], [[каталіцызм]], [[пратэстантызм]]. Прыкладна 10% насельніцтва вызнаюць мясцовыя веры.
 
== Геаграфія ==
 
Краіна знаходзіцца ў зоне [[Экватарыяльны клімат|экватарыяльнага]], вільготнага клімату. Сярэднегадавая тэмпэратура складае прыкладна 28 °C, а сярэднегадавая колькасьць ападкаў 3 800  мм. З [[Чэрвень|чэрвеня]] да [[лістапад]]а часта здараюцца трапічныя [[тайфун]]ы.
 
== Адміністрацыйны падзел ==
 
З [[1984]] годагоду Палаў дзеліцца на 16 акругаў:
 
* [[Аімэліік]]
Радок 83:
== Эканоміка ==
 
Эканоміка краіны заснаваная на [[Сельская гаспадарка|сельскай гаспадарцы]] і рыбнай лоўлі. На большасьці выспаў асноўнай сельскагаспадарчай культурай зьяўляецца [[какосавая пальма]], [[маніёк]], [[батат]], [[банан]]. Вялікую ролю ў эканоміцы грае лоўля [[Тунец|тунца]].
 
[[Экспарт]] складаецца з экспарту рыбы, [[Какосавы алей|какосавага алею]] і [[Копра|копры]]. У апошнія гады развіцьцё атрымаў [[турызм]] і водныя віды спорту.