Кельцы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д новы прэзыдэнт гораду
д →‎Мінуўшчына: год, р. скл. -у
Радок 52:
}}
 
'''Ке́льцы''' ([[Польская мова|па-польску]]: ''Kielce'') — горад у паўднёвай [[Польшча|Польшчы]], зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам [[Сьвентакшыскае ваяводзтва|Сьвентакшыскага ваяводзтва]]. Горад разьмешчаны ў ''Сьвентакшыскіх гарах'' і зьяўляецца эканамічным, культурным і турыстычным цэнтрам рэгіёну. Колькасьць насельніцтва складае каля 205 тыс. чалавек. Праз горад цячэ невялікая рака [[Сільніца]], якая зьяўляецца правым прытокам [[Бобжы]]. Гістарычна горад адносіцца да [[Малапольска|Малапольскі]], ''Сандамірскай зямлі'' і зьяўляўся сталіцай ''Сьвентакрышчыны''. У навакольлі гораду да нашых дзён захаваўся келіцкі дыялект польскай мовы (''gwara kielecka'').
 
Плошча гораду мае узвышаны характар, перапад вышыняў складае ад 260 да 408 мэтраў над узроўнем мора. Самай высокай кропкай Кельцаў зьяўляецца гара ''Тэлеграф''.
Радок 60:
Існуе паданьне, што сваім зьяўленьнем горад абавязаны князю [[Мешка II Ламбэрт|Мешку Баляслававічу]], сыну [[Балеслаў II Сьмелы|Баляслава Сьелага]]. 900 гадоў таму, у навакольлі Кельцаў знаходзіліся лясы, якія прываблівалі добрым паляваньнем. Так сама, тут быў на паляваньні і князь Мешка. Пад час пагоні за зьверам, ён адарваўся ад іншых паляўнічых і выехаў на незнаёмую паляну. Тут ён вырашыў адпачыць і заснуў у высокай траве. Яму прысьнілася, што на яго напалі забойцы, якія спрабавалі ўліць яму ў рот атруту. Калі князь ужо пачаў траціць сілы, зьявіўся ''сьвяты Войцэх'', які ўзьняў яго над зямлёй і намаляваў на зямлі знак, які быў змыты вадой. Мешка абудзіўся і убачыў недалёка ад сябе крыніцу. Вада з ім была смачная, празрыстая, такая як у сьне. Мешка адчуў прыліў сіл і пачуў крыкі сваіх падначаленых. Ад’язжаючы з паляны ён знайшоў белыя іклы невядомай жывёлы, верагодна [[дзік]]а. Князь пакляўся што пабудуе на гэтым месцы горад з вялікім касьцёлам. Праз некаторы час, тут было пабудавана паселішча, на самой паляне быў пабудаваны касьцёл ''св. Войцэха'', а крыніца, зь якой напіўся князь, атрымала назву ''Сільніца''. Паселішча атрымала назву Кельцы ў памяць аб знойдзеных іклах жывёлы (па-польску: ''kły'').
 
У [[1364]] годзе Кельцы атрымалі [[Магдэбурскае права]], а ў [[1496]] годзе, кардынал ''Фрыдрык Ягелончык'' надаў гораду герб. У [[1661]] годзе Кельцы наведаў польскі кароль і вялікі князь літоўскі [[Ян Казімер]]. У [[1655]] годзе горад быў зруйнаваны швэдзкімі войскамі. 7 — 9 чэрвеня [[1794]] годагоду горад наведаў [[Тадэвуш Касьцюшка]], які адпачываў тут са сваімі войскамі пасьля [[Бітва пад Шчэкацінамі|бітвы пад Шчэкацінамі]]. Пасьля пажару, які адбыўся [[24 траўня]] [[1800]] годагоду, былі зьнішчаны практычна ўсе жылыя пабудовы і ратуша. З [[1809]] годагоду Кельцы уваходзілі ў склад [[Царства Польскае|Царства Польскага]]. У [[1815]] годзе горад быў акупіраваны расейскімі войскамі. З [[1818]] да [[1845]] годагоду ў Кельцы была перанесена сталіца ''Кракаўскай губэрні''. У [[1885]] годзе праз Кельцы прайшла лінія чыгункі [[Дэмблін]] — [[Дамброва-Гурніча]]. [[5 верасьня]] [[1914]] годагоду ў Кельцах быў утвораны першы полк Польскага легіёна пад кіраўніцтвам [[Юзэф Пілсудзкі|Юзэфа Пілсудзкага]]. [[2 жніўня]] [[1919]] годагоду горад стаў сталіцай ''Келецкага ваяводзтва''. [[15 студзеня]] [[1945]] годагоду горад быў заняты Савецкімі войскамі Першага Украінскага фронту. [[4 ліпеня]] [[1946]] годагоду адбыўся келецкі габрэйскі пагром. [[1 студзеня]] [[1999]] годагоду Кельцы сталі сталіцай Сьвентакшыскага ваяводзтва.
 
== Эканоміка ==
 
Асновай эканомікі гораду з [[15 стагодзьдзе|XV стагодзьдзя]] была здабыча карысных выкапняў: [[Жалезная руда|жалезнай руды]], [[Медзь|медзі]] і [[волава]], а так сама [[мармур]]у і [[пяшчанік]]у. У наш час атрымала разьвіцьцё будаўнічая, машынабудаўнічая прамысловасьць, а так сама сфэра апрацоўкі і паслугаў. Так сама важнае значэньне маюць келецкія кірмашы. У апошнія гады у Кельцах пачаў хутка разьвівацца аптовы [[гандаль]], былі пабудаваны некалькі гіпэрмаркетаў.
 
== Гарады-сябры ==